Вы тут

У вас будзе дзіця


«Звяз­да» пра­цяг­вае зна­ё­міць чы­та­чоў з ма­лень­кі­мі ге­ро­я­мі руб­ры­кі «У вас бу­дзе дзі­ця», што ўжо чацвёрты год вы­хо­дзіць на тэ­лека­на­ле АНТ і шу­кае но­выя сем'і малым, якія па роз­ных пры­чы­нах за­ста­лі­ся без баць­коў­скай апе­кі, лю­бо­ві і кло­па­ту. 54 дзі­ця­ці за гэ­ты час ужо апы­ну­лі­ся ў сем'­ях.

22-27

 

Сён­ня зна­ё­мім вас з жыц­ця­ра­дас­най і ад­кры­тай для но­вых кан­так­таў ча­ты­рох­га­до­вай дзяў­чын­кай, якая па­куль што вы­хоў­ва­ец­ца ў ста­ліч­ным дзі­ця­чым до­ме № 5:

Та­ма­ра

«Гэ­та вель­мі жы­вое, энер­гіч­нае дзі­ця. Ка­лі толь­кі су­стра­ка­еш­ся з То­мач­кай, з пер­ша­га по­гля­ду нель­га не па­лю­біць яе, — ха­рак­та­ры­зуе дзяў­чын­ку вы­ха­валь­ні­ца Але­на Хра­па­віц­кая. — Ка­лі яна прый­шла ў на­шу гру­пу ўпер­шы­ню, усе здзі­ві­лі­ся, бо та­кіх ма­лень­кіх дзя­цей да­гэ­туль у нас не бы­ло, і То­ма зда­ла­ся нам Дзюй­мо­вач­кай. Мно­гія дзе­ці і сён­ня на­зы­ва­юць яе «на­ша Дзюй­мо­вач­ка».

Як ад­зна­ча­юць пе­да­го­гі, дзяў­чын­ка з усі­мі заўж­ды зна­хо­дзіць кан­такт і па­ра­зу­мен­не, яна як пра­мень­чык свят­ла, што све­ціц­ца сам і ўзды­мае на­строй ін­шым. І, ба­дай, га­лоў­ная яе ма­ра — мець та­кіх жа лю­бя­чых і спа­гад­лі­вых баць­коў, як яна са­ма…

Ка­лі вы хо­ча­це да­ве­дац­ца пра Та­ма­ру больш, па­тэ­ле­фа­нуй­це па ну­ма­ры (017) 284–71–51. Гэ­та тэ­ле­фон На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра ўсы­наў­лен­ня Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі. Так­са­ма для тых, хто хо­ча ўсы­на­віць дзі­ця, на сай­це vіdеораssроrt.ru зме­шча­ны ві­дэа­кур­сы, пад­рых­та­ва­ныя су­мес­на НЦУ і твор­чай гру­пай пра­ек­та.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».