Вы тут

Студэнцкія традыцыі


Напярэдадні Таццянінага дня прадстаўляем вашай увазе некалькі цікавых студэнцкіх традыцый з розных краін свету.

1. У многіх заходніх універсітэтах існуе традыцыя «першабытнага крыку» (па-англійску — «The Prіmal Scream»). «Першабытны крык» працягваецца ад пяці да дзесяці хвілін: кожны лямантуе, як можа. Студэнтам дазваляецца крычаць падчас сесіі, бо гэта здымае напружанне.

2. Адна з самых незвычайных традыцый, якая прысутнічае ў многіх каледжах і універсітэтах, — гэта прабежка ў аголеным выглядзе. Адміністрацыя часта гатовая прыцягнуць паліцыю і ахову, каб забяспечыць бяспеку студэнтаў, што адважыліся на такі смелы ўчынак, за які па законе павінны арыштоўваць. Месцы, дзе праводзяцца падобныя мерапрыемствы, бываюць самымі разнастайнымі, пачынаючы ад вуліц кампуса і заканчваючы бібліятэкамі, як, напрыклад, у Ельскім універсітэце (ЗША).

3. Традыцыя ўніверсітэта партугальскага горада Каімбра стала мясцовай легендай. Гэта — цырымонія «спальвання стужак»: студэнты спальваюць у спецыяльных чыгунах шырокія стужкі, пафарбаваныя ў колеры свайго факультэта, што сімвалізуе заканчэнне іх студэнцкага жыцця.

4. Ва Уроцлаўскім універсітэце (Польшча) у выпускнікоў ёсць традыцыя «апранаць» у смешную вопратку статую фехтавальшчыка, усталяваную перад універсітэтам, у ноч перад уручэннем дыплома.

5. Ну і куды ж без нашай самай вядомай традыцыі — заклікаць «халяву» перад экзаменам. Трэба ў 12 гадзін ночы перад экзаменам адчыніць фортку, адкрыць залікоўку і ў акно пракрычаць «Халява, прыйдзі!» Пасля чаго зачыніць акно, пакласці ў залікоўку цукар, перавязаць яе рызінкай і засунуць у маразілку.

6. У Джорджтаўнскім універсітэце (ЗША) студэнты адкручваюць і крадуць стрэлкі з гадзінніка вежы Healy Hall і чамусьці адпраўляюць іх спецыяльнай пасылкай у Ватыкан — Папе Рымскаму. Нягледзячы на ўсе намаганні аховы і маленні, а таксама патрабаванні адміністрацыі ўніверсітэта, стрэлкі гадзінніка па-ранейшаму рэгулярна знікаюць раз у пяць-шэсць гадоў.

7. У тым жа Ельскім універсітэце, калі вы пазычалі канспект у старэйшых курсаў, за гэта прыйдзецца плаціць. Малодшы студэнт павінен «адпрацаваць» некалькі гадзін перавозчыкам свайго выратавальніка. Небараку малююць зялёнкай «фінгалы» пад вачыма — каб было падобна на фары. Калі даўжнікоў двое, яны могуць «катаць» свайго выратавальніка ўдваіх на насілках.

8. У Прынстанскім універсітэце (ЗША) студэнты здаюць пісьмовыя экзамены пры адсутнасці ў аўдыторыі выкладчыкаў. Уся справа ў «Кодэксе сумленнасці» — урачыстай клятве, якую даюць першакурснікі. У адпаведнасці з ёй студэнт, як прыстойны чалавек, абавязваецца не спісваць. Для нашых студэнтаў такі звычай, відавочна, быў бы фантастыкай і наўрад ці ўвайшоў бы ў моду.

9. Аднойчы ў Оксфардскім універсітэце студэнт падчас экзамену запатрабаваў у выкладчыка куфель піва, спаслаўшыся на старажытную традыцыю ВНУ. Паколькі ў XVІІІ стагоддзі ва ўніверсітэце такая традыцыя сапраўды існавала, запатрабаваны куфель студэнту падалі. Але экзаменатар аказаўся дасведчаным і з пачуццём гумару: ён успомніў пра яшчэ адну даўнюю традыцыю Оксфарда і аштрафаваў студэнта за тое, што той з'явіўся на экзамен без шпагі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».