Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень вельмі дынамічны і пераменлівы. Будзе нямала ўдалых момантаў, за якія варта ўхапіцца. Вы павінны дзейнічаць хутка і рашуча, інакш загразнеце ў сумневах і проціборстве з іншымі прэтэндэнтамі. Вас могуць захліснуць пачуцці і эмоцыі. Калі на пачатку яны будуць цалкам станоўчымі і абяцаюць новыя адносіны ці прасоўванне ў наяўных, то бліжэй да канца тыдня чаша вагаў можа схіліцца ў іншы бок. Гэта можа прывесці да непаразумення і канфліктаў.

ЦЯЛЕЦ. Пачатак тыдня — добры момант для паляпшэння адносінаў, унясення чагосьці новага ў сваё асабістае жыццё. Тут ваша эмацыйнасць можа праявіць сябе з найлепшага боку, заклаўшы аснову для руху наперад. У гэты час магчымыя новыя знаёмствы і сустрэчы, якія абяцаюць мець працяг. А вось на канец тыдня лепш не планаваць ніякіх грамадскіх мерапрыемстваў, бо гэта час адзіноты і разважанняў. Тыдзень спрыяльны для адкрыцця новых магчымасцяў для развіцця і прасоўвання па кар'ернай лесвіцы.

БЛІЗНЯТЫ. Варта ўважліва паставіцца да сваіх фінансаў. Не выключаны сур'ёзныя расходы, і яны павінны быць разумнымі, каб не падарвалі ваш бюджэт. Час спрыяльны для прыняцця важных і адказных рашэнняў. Вы будзеце адчуваць у сабе сілу і ўпэўненасць, але гэта не павінна пераходзіць у самадурства. Любое рашэнне павінна быць узважаным. Для асабістага жыцця тыдзень таксама добры: ёсць магчымасць наладзіць кантакт з блізкімі людзьмі, унесці цеплыню ў адносіны, якія ўжо склаліся. Новыя знаёмствы малаверагодныя.

РАК. Тыдзень поўны перамен і розных нечаканых падзей. Будзе цяжка прадбачыць, дзе знойдзеш, а дзе згубіш, але паспрабаваць трэба. У пачатку тыдня магчымыя цяжкасці ў справах і адносінах — гэта час супрацьстаянняў, калі давядзецца адстойваць сваю пазіцыю, дамагацца чаго-небудзь. А бліжэй да канца тыдня вы зможаце атрымаць асалоду ад вынікаў праведзенай работы і задавальненне ад жыцця. Гэта будуць спрыяльныя дні для асабістага жыцця, сустрэч і кантактаў з сябрамі і блізкімі людзьмі.

ЛЕЎ. Актыўны і дынамічны тыдзень, багаты на падзеі і здзяйсненні. Вам трэба будзе праявіць сябе ў поўную сілу, актывізавацца і накіраваць свае намаганні ў канкрэтнае рэчышча. У такім выпадку можаце атрымаць вынік у самы кароткі тэрмін. Ад вас павінна ісці ініцыятыва, якую ў хуткім часе падхопіць ваша акружэнне і давядзе да розуму. Не бойцеся прапаноўваць і рабіць нешта новае. Добры перыяд для кар'ернага росту і адказных крокаў на рамантычнай ніве. Тыдзень не падыходзіць для ціхіх мерапрыемстваў.

ДЗЕВА. Тыдзень дастаткова цяжкі, бо на вашу долю выпадзе шмат клопатаў. Падтрымкі чакаць няма адкуль. Больш за тое, у сярэдзіне тыдня могуць узнікнуць розныя канфлікты, у асноўным па матэрыяльных пытаннях. Нягледзячы на такую напружанасць і вялікую колькасць спраў, вы можаце ўмацаваць сваю пазіцыю і нават палепшыць матэрыяльнае становішча. Для вырашэння фінансавых пытанняў тыдзень не такі ўжо і дрэнны, і ў канчатковым выніку ў вас усё атрымаецца. А вось для партнёрства і, тым больш, адносін час не вельмі падыходзіць.

ШАЛІ. Можна разлічваць на поспех у фінансавых справах. З'явіцца магчымасць павысіць узровень майстэрства і ўнесці штосьці новае ў сітуацыю, якая ўжо склалася. Усё гэта спрыяльна адаб'ецца на вашым матэрыяльным становішчы і далейшых заробках. Не хвалюйцеся наконт таго, што адбываецца: усё ідзе належным чынам. Для рамантычных адносін тыдзень таксама спрыяльны. І хоць вы не будзеце схільныя асабліва надаваць увагу гэтаму моманту, тым не менш, можна разлічваць на ўдалы збег абставінаў.

СКАРПІЁН. Утульная і добразычлівая абстаноўка складваецца дома. Час спакойных і гарманічных адносін. Для праявы моцных пачуццяў або гарачых эмоцый, а таксама новых знаёмстваў тыдзень не вельмі падыходзіць. Калі ў вас няма другой паловы, то прысвяціце пачатак тыдня стасункам з роднымі або сябрамі — гэта дасць неабходны зарад пазітыўнай энергіі. Для актыўных дзеянняў і здзяйсненняў на працы больш за ўсё падыходзіць другая палова тыдня. Калі на гэты час выпадаюць паездкі, то яны будуць удалымі.

СТРАЛЕЦ. Поспех будзе спадарожнічаць, але толькі тым, хто прыкладзе да гэтага адпаведныя намаганні. Ад вас патрабуюцца стараннасць і вытрымка. Каб атрымаць вынік ад распачатай справы, нельга пускаць усё на самацёк ці спыняцца на паўдарозе. Вы можаце атрымаць другое дыханне або папросту памочніка, што дазволіць вырашыць надзённыя пытанні. Матэрыяльны бок хоць і выглядае не вельмі добра, тым не менш, развіваецца і паляпшаецца. Ёсць станоўчыя зрухі і ў асабістым жыцці.

КАЗЯРОГ. Пачатак тыдня — дні супярэчнасцяў і рознагалосся. У гэты час верагодныя канфлікты і сутыкненне інтарэсаў. Давядзецца праявіць сябе і сваю настойлівасць, каб чагосьці дамагчыся. Разлічваць можна толькі на сябе, бо падтрымкі чакаць не даводзіцца. Не надта добра развіваюцца справы і на асабістым фронце, там таксама могуць узнікнуць розныя непаразуменні. Лепш за ўсё ў гэтыя дні засяродзіцца на працы. Бліжэй да канца тыдня справы пойдуць хутчэй, гэты час таксама добры для паездак або іншых імклівых дзеянняў.

ВАДАЛЕЙ. Асабістае жыццё разгорнецца ва ўсе бакі: тут магчымыя і новыя знаёмствы, і ўспышкі старых пачуццяў. Перыяд вельмі спрыяльны, але варта быць больш стрыманымі, і перш за ўсё неабходна стрымліваць уласны эгаізм, бо гэта можа звесці да нуля любыя станоўчыя тэндэнцыі. Будзьце больш уважлівымі да патрэбаў іншага чалавека і не спяшайцеся рабіць нейкія высновы ці прапановы. Другая палова тыдня вызначыцца стабільнасцю ў матэрыяльнай сферы і побыце.

РЫБЫ. У асабістым жыцці наступае самы спрыяльны перыяд. У гэты час ваша прыхільнасць да партнёра (і наадварот) будзе максімальнай, што дазволіць, з аднаго боку, адчуваць сябе больш спакойна і ўпэўнена, а з другога — можна паспрабаваць атрымаць ад гэтага некаторую выгаду. Не выключана, што ў гэты час успыхнуць новыя пачуцці і завяжуцца адносіны. Нядрэнна працякаюць і справы, звязаныя з хатнім побытам, набыткамі і ўкладаннямі ў гэтым кірунку. Увогуле, вы будзеце адчуваць сябе камфортна і задаволена.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».