Вы тут

На СТБ прыйшлі працаваць… дзеці


На тэлеканале «Сталічнае тэлебачанне» з’явіліся новыя вядучыя — юныя Філіп Аўчыннікаў, Марыя Карнеева і Рэнат Будзейка. Свае першыя пробы на здымачнай пляцоўцы і перад камерай яны зрабілі мінулым летам. З’явіліся ўжо і новыя ідэі ў кіраўнікоў тэлеканала наконт праектаў, дзе можа паказаць сябе гэтае таленавітае трыа, але ўсё пакуль трымаецца ў сакрэце.

23-12

—У нас на тэлеканале праходзяць здымкі розных праектаў, і там працуе грымёр Яна Будзейка, якая ўзначальвае групу грымёраў. І так атрымалася, што яе сын Рэнат у нас на пляцоўцы як сын палка. Ён вельмі актыўнае дзіця — спявае, танцуе і часам забірае ў Антона Мартыненкі мікрафон і нават вучыць сцэнарый. Мы гэтую карціну назіралі даволі доўгі час, і ўсе казалі, што артыст расце. Рэнат не баіцца ні сцэны, ні шматтысячнай аўдыторыі — абсалютна нічога… У нас ёсць праект «ХОРоШОУ» (па фармаце — гэта бітва хароў), і мы вырашылі зрабіць да Дня дзяцей спецпраект «Дзеці — гэта ХОРоШОУ». Вырашаючы пытанне з вядучымі, вызначыліся, што будуць працаваць Антон Мартыненка, Юрый Цароў і Ларыса Грыбалёва. А потым пачалі думаць, як задзейнічаць дзяцей. З’явілася ідэя зрабіць тых жа вядучых у мініяцюры, — расказвае намеснік генеральнага дырэктара «Сталічнага тэлебачання» Анастасія Ганіева. — Адразу ўспомнілі пра Рэната і «замацавалі» яго за Антонам, а потым заняліся пошукам дзяцей для дубліравання іншых вядучых. Філіп і Маша — дзеці, якія маюць вопыт здымак у рэкламе, таму выбралі менавіта іх. А дзеці настолькі класна сябе праявілі, што падумалі, чаму б не ўзяць іх на канал як вядучых.

Цяпер у СТБ з’явілася канцэпцыя спецыяльнай праграмы для новых вядучых. Але падрабязнасцямі тэлевізійнікі не дзеляцца, проста робяць стаўку на дзіцячую непасрэднасць і артыстызм. Кожны з прэтэндэнтаў ужо дасягнуў пэўных поспехаў. Так, Філіп Аўчыннікаў з 4 гадоў займаецца таэквандо (мае зялёны пояс), а ў 2013‑м атрымаў дыплом піцамайстра, удзельнічаў у паказе мод і рэкламе розных гандлёвых марак. У свае 7 гадоў упэўнены, што хоча быць акцёрам. Маша Карнеева — самая юная вядучая на тэлеканале, бо ёй толькі шэсць, і хутка яна пойдзе ў першы клас, аднак пазнаюць яе, можа, нават больш за астатніх, дзякуючы здымкам у рэкламе соку. Яна таксама захапляецца маляваннем, танцамі, спевамі і любіць быць перад камерай. Дый Рэнату падабаецца сцэна, ён выдатна танцуе. Ужо ўдзельнічаў у шоу-праграме «Зорны дождж» (заняў 3‑е месца ў намінацыі «Вакальны ансамбль»). Як і многія хлопчыкі, любіць відэагульні, футбол і баскетбол і марыць скончыць медыцынскі ўніверсітэт.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».