Вы тут

Не канфіскуюць, але аштрафуюць


Здача «льготнай» кватэры можа каштаваць яе ўладальніку да 5,4 млн рублёў

Размовы пра тое, што трэба жорстка спыняць арэнду «сацыяльных» кватэр, вяліся ўжо не першы год. Яшчэ год таму па Мінску гуляла пагалоска, што пужала канфіскацыяй маёмасці тых дзялкоў, якія пабудавалі кватэры з выкарыстаннем ільготных крэдытаў і выкарыстоўваюць гэтае памяшканне дзеля дадатковага заробку. Потым сітуацыя з арэндай падобнага жылля супакоілася, бо стала зразумела, што кватэру пры такім парушэнні ніхто ў гаспадара не забярэ. А штрафы былі невялікія — прынамсі, пакуль...

23-36

Учора на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале pravo.by былі апублікаваны папраўкі ў Адміністрацыйнай кодэкс пад № 243-З. Там існуе артыкул 23.86 пад назвай «Парушэнне парадку прадастаўлення жылых памяшканняў, пабудаваных (рэканструяваных) або набытых з прыцягненнем ільготнага крэдыту, па дагаворы найму або арэнды». Там, у прыватнасці гаворыцца, што «Прадастаўленне грамадзянінам жылога памяшкання (яго часткі), пабудаванага (рэканструяванага) або набытага з прыцягненнем ільготнага крэдыту, па дагаворы найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду або па дагаворы арэнды жылога памяшкання да поўнага пагашэння льготнага крэдыту без дазволу адпаведнага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі патрэбен такі дазвол, — цягне накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да трыццаці базавых велічынь.

Атрымліваецца, што цяпер штрафы за падобнае парушэнне будуць вагацца ад 720 тысяч да 5 млн 400 тысяч рублёў. Крыху ніжэй у дакуменце гаворыцца, што за тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, памеры штрафу істотна павялічваюцца і будуць складаць ужо ад 30 да 50 базавых велічынь. А гэта ўжо — ад 5 да 9 млн рублёў.

Калі ўважліва пачытаць вышэйназваны дакумент, то стане зразумела, што караць рублём цяпер будуць не толькі за здачу ўсёй «ільготнай» кватэры, але забаронена сёння і зарабляць на яе частцы (пры здачы пакоя) да поўнага пагашэння запазычанасці па льготным крэдыце.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».