Вы тут

Кабіну засыпала содай


Каля шасці гадзін раніцы відавочца паведаміў па тэлефоне «101» пра дарожна-транспартнае здарэнне паблізу вёскі Чарцяж на трасе Мінск — Віцебск. Кабіну пацярпелага грузавіка засыпала мяхамі з цягача, з якім ён сутыкнуўся.

У аварыю патрапілі сядзельны цягач «Рэно» і грузавы аўтамабіль «Мерседэс» — адбылося іх бакавое сутыкненне. Цягач перавозіў соду ў мяхах, якімі і засыпала кабіну грузавіка. Унутры транспартнага сродку аказаўся заблакіраваным кіроўца. Выратавальнікам давялося напачатку расчышчаць месца ад хімічнага рэчыва для доступу да кабіны, каб можна было дастаць кіроўцу 1984 года нараджэння. Са шматлікімі траўмамі ён быў шпіталізаваны, кіроўца сядзельнага цягача не пацярпеў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.