Вы тут

Рыхтуйце насоўкі


А крыху падмарозіць толькі на наступным тыдні

Сёння тэрыторыя нашай краіны застанецца пад уплывам цёплых паветраных мас, якія рухаюцца да нас з боку паўднёвага захаду Еўропы, паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Таму ў многіх раёнах пройдуць ападкі (мокры снег і дождж), чакаецца туман, а месцамі — галалёд і наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад нуля да плюс 4 градусаў. У суботу і нядзелю наступны атмасферны фронт прыцягне да нас чарговую порцыю вільгаці і цяпла. Амаль паўсюдна пройдуць мокры снег і дождж. Месцамі туман і галалёдныя з'явы. Тэмпература паветра на працягу сутак у гэтыя два дні будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 4 градусаў. Толькі ўначы на нядзелю па ўсходзе краіны пры праясненнях тэмпература паветра знізіцца да мінус 4-7 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пачатку наступнага тыдня чакаецца невялікае пахаладанне. У панядзелак пачне павялічвацца атмасферны ціск і месцамі пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы на панядзелак ад 0 да мінус 7 градусаў, пры праясненнях — да 9 марозу. Удзень — ад мінус 5 да плюс 1 градуса. Сіноптыкі прагназуюць, што да серады ўключна ў нас часам будзе ісці снег. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 марозу, пры праясненнях — да мінус 8-12 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 5 да плюс 1 градуса.

Сяргей КУРКАЧ

У сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я адбыўся невялікі ўсплёск аварыйнасці на дарогах. За мінулыя суткі ў сталіцы, напрыклад, было зарэгістравана 122 дарожна-транспартныя здарэнні, што прыкладна на 20 больш, чым у іншыя дні. У трох аварыях тры чалавекі атрымалі раненні, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць грамадзян па магчымасці адмовіцца ад выкарыстання асабістага аўтатранспарту ў сувязі з неспрыяльным надвор'ем. Калі не выходзіць, быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі за рулём, захоўваць бяспечную дыстанцыю і правілы праезду пешаходных пераходаў. На некаторых участках хуткасць транспартнага патоку можа складаць 30 кіламетраў у гадзіну. Неабходна пазбягаць рэзкіх тармажэнняў. Пешаходам таксама варта праявіць павышаную ўвагу. Пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленым месцы, у цёмны час сутак абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.
Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.