Вы тут

Агонь натхнення


Апублікавана ў газеце «Літаратура і мастацтва» 23.01.15 г.
_____________________________________________________________

Зніч — святы нязгасны агонь старажытных славянскіх капішчаў. У вераваннях продкаў — першавыток жыцця, святла і цяпла, яго шанавалі як сімвал пераемнасці пакаленняў. А яшчэ гэта назва адзінага ў Беларусі паэтычнага тэатра аднаго акцёра. 20 студзеня ў вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылася юбілейная імпрэза «Сам-насам», прымеркаваная да 25-годдзя тэатральна-канцэртнай дзейнасці тэатра «Зніч».

Святочны вечар складаўся з двух аддзяленняў. У першым быў паказаны монаспектакль «Пачакай, сонца!..» паводле гістарычнага рамана ў вершах «Маруся Чурай» украінскай
пісьменніцы Ліны Кастэнка, твораў еўрапейскай паэзіі, нізкі санетаў «Бабіна лета» і вершаў Ніны Мацяш. Аўтарам інсцэніроўкі і выканаўцай кранальнай гісторыі нешчаслівага кахання Марусі Чурай і Грыца стала Галіна Дзягілева. Кампазітар — Алег Залётнеў. Другое адзяленне юбілейнай імпрэзы — «Агонь любві нябеснай і зямной» — рэтраспектыва монаспектакляў тэатра «Зніч», урачыстая частка з удзелам прадстаўнікоў культуры і мастацтва, вядомых артыстаў,
сяброў тэатра.

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зніч» цалкам адпавядае сваёй назве, бо сарыентаваны на служэнне хрысціянскім духоўным каштоўнасцям,
захаванне маральна-этычных нормаў. Асноўная рэпертуарная лінія —
папулярызацыя твораў айчынных аўтараў і класікаў сусветнай літаратуры. Усе спектаклі — толькі па-беларуску. Культура сцэнічнай мовы, роднае слова як безумоўная каштоўнасць —
галоўнае крэда тэатра і яго заснавальніцы ды мастацкага кіраўніка Галіны
Дзягілевай.

Жанр монаспектакля, у якім працуе «Зніч», вельмі складаны і рэдкі, што вымагае ад артыста выключнага ведання матэрыялу і віртуознага таленту пераўвасаблення. Адсутнасць на сцэне партнёраў абумоўлівае цесны кантакт з гледачом разам з няспыннай яго ўвагай да канфлікту драматычнага дзеяння. Таму з тэатрам супрацоўнічаюць толькі вядучыя майстры сцэны, лепшыя рэжысёры, сцэнографы і кампазітары.

У рэпертуары тэатра «Зніч» разнапланавыя монаспектаклі: паэтычныя драматычныя, дзіцячыя, лялечныя і нават монаопера. Сюжэтныя лініі і героі раскрываюць багацце нашай гісторыі, сучаснасці і будучыні: «Любіць!..» А. Вярцінскага; «Мне сняцца сны аб Беларусі» Я. Купалы; «Выгнанне ў рай» Н. Рапы; «У краіне светлай...» М. Багдановіча; «Прыпадаю да нябёс...» Я. Янішчыц; першай нацыянальнай монаоперы «Адзінокі птах» А. Залётнева ды інш.

Таццяна ШЧЭРБА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».