Вы тут

Таблеткі замест уколаў


На хі­міч­ным фа­куль­тэ­це БДУ рас­пра­ца­ва­ны но­выя фор­мы ан­ты­бі­ё­ты­каў у таб­лет­ках, якія да­зва­ля­юць за­мя­ніць іх ін'­ек­цый­ныя фор­мы. Гэ­та асаб­лі­ва ак­ту­аль­на пры пра­цяг­лай тэ­ра­піі. На­прык­лад, ля­чэн­не ўстой­лі­ва­га да ле­каў ту­бер­ку­лё­зу па­тра­буе ўвя­дзен­ня ан­ты­бі­ё­ты­каў на пра­ця­гу ўсёй ак­тыў­най фа­зы — да 8 ме­ся­цаў. Але што­дзён­ныя ўко­лы час­та пры­вод­зяць да роз­ных па­боч­ных рэ­ак­цый і псі­ха­ла­гіч­на­га дыс­кам­фор­ту хво­рых.

Но­вы прэ­па­рат на­ву­коў­цаў БДУ ство­ра­ны на асно­ве сін­тэ­за­ва­ных у Бе­ла­ру­сі вы­твор­ных цэ­лю­ло­зы, што за­бяс­пе­чыць аба­ро­ну ле­ка­вай суб­стан­цыі ад кіс­ла­га ася­род­дзя страў­ні­ка. Га­вор­ка ідзе пра эфек­тыў­нае па­ступ­лен­не ля­кар­ства ў кроў не­па­срэд­на са страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­ту пры прак­тыч­на поў­ным за­ха­ван­ні яго ан­ты­бак­тэ­ры­яль­най ак­тыў­нас­ці.

Да апош­ня­га ча­су, ня­гле­дзя­чы на шмат­лі­кія спро­бы на­ву­коў­цаў роз­ных кра­ін ства­рыць аль­тэр­на­тыў­ныя ін'­ек­цы­ям ле­кі, гэ­тая праб­ле­ма для цэ­ла­га шэ­ра­гу прэ­па­ра­таў да кан­ца не бы­ла вы­ра­ша­на. Мяр­ку­ец­ца, што но­вая рас­пра­цоў­ка БДУ бу­дзе за­па­тра­ба­ва­на ў фар­ма­цэў­тыч­най пра­мыс­ло­вас­ці, гэ­та да­зво­ліць у блі­жэй­шы час ар­га­ні­за­ваць вы­твор­часць таб­ле­та­ва­ных су­праць­ту­бер­ку­лёз­ных прэ­па­ра­таў, якія не ма­юць су­свет­ных ана­ла­гаў.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».