Вы тут

«Лістоўка, у якой генсек плакаў...»


...Ён су­стрэў мя­не на па­ро­зе сва­ёй ма­лень­кай мін­скай ква­тэ­ры. Без ліш­ніх раз­моў сціп­ла за­пра­сіў у па­кой. Та­ды я на­ват уя­віць не маг­ла, што пе­ра­да мной ча­ла­век, які быў свед­кам і ўдзель­ні­кам не­ка­то­рых хрэс­та­ма­тый­ных па­дзей ва­ен­на­га ча­су, су­стра­каў­ся са зна­ка­вы­мі фі­гу­ра­мі той эпо­хі і — са­мае га­лоў­нае — мог стаць Ге­ро­ем Са­вец­ка­га Са­ю­за. Але лёс рас­па­ра­дзіў­ся інакш... Хоць і па­бы­ваў у Крам­лі, ка­лі яму ўру­ча­лі не менш знач­ную ўзна­га­ро­ду — ор­дэн Ба­я­во­га Чыр­во­на­га Сця­га.

Не пад­да­вац­ца на пра­ва­ка­цыі!

Вай­на, як і мно­гіх, Ула­дзі­мі­ра Ко­на­на­ва «су­стрэ­ла» на вы­пуск­ным ба­лі. Не, ён не быў вы­пуск­ні­ком. Фі­зіч­на пад­рых­та­ва­ны дзе­вят­нац­ца­ці­га­до­вы юнак уз­на­чаль­ваў ва­ен­на-спар­тыў­ную сек­цыю ў ся­рэд­няй шко­ле № 1 го­ра­да Ві­цеб­ска. У той со­неч­ны лет­ні дзень яго за­пра­сі­лі фа­та­гра­фа­вац­ца ра­зам з усі­мі. І рап­там — страш­ная вест­ка, агу­ча­ная Ле­ві­та­нам.

— Мы не ве­ры­лі, хоць пе­рад вай­ной бы­ло вель­мі на­пру­жа­нае ста­но­ві­шча, — ус­па­мі­нае Ула­дзі­мір Фа­міч. — У нас, у Ві­цеб­ску, ста­я­лі два пя­хот­ныя пал­кі і ар­ты­ле­рый­скі.

Дзесь­ці за ты­дзень да вай­ны на ўзбра­ен­не па­сту­пі­лі най­ноў­шыя са­ма­лё­ты Су-2, якія ра­за­бра­лі на пра­фі­лак­ты­ку. Ста­лін за­пэў­ні­ваў: не трэ­ба пад­да­вац­ца на пра­ва­ка­цыі! А мы і не пад­да­ва­лі­ся. Ма­ці пра­ца­ва­ла на фаб­ры­цы, якая за­бяс­печ­ва­ла во­ін­скія эша­ло­ны пра­дук­та­мі хар­ча­ван­ня. І 22 чэр­ве­ня ва­гон, цал­кам на­гру­жа­ны птуш­кай, у ад­па­вед­нас­ці з ра­ней­шай да­моў­ле­нас­цю, быў ад­праў­ле­ны ў Гер­ма­нію. Як­раз пас­ля та­го, ка­лі з ча­ты­рох да шас­ці ра­ні­цы бам­бі­лі го­рад...

24-25

У ва­ен­ка­ма­це, ку­ды Ула­дзі­мір Ко­на­наў прый­шоў з та­ва­ры­ша­мі і са сва­і­мі вуч­ня­мі, іх ад­пра­ві­лі да­моў. І ён ра­зам з ма­ці ўсту­піў у пад­поль­ную ан­ты­фа­шысц­кую гру­пу Аляк­сея Та­ро­пі­на, які да вай­ны жыў у сям'і Ко­на­на­вых. Сяст­ра Ва­ло­дзі з му­жам, сту­дэн­ты ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, уз­на­ча­лі­лі шпі­таль у пар­ты­зан­скай бры­га­дзе.

Па­тра­ва ў «афі­цэр­ха­у­се»

Пер­шым за­дан­нем юна­га пад­поль­шчы­ка ста­ла ўлад­ка­ван­не ў га­рад­скую ўпра­ву, дзе ўжо ўла­да­ры­лі нем­цы. Каш­тоў­ны­мі бы­лі лю­быя звест­кі: чым зай­ма­юц­ца гіт­ле­раў­цы, хто ім да­па­ма­гае з мяс­цо­ва­га на­сель­ніц­тва. Ула­дзі­мір Ко­на­наў пад вы­гля­дам за­гад­чы­ка ста­ла да­ве­дак скла­даў спі­сы ўсіх су­пра­цоў­ні­каў упра­вы, зда­бы­ваў так не­аб­ход­ныя для пад­поль­шчы­каў «аў­свай­сы». Яго ма­ці ўлад­ка­ва­ла­ся ку­хар­кай у «Афі­цэр­ха­ус» (афі­цэр­скі дом), ку­ды нем­цы пры­яз­джа­лі на ад­па­чы­нак.

Са жніў­ня 1941 го­да Ула­дзі­мір Ко­на­наў па­чаў вы­кон­ваць і за­дан­ні пар­ты­зан­ска­га атра­да імя Яб­ла­ка­ва, а ў маі 1942-га яго ра­зам з ма­ці ўклю­чы­лі ў апе­ра­тыў­ную гру­пу, якой ка­ман­да­ваў на­чаль­нік аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня НКУС Ві­цеб­скай воб­лас­ці пал­коў­нік Юрын.

Не­ўза­ба­ве раз­вед­ка да­нес­ла, што ў афі­цэр­скі дом пры­бу­дуць 94 ня­мец­кія лёт­чы­кі. Ста­ла вя­до­ма, што двум экі­па­жам за­га­да­на бы­ло зні­шчыць рэ­зі­дэн­цыю Ста­лі­на і ўра­да. Да­пус­ціць гэ­та­га не маг­лі. І Ка­ця­ры­не Ко­на­на­вай, ма­ці Ва­ло­дзі, пе­ра-д­алі дзве ка­ро­бач­кі з атрут­ным па­раш­ком, які яна па­він­на бы­ла пад­сы­паць нем­цам у ежу. У вы­ні­ку са строю бы­лі вы­ве­дзе­ны ўсе вай­скоў­цы, 17 лёт­чы­каў ня­мец­кім ура­чам вы­ра­та­ваць так і не ўда­ло­ся.

Фа­шыс­ты лю­та­ва­лі. Ква­тэ­ру Ко­на­на­вых раз­гра­мі­лі, а ўвесь шмат­ква­тэр­ны дом уза­рва­лі ра­зам з яго жы­ха­ра­мі. Юрын да­па­мог пе­ра­пра­віць жан­чы­ну за лі­нію фрон­ту, а Ула­дзі­мі­ру за­га­да­лі быць у го­ра­дзе: збі­раць і пе­ра­да­ваць раз­вед­да­ныя. Да яго па­ча­лі пры­хо­дзіць су­вяз­ныя. Па­лі­цэй­скі, які жыў з ім у па­коі, неш­та за­па­до­зрыў, па­чаў пы­тац­ца. На гэ­та пад­поль­шчык ад­каз­ваў прос­та: «ся­бар», «жон­ка». Так ва Ула­дзі­мі­ра Ко­на­на­ва «жон­кі» мя­ня­лі­ся кож­ны ты­дзень. За­ста­вац­ца ў го­ра­дзе ста­ла не­бяс­печ­на. І ён, пе­ра­адо­леў­шы лі­нію фрон­ту, так­са­ма пры­быў у Даў­га­ві­цы, у оперг­ру­пу Юры­на, дзе яго па­ча­лі рых­та­ваць да вель­мі ад­каз­на­га за­дан­ня.

«Зор­ку ге­роя та­му,  хто з гэ­тым спра­віц­ца!»

Гэ­та бы­ло ўра­да­вае за­дан­не. Юны пад­поль­шчык доб­ра ве­даў ня­мец­кую сям'ю Бран­таў, якая жы­ла ў Ві­цеб­ску і вель­мі пе­ра­шка­джа­ла са­вец­кім ула­дам. Да вай­ны баць­ка, Леў Брант, вы­кла­даў у стар­шых кла­сах гіс­то­рыю, а яго сын Аляк­сандр — рус­кую мо­ву і лі­та­ра­ту­ру. Ка­лі ў го­рад прый­шлі нем­цы, мяс­цо­выя арый­цы су­стра­ка­лі іх з хле­бам і сол­лю. Леў Брант быў на­зна­ча­ны бур­га­міст­рам, а яго сын — рэ­дак­та­рам фа­шысц­кай га­зе­ты «Но­вы шлях». Ён жа ўзна­чаль­ваў ін­фар­ма­цый­ны ад­дзел га­рад­ской упра­вы і вёў ак­тыў­ную агі­та­цый­на-пра­па­ган­дысц­кую ра­бо­ту, на­кі­ра­ва­ную су­праць са­вец­кай ула­ды.

Аляк­санд­ра Бран­та вы­клі­ка­лі ў Бер­лін, дзе сам Гіт­лер да­ру­чыў яму зра­біць ліс­тоў­ку. Ула­дзі­мір Ко­на­наў ба­чыў яе. На ад­ным ба­ку бы­ла вы­ява Ста­лі­на, які ся­дзеў, скур­чыў­шы­ся, са слязь­мі на ва­чах і апу­шча­ны­мі ву­са­мі. Ён іг­раў на ба­ла­лай­цы і быц­цам спя­ваў пес­ню, сло­вы якой бы­лі зме­шча­ны ні­жэй: «Последний нынешний де­не­чек се­год­ня с вами я, друзья». А по­бач са Ста­лі­ным на ка­ле­нях ста­я­лі чле­ны па­літ­бю­ро і кі­раў­ні­кі ўра­да СССР, якія пра­сі­лі: «Вы­ра­туй нас!» А ўвер­се — у вы­гля­дзе анё­лаў — на­паў­го­лыя анг­лій­ская ка­ра­ле­ва і прэ­зі­дэнт ЗША Руз­вельт тры­ма­лі над Ста­лі­ным крыж. На ін­шым ба­ку ліс­тоў­кі быў на­ма­ля­ва­ны Гіт­лер. Ён ся­дзеў у шы­коў­ным крэс­ле і спя­ваў: «Всю-то я все­лен­ную про­е­ду, всю её я по­ко­рю...» По­бач — ша­рэн­гі ня­мец­кіх вой­скаў і над­піс: «Пры­ві­тан­не, Ось­ка! Да хут­кай су­стрэ­чы. А. Гіт­лер».

— Фю­рар за­га­даў вы­даць гэ­тую ліс­тоў­ку міль­ён­ны­мі на­кла­да­мі і рас­паў­сю­дзіць на тэ­ры­то­рыі Са­вец­ка­га Са­ю­за, у кра­і­нах Еў­ро­пы, — га­во­рыць Ула­дзі­мір Ко­на­наў. — Толь­кі цу­дам яна тра­пі­ла да Юры­на, а за­тым — да Па­на­ма­рэн­кі, які яе і па­ка­заў Ста­лі­ну. Пас­ля пер­шы сак­ра­тар ЦК Кам­пар­тыі Бе­ла­ру­сі рас­каз­ваў, што ні­ко­лі не ба­чыў ге­не­ра­лі­сі­му­са ў та­кім раз­драж­нё­ным, уз­бу­да­ра­жа­ным ста­не. Ліс­тоў­ка ні ў якім ра­зе не па­він­на бы­ла вый­сці ў свет, а яе аў­та­ра бы­ло за­га­да­на зні­шчыць. Хоць спро­бы ўжо ра­бі­лі­ся, але па­куль вы­ка­наць за­дан­не не ўда­ва­ла­ся: Бран­ты ўсю­ды ха­дзі­лі з ахо­вай, а на­шы леп­шыя бай­цы, якія за­мах­ва­лі­ся на іх жыц­цё, тут жа гі­ну­лі са­мі. «Зор­ку Ге­роя та­му, хто з гэ­тым спра­віц­ца!» — вы­нес вер­дыкт Ста­лін.

Ві­цеб­ска­му пад­поль­шчы­ку да­зво­лі­лі ўзяць з са­бой та­го, ка­му ён да­вя­рае. Гэ­та быў Іван На­ў-дзю­нас — так­са­ма член оперг­ру­пы НКУС. Ула­дзі­мір Ко­на­наў ве­даў яго як на­дзей­на­га та­ва­ры­ша, з якім пад­час ад­на­го з ба­ёў зма­га­лі­ся да апош­ня­га, зні­шчыў­шы не­каль­кі сал­дат і афі­цэ­раў во­ра­га. Пад­поль­шчы­кам па­абя­ца­лі, што пас­ля вы­ка­нан­ня за­дан­ня яны бу­дуць не толь­кі ўда­сто­е­ны най­вы­шэй­шай уз­на­га­ро­ды, а і да кан­ца жыц­ця ма­тэ­ры­яль­на ні ў чым не бу­дуць мець па­трэ­бы.

Забіць Аляк­санд­ра Бран­та

І вось яны з На­ўдзю­на­сам пай­шлі на за­дан­не. Ка­лі пе­ра­хо­дзі­лі лі­нію фрон­ту, двой­чы трап­ля­лі ў за­са­ды. Вы­жы­лі, ві­даць, толь­кі та­му, што іх пад­трым­лі­ва­ла ар­мей­ская раз­вед­ка. У Ві­цеб­ску спы­ні­лі­ся ў бра­та Іва­на, звя­за­лі­ся з мяс­цо­вы­мі пад­поль­шчы­ка­мі. Го­рад лі­та­раль­на кі­шэў гес­та­паў­ца­мі і здрад­ні­ка­мі, якія яго круг­ла­су­тач­на па­тру­ля­ва­лі.

Яшчэ не вы­ка­наў­шы да­ру­ча­ную спра­ву, пад­поль­шчы­кі па­тра­пі­лі ў аб­ла­ву. Іх, як і 250 мяс­цо­вых жы­ха­роў, са­гна­лі на пло­шчу Сва­бо­ды, дзе не­ка­лі быў абл­вы­кан­кам. Тут што­дзень вя­лі рас­пра­ву над за­хоп­ле­ны­мі па­тры­ё­та­мі. У цэнт­ры — шы­бе­ні­ца, а на­во­кал — аў­та­мат­чы­кі з са­ба­ка­мі. Усіх аб­шук­ва­лі.

— Мы ста­ім, а ў нас па дзве гра­на­ты, піс­та­ле­ты, па­тро­ны, — згад­вае бы­лы пар­ты­зан. — І мы ра­зу­ме­ем: піс­та­ле­та­мі не ад­стра­ля­ем­ся, а гра­на­та­мі па­б'ём сва­іх. Ва­ла­сы ду­ба ста­на­ві­лі­ся! І нас вы­ра­та­ва­ла дзяў­чы­на, якую вя­лі на шы­бе­ні­цу. Яна пла­ка­ла і кры­ча­ла: «Ма­мач­ка, як я ха­чу жыць!» Жан­чы­ны, якія там бы­лі, усе кі­ну­лі­ся да яе. Па­ча­ла­ся мі­тус­ня, лю­дзі раз­бя­га­лі­ся хто ку­ды. І мы так­са­ма.

Уста­на­віць са­чэн­не за Бран­та­мі бы­ло амаль не­маг­чы­ма, а тым больш да­ве­дац­ца іх рас­па­ра­дак дня, марш­рут пе­ра­мя­шчэн­ня. Ад­нак Ко­на­наў з На­ўдзю­на­сам з гэ­тым спра­ві­лі­ся. За­ста­ва­ла­ся са­мае га­лоў­нае: вы­зна­чыц­ца з тым, хто за­б'е Аляк­санд­ра Бран­та. Ула­дзі­мір не мог, бо да вай­ны жыў з гэ­тай сям'­ёй па су­сед­стве, та­му яны доб­ра яго ве­да­лі. Вы­ра­шы­лі ўзяць на да­па­мо­гу ка­гось­ці з мяс­цо­вых па­тры­ё­таў. Імі ста­лі 36-га­до­вы Ста­сен­ка і 17-га­до­вы кам­са­мо­лец Фі­лі­мо­наў, якія вель­мі ха­це­лі пай­сці ў пар­ты­за­ны.

— Мы ім па­абя­ца­лі, што возь­мем з са­бой, толь­кі пе­рад гэ­тым пра­ве­рым на спра­ве, — рас­каз­вае Ула­дзі­мір Фа­міч. — Да­ру­чы­лі зні­шчыць буй­но­га фа­шысц­ка­га дзея­ча, не на­зы­ва­ю­чы дак­лад­на, ка­го. Яны па­га­дзі­лі­ся. І вось доў­га­ча­ка­ны дзень 26 ліс­та­па­да, во­сем ра­ні­цы. Вы­ра­шы­лі лік­ві­да­ваць Бран­та, ка­лі ён ішоў на пра­цу. На ву­лі­цах го­ра­да бы­ло шмат на­ро­ду. Мы з На­ўдзю­на­сам за­ляг­лі пад вы­со­кі­мі клё­на­мі, якія рас­лі ўздоўж ву­лі­цы. Ста­сен­ка вый­шаў на­су­страч Бран­ту і, пра­пус­ціў­шы яго на ад­лег­ласць двух-трох кро­каў, вы­стра­ліў у спі­ну. З яго рук вы­ле­цеў парт­фель, які я хут­ка пад­ха­піў і зноў за­лёг у за­са­дзе, а На­ўдзю­нас тут жа за­стрэ­ліў ахо­ву, якая пад­бег­ла. Тут па­ды­шла ад­на ма­шы­на з ня­мец­кай па­ля­вой жан­дар­ме­ры­яй, за ёй — дру­гая. Там у тры ра­ды ся­дзе­лі аў­та­мат­чы­кі. Мы з Фі­лі­мо­на­вым за­кі­да­лі іх гра­на­та­мі — і ўсе пад ней­ма­вер­ны гвалт і стра­ля­ні­ну кі­ну­лі­ся на­ўцё­кі.

З цяж­кас­цю, але парт­фель Бран­та, дзе змя­шча­лі­ся клі­шэ і сіг­наль­ныя эк­зэмп­ля­ры ліс­тоў­кі, быў па­спя­хо­ва да­стаў­ле­ны ў гру­пу Юры­на. Ліс­тоў­ка так і не ўба­чы­ла свет... За­тое вый­шла ін­шая. Яна была рас­кле­е­на па ўсім Ві­цеб­ску. У ёй га­ва­ры­ла­ся, што той, хто па­ве­да­міць аб мес­ца­зна­хо­джан­ні асоб, якія за­бі­лі Бранта, бу­дзе шчод­ра ўзна­га­ро­джа­ны... Бы­лі ўзна­га­ро­джа­ны і ўдзель­ні­кі гэ­тай ры­зы­коў­най апе­ра­цыі. Праў­да, не зор­ка­мі Ге­роя, як ім абя­ца­лі, а ор­дэ­на­мі Чыр­во­на­га Сця­га, якія ў па­чат­ку вай­ны ўру­ча­лі толь­кі ў Крам­лі. Імі па­тры­ё­таў уз­на­га­ро­дзіў Мі­ха­іл Ка­лі­нін.

Спра­ва гаў­ляй­та­ра

У оперг­ру­пу Юры­на вяр­нуў­ся толь­кі Ула­дзі­мір Ко­на­наў. І тут іх вы­клі­ка­юць у Па­дольск, дзе зна­хо­дзіў­ся нар­ка­мат дзяр­жаў­най бяс­пе­кі БССР. Сам Лаў­рэн­цій Ца­на­ва аб'­явіў, што па яго ўка­зан­ні ства­ра­ец­ца атрад асаб­лі­ва­га пры­зна­чэн­ня. Яго чле­ны па­він­ны бу­дуць вы­кон­ваць важ­ныя за­дан­ні на аку­па­ва­най нем­ца­мі тэ­ры­то­рыі. Ка­ман­дзі­рам на­зна­чы­лі ўсё та­го ж Юры­на. Ця­пер ён стаў Пят­ро­вым. Атрад быў не­вя­лі­кі: яго на­мес­нік Ба­бу­лёў (ён жа Яша), афі­цэ­ры дзяр­жаў­най бяс­пе­кі пад псеў­да­ні­ма­мі Лё­ня, Ва­ло­дзя Доў­гі і Ба­ра­да, пар­ты­за­ны Ула­дзі­мір Кар­паў (Ва­ло­дзя Чор­ны) і Шы­ма­но­віч (Яша-2), дзве ра­дыст­кі — Воль­га і Ма­рыя, і ён, Ула­дзі­мір Ко­на­наў (або Ва­ся). «Ва ўсіх бы­лі псеў­да­ні­мы. Так і не ве­да­лі ні­чо­га адзін пра ад­на­го ўсю вай­ну», — ка­жа бы­лы раз­вед­чык.

У Ла­гой­скім ра­ё­не, дзе яны дыс­ла­цы­ра­ва­лі­ся, іх ве­да­лі як пар­ты­зан­скі атрад «Мсці­ўцы». Ме­на­ві­та там яны па­ча­лі рых­та­вац­ца да важ­най апе­ра­цыі — за­бой­ства Ку­бэ. Сам Бе­рыя, які двой­чы пры­яз­джаў у атрад, са­чыў за іх пад­рых­тоў­кай, да­ваў па­ра­ды, тлу­ма­чыў, на­коль­кі гэ­та важ­на. Ме­на­ві­та гэ­тыя ад­важ­ныя па­тры­ё­ты, ся­род якіх быў і Ула­дзі­мір Ко­на­наў, пры­цяг­ну­лі да вы­ка­нан­ня за­дан­ня мяс­цо­вых пад­поль­шчыц, якія ста­лі сла­ву­ты­мі на ўвесь Са­вец­кі Са­юз: Але­ну Ма­за­нік, Ма­рыю Осі­па­ву і Над­зею Тра­ян.

— У мя­не бы­ло ўка­зан­не: ка­лі Зеб­ра праз су­вяз­ных звер­нец­ца ў наш атрад, не­аб­ход­на бу­дзе ака­заць ёй да­па­мо­гу, — ус­па­мі­нае Ула­дзі­мір Ко­на­наў. — Яна звяр­ну­ла­ся. Гэ­тай Зеб­рай ака­за­ла­ся пры­го­жая жан­чы­на, якую зва­лі На­дзея Тра­ян. Ёй па­трэб­на бы­ло вы­бу­хо­вая пры­ла­да, і я пе­ра­даў ёй маг­ніт­ную мі­ну анг­лій­скай вы­твор­час­ці. Пра­ін­струк­та­ваў, як яе вы­ка­рыс­тоў­ваць, даў два ўз­ры­валь­ні­кі. Яны дзей­ні­ча­лі па схе­ме: ус­кры­ва­еш ча­ку, ба­ёк пра­хо­дзіць праз пэў­ную ма­су за пэў­ны час, вы­зва­ля­ец­ца, раз­бі­вае кап­су­лу ды­нат­рыю — і ад­бы­ваў­ся вы­бух. Ні­я­ка­га ці­кан­ня і на­ват па­да­бен­ства да ме­ха­ніч­на­га пры­ста­са­ван­ня не бы­ло — гэ­та ўсё хлус­ня!

Пад­рых­тоў­ка іш­ла па­спя­хо­ва. І, на­рэш­це, ад­бы­ло­ся тое, пра што на­пі­са­на не ў ад­ной кні­зе: 22 ве­рас­ня 1943 го­да гаў­ляй­тар за­гі­нуў, а тры ад­важ­ныя жан­чы­ны ста­лі Ге­ро­я­мі Са­вец­ка­га Са­ю­за.

Ні­хто з атра­да асаб­лі­ва­га пры­зна­чэн­ня за вы­ка­нан­не гэ­та­га за­дан­ня ўзна­га­ро­джа­ны не быў...

«Не бы­ло ве­ры, што гэ­та ўсё за­кон­чы­ла­ся»

Яны ак­тыў­на ўклю­чы­лі­ся ў пар­ты­зан­скую ба­раць­бу. Роз­ныя апе­ра­цыі бы­лі: па­спя­хо­выя і не вель­мі. Ад­на з іх за­кон­чы­ла­ся па­ні­жэн­нем ка­ман­дзі­ра атра­да — Юры­на.

— Ста­я­ла за­да­ча вы­крас­ці ка­гось­ці са шта­ба Рус­кай вы­зва­лен­чай ар­міі, якая пе­рай­шла пад кі­раў­ніц­тва нем­цаў, каб да­ве­дац­ца пра іх пла­ны, — рас­каз­вае Ула­дзі­мір Фа­міч. — У нас гэ­та атры­ма­ла­ся, ды яшчэ як: узя­лі ў па­лон са­мо­га на­чаль­ні­ка шта­ба! Але да­ста­віць яго па пры­зна­чэн­ні не ўда­ло­ся: пад­час су­тыч­кі з гіт­ле­раў­ца­мі па­лон­на­га па­ра­ні­ла ў на­гу. Мы ад­сту­па­лі, стом­ле­ныя бы­лі, га­лод­ныя. А ка­лі па­ды­шлі да во­зе­ра Па­лік, па­ча­ла­ся та­кая бам­бёж­ка, та­кія аб­стрэ­лы, што Ва­ло­дзя Кар­паў не мог ужо нес­ці па­ра­не­на­га і за­біў яго. Ка­лі пра гэ­та да­ве­даў­ся Ца­на­ва, мы ду­ма­лі, што нас усіх пе­ра­стра­ля­юць. Ад­нак кі­раў­ніц­тва па­ка­ра­ла толь­кі ка­ман­дзі­ра: Юрын стаў звы­чай­ным ра­да­вым.

І да са­ма­га вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі яны зма­га­лі­ся пад кі­раў­ніц­твам ка­пі­та­на Ган­цо­ва. Пас­ля Ула­дзі­мі­ра Ко­на­на­ва па лі­ніі НКУС ад­пра­ві­лі ву­чыц­ца ў Мас­коў­скі авія­цый­ны ін­сты­тут. «А там ма­тэ­ма­ты­ка на ма­тэ­ма­ты­цы. Цяж­ка бы­ло. Прый­шоў у ва­ен­ка­мат, каб пе­ра­вя­лі. Па­трэ­бен быў да­звол НКУС. Па­га­дзі­лі­ся, спы­та­лі, ку­ды хоча. На­кі­ра­ва­лі ў Туль­скае збро­е­ва-тэх­ніч­нае ву­чы­лі­шча. Там пры­зна­чы­лі па­моч­ні­кам ка­ман­дзі­ра ўзво­да, вы­бра­лі сак­ра­та­ром кам­са­моль­скай ар­га­ні­за­цыі».

Тут Ула­дзі­мір Ко­на­наў і су­стрэў Пе­ра­мо­гу. «Не бы­ло ве­ры, што гэ­та ўсё за­кон­чы­ла­ся», — ус­па­мі­нае ве­тэ­ран. — Нам, кур­сан­там, у го­нар гэ­тай па­дзеі да­лі ўзмоц­не­ны абед». Пас­ля па­сту­піў за­гад — і бы­ло­га пад­поль­шчы­ка пе­ра­вя­лі ў Ле­нін­град­скае ар­ты­ле­рый­скае тэх­ніч­нае ву­чы­лі­шча, якое скон­чыў у 1947 го­дзе. Яму, як вы­дат­ні­ку, да­зво­лі­лі вы­браць мес­ца служ­бы. І ён на­кі­ра­ваў­ся ў адзін з най­буй­ней­шых ва­ен­ных ар­се­на­лаў — Ба­лак­лею, што ў Хар­каў­скай воб­лас­ці. Па­ра­лель­на па­сту­піў на за­воч­нае ад­дзя­лен­не Ва­ен­на-па­лі­тыч­най ака­дэ­міі імя Ле­ні­на, пас­ля за­кан­чэн­ня якой Ула­дзі­мі­ра Ко­на­на­ва пе­ра­вя­лі ў Бе­ла­рус­кую ва­ен­ную акру­гу і пры­зна­чы­лі на­мес­ні­кам ка­ман­дзі­ра мо­та­страл­ко­ва­га пал­ка па па­лі­тыч­най част­цы. У вы­ні­ку са­мы ад­ста­ю­чы полк за паў­го­да стаў леп­шым во­ін­скім пад­раз­дзя­лен­нем ва Уз­бро­е­ных Сі­лах, а Ула­дзі­мір Ко­на­наў быў абра­ны дэ­ле­га­там XX з'ез­да КПСС. Як па­літ­су­пра­цоў­нік пра­цяг­ваў служ­бу на шмат­лі­кіх па­са­дах і ў 1977 го­дзе ў зван­ні пал­коў­ні­ка быў зволь­не­ны ў за­пас.

Сям'я — са­мы моц­ны тыл

Пас­ля бы­ло шмат пра­па­ноў. Ад­нак з ад­ной умо­вай — не­ад­клад­ны пе­ра­езд. Ула­дзі­мір Ко­на­наў ад­маў­ляў­ся на­ват ад са­мых пры­ваб­ных: ад па­сад за мя­жой, ад тых, дзе пра­па­ноў­ва­лі ге­не­раль­скае зван­не. У яго хва­рэ­ла жон­ка, і ён ні ў якім ра­зе не мог яе па­кі­нуць. Яны ра­зам ужо 66-ты год. Да­рэ­чы, На­дзея Ва­сіль­еў­на як ра­бот­нік ты­лу пры­раў­на­ва­на да ўдзель­ні­каў Вя­лі­кай Ай­чын­най: яна яшчэ пад­лет­кам на са­ра­ка­гра­дус­ным ма­ро­зе ў Сі­бі­ры вы­раб­ля­ла ба­я­выя сна­ра­ды.

Ра­зам з жон­кай вы­ха­ва­лі трох сы­ноў: ма­ё­ра, пал­коў­ні­ка і афі­цэ­ра ме­ды­цын­скай служ­бы. Ад­нак ва­ен­ная ды­нас­тыя на гэ­тым не скон­чы­ла­ся. Адзін з ча­ты­рох уну­каў Ко­на­на­вых, Ула­дзі­слаў, слу­жыць у Мі­ніс­тэр­стве аба­ро­ны. Ёсць і дзве праў­нуч­кі.

24-24

Свя­точ­ны кі­цель Ула­дзі­мі­ра Ко­на­на­ва, які ён апра­нае, каб сфа­та­гра­фа­вац­ца, над­звы­чай ба­га­ты: на ім — 28 ор­дэ­наў і ме­да­лёў. Усе — ба­я­выя. Ор­дэ­ны Ба­я­во­га Чыр­во­на­га Сця­га, Чыр­во­най Зор­кі, Ай­чын­най вай­ны І сту­пе­ні, ме­да­лі «Пар­ты­за­ну Ай­чын­най вай­ны І сту­пе­ні», «За ба­я­выя за­слу­гі»...

...Пас­ля та­кой цёп­лай, шчы­рай раз­мо­вы не хо­чац­ца вы­хо­дзіць на ма­роз­ную вя­чэр­нюю ву­лі­цу. З гэ­тым ча­ла­ве­кам, лёс яко­га прос­та ўраж­вае, мож­на раз­маў­ляць бяс­кон­ца. Не толь­кі пра вай­ну, аса­біс­тую тра­ге­дыю, а і пра ўсё на све­це.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Фо­та Сяр­гея НІ­КА­НО­ВІ­ЧА
і з аса­біс­та­га ар­хі­ва ве­тэ­ра­на.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.