Вы тут

Зімовыя забавы, якія нас здзівілі


Са­мая ма­са­вая гуль­ня ў снеж­кі

Ад­бы­ла­ся яна 12 сту­дзе­ня 2013 го­да ў аме­ры­кан­скім Сі­эт­ле (штат Ва­шынг­тон). У паў­та­рах­ві­лін­най снеж­най бой­цы, па пад­лі­ках прад­стаў­ні­коў Кні­гі рэ­кор­даў Гі­нэ­са, удзель­ні­ча­лі 5834 ча­ла­ве­кі — амаль на паў­ты­ся­чы больш, чым у мі­ну­лай рэ­корд­най гуль­ні, што ад­бы­ла­ся ў 2010 го­дзе ў Паўд­нё­вай Ка­рэі (уліч­ва­лі­ся толь­кі тыя, хто па­спеў кі­нуць за ад­ве­дзе­ны час хоць бы ад­ну снеж­ку). Праў­да, ар­га­ні­за­та­раў гуль­ні ча­ка­ла не­спа­дзеў­ка: рэз­кае па­цяп­лен­не ледзь не па­ру­шы­ла ўсе пла­ны; да­вя­ло­ся най­маць 30 гру­за­ві­коў, якія звез­лі з гор ка­ля 80 тон сне­гу. Да­рэ­чы, ме­ра­пры­ем­ства бы­ло плат­ным, а вы­ру­ча­ныя 40 ты­сяч до­ла­раў пай­шлі на даб­ра­чын­ныя мэ­ты — на ра­ху­нак мяс­цо­ва­га цэнт­ра да­школь­най аду­ка­цыі.

24-8

Фес­ты­валь лё­ду і сне­гу

У све­це пра­хо­дзяць не­каль­кі па­доб­ных буй­ных ме­ра­пры­ем­стваў, у тым лі­ку ў япон­скім Са­па­ра, у ка­над­скім Квэ­бе­ку, а так­са­ма ў Нар­ве­гіі. Але са­мым па­фас­ным і ві­до­вішч­ным лі­чыц­ца між­на­род­ны фес­ты­валь ля­до­вых скульп­тур і сне­гу, які ад­бы­ва­ец­ца з 1963 го­да ў Хар­бі­не — гэ­та са­мы ха­лод­ны го­рад у Кі­таі, дзе ўзім­ку тэм­пе­ра­ту­ра мо­жа апус­кац­ца да –35 °C. Ме­на­ві­та тут што­год вы­рас­тае пад­све­ча­ны спе­цы­яль­най ілю­мі­на­цы­яй «ле­дзя­ны го­рад» са снеж­ных і ле­дзя­ных бло­каў, узя­тых з ра­кі Су­нга­ры (най­буй­ней­шы пры­ток Аму­ра).

Сё­ле­та фес­ты­валь, як заўж­ды, стар­та­ваў 8 сту­дзе­ня і пра­цяг­нец­ца да кан­ца лю­та­га. Яго гас­цям па тра­ды­цыі пра­па­ну­ец­ца не толь­кі на­ве­даць экс­па­зі­цыю ля­до­вых скульп­тур, ство­ра­ных май­стра­мі з роз­ных кра­ін све­ту, але і ўзяць удзел у за­баў­ляль­най пра­гра­ме: фі­гур­нае ка­тан­не і ба­лет на лё­дзе, ха­кей і фут­бол на сне­зе, ле­дзя­ное ска­ла­ла­зан­не, пі­ра­тэх­ніч­нае шоу, па­каз філь­маў на сне­га­вых эк­ра­нах і шмат ча­го яшчэ.

Да­рэ­чы, у 2007 го­дзе на фэс­це быў за­фік­са­ва­ны рэ­корд Гі­нэса — са­мая вя­лі­кая ў све­це снеж­ная скульп­ту­ра 250 м у даў­жы­ню і 8,5 м у вы­шы­ню. Яна скла­да­ла­ся з дзвюх час­так: «Ні­я­гар­скі ва­да­спад» і «Пе­ра­ся­чэн­не Бе­рын­га­ва пра­лі­ва», а на вы­раб яе май­страм спат­рэ­бі­ла­ся больш як 13 ты­сяч ку­ба­мет­раў сне­гу.

24-13

Са­мы вя­лі­кі ў све­це ка­ток

Ён па­чаў сваю пра­цу на­пры­кан­цы ліс­та­па­да 2014 го­да на тэ­ры­то­рыі ВДНГ у Маск­ве і бу­дзе пры­маць на­вед­ні­каў, як мяр­ку­ец­ца, да ся­рэ­дзі­ны са­ка­ві­ка бя­гу­ча­га го­да. «Га­лоў­ны ка­ток кра­і­ны» — ме­на­ві­та та­кую наз­ву но­сіць гэ­тая кан­струк­цыя са штуч­ным ля­до­вым па­крыц­цём — мае пло­шчу больш як 20,5 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў і зроб­ле­ны ў фор­ме за­ла­то­га клю­чы­ка, упры­го­жа­на­га па­ся­рэ­дзі­не ад­мыс­ло­вым мос­там у вы­гля­дзе за­мерз­лых хва­ляў.

Увесь комп­лекс па­дзе­ле­ны на зо­ны: алея за­ка­ха­ных, дзі­ця­чая пля­цоў­ка, эк­стрым­зо­на, пра­фе­сій­ная ха­кей­ная пля­цоў­ка і вя­лі­кая пра­сто­ра для ўсіх ад­па­чы­валь­ні­каў. У лёд кат­ка ўман­ці­ра­ва­ны вя­ліз­ны свят­ло­ды­ёд­ны эк­ран, сіс­тэ­ма яко­га здоль­ная пе­ра­да­ваць 16 міль­ё­наў ад­цен­няў ко­ле­ру і ства­рае на па­верх­ні са­мыя роз­ныя ма­люн­кі, ад пер­са­на­жаў мульт­філь­маў да вя­до­мых мас­тац­кіх па­лот­наў.

24-9

Іг­лу-фэст

Свое­асаб­лі­вы чэм­пі­я­нат-фес­ты­валь «снеж­най па­нель­най до­ма­бу­доў­лі» пра­хо­дзіў пад Мінск­ам узім­ку 5 ра­зоў, з 2007‑га па 2013 г. — кож­ны раз на но­вым мес­цы. Па свед­чан­ні жур­на­ліс­таў і свед­каў пра­цэ­су, удзел у бу­доў­лі па ме­та­дзе эс­кі­мо­саў у роз­ны час пры­ма­лі ад трох да вась­мі дзя­сят­каў ча­ла­век. Ле­тась, праў­да, уз­вя­дзен­не снеж­на­га га­рад­ка Іг­лу­ві­ля не ад­бы­ло­ся з‑за не­спры­яль­ных умоў на­двор'я — дак­лад­ней, з‑за ад­сут­нас­ці га­лоў­на­га бу­даў­ні­ча­га ма­тэ­ры­я­лу — сне­гу. Ад­нак, маг­чы­ма, сё­ле­та ах­вот­ні­кі ад­чуць ся­бе «бе­ла­рус­кі­мі эс­кі­мо­са­мі» і збу­да­ваць за дзень ня­хай і ма­лень­кі, але са­мы са­праўд­ны снеж­ны дом збя­руц­ца зноў?

24-12

Бе­ла­рус­ка­му фес­ты­ва­лю да­лё­ка да япон­ска­га свя­та Ка­ма­ку­ра з больш як 400‑га­до­вай гіс­то­ры­яй. Па­чы­наў­ся ён ка­лісь са звы­чаю спаль­ваць на­ва­год­нія ўпры­га­жэн­ні, вяр­та­ю­чы іх ба­гам, і час­та­ваць апош­ніх са­кэ ды ры­са­вы­мі пі­рож­ны­мі. У го­ра­дзе Ёка­це на поў­на­чы кра­і­ны пад­час тра­ды­цый­на­га фес­ты­ва­лю Ка­ма­ку­ра з'яў­ля­ец­ца ка­ля 100 вя­лі­кіх і мност­ва ма­лых ха­так, вы­ра­за­ных са сне­гу і лё­ду.

24-11

Па ве­ча­рах у іх га­раць свеч­кі, і кож­ны ах­вот­ны мо­жа зай­сці ўся­рэ­дзі­ну — па­дзі­віц­ца на ад­мыс­ло­вы ле­дзя­ны ал­тар для ду­хаў ва­ды і па­пра­сіць у іх бяс­пе­кі і зда­роўя для сва­ёй сям'і, пос­пе­ху ў спра­вах ці яшчэ ча­гось­ці, а так­са­ма па­час­та­вац­ца пры­сма­ка­мі.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».