Вы тут

Не перавяліся яшчэ мецэнаты


Як і хто ўклад­вае гро­шы ў на­шу бу­ду­чы­ню

Да­вай­це ўзга­да­ем са­мыя яск­ра­выя куль­тур­ныя ме­ра­пры­ем­ствы за мі­ну­лы год. Кі­на­фес­ты­валь «Ліс­та­пад», тэ­ат­раль­ны фо­рум «ТЭ­АРТ», вы­ста­ва «Дзе­сяць вя­коў мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі» ў На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі, Мін­скі між­на­род­ны Ка­ляд­ны опер­ны фо­рум у Вя­лі­кім тэ­ат­ры опе­ры і ба­ле­та, фес­ты­валь «Сла­вян­скі ба­зар», прэм'­е­ра спек­так­ля Ку­па­лаў­ска­га тэ­ат­ра «Пан Та­дэ­вуш» у Па­ры­жы, «Бе­ла­рус­кая му­зыч­ная во­сень» у фі­лар­мо­ніі, но­вая экс­па­зі­цыя ў Брэсц­кай крэ­пас­ці…

Ка­лі ка­заць на­ўмыс­на гуч­на, мы б не па­ба­чы­лі гэ­тых свя­таў без фі­нан­са­вай пад­трым­кі бе­ла­рус­ка­га біз­не­су. У 2014 го­дзе аб'­ём бяз­вы­плат­най да­па­мо­гі з бо­ку так зва­ных ме­цэ­на­таў склаў ка­ля 50 міль­ё­наў руб­лёў, а бюд­жэт, на­прык­лад, Сла­вян­ска­га ба­за­ру на сем­дзе­сят пра­цэн­таў скла­ла да­па­мо­га звон­ку.

Ме­цэ­нац­тва пра­ду­гледж­вае бес­ка­рыс­лі­вы ўдзел у куль­тур­ным жыц­ці кра­і­ны. На­прык­лад, стар­шы­ні праў­лен­ня Бел­газп­рам­бан­ка Вік­та­ру Ба­ба­ры­ку — ак­тыў­на­му ме­цэ­на­ту бе­ла­рус­кай куль­ту­ры — па­да­ло­ся тра­ге­ды­яй, што на ра­дзі­ме Мар­ка Ша­га­ла і Ха­і­ма Су­ці­на амаль ня­ма іх ра­бот. Як вы­нік, на аукцы­ё­не Chrіstіe's больш чым за 1 міль­ён до­ла­раў бан­кам бы­лі на­бы­ты кар­ці­ны «За­ка­ха­ныя» Ша­га­ла і «Вя­лі­кія лу­гі ў Шарт­ры» Су­ці­на.

Вя­до­ма ж, у свой час Гай Цыль­ній Ме­цэ­нат не па­тра­ба­ваў ад ім­пе­ра­та­ра ды­ві­дэн­даў за сваю дзей­насць, та­му трэ­ба ад­роз­ні­ваць ме­цэ­на­таў ад спон­са­раў, асаб­лі­ва ў сён­няш­ніх умо­вах. Пер­шыя — бес­ка­рыс­лі­выя, дру­гія раз­ліч­ва­юць, на­прык­лад, на рэ­кла­му (па за­ко­не «Аб рэ­кла­ме», срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі мо­гуць — без ры­зы­кі быць аб­ві­на­ва­ча­ны­мі ў скры­тым пі­я­ры — пуб­лі­ка­ваць ім­ёны спон­са­раў са­цы­яль­ных пра­ек­таў). Тыя, хто ста­но­вяц­ца ме­цэ­на­та­мі праз ад­мі­ніст­ра­цый­ны рэ­сурс, уво­гу­ле, ні ры­ба ні мя­са. «Сён­ня тра­ды­цыі ме­цэ­нац­тва ад­ра­джа­юц­ца ў на­шай кра­і­не, але ў но­вых су­час­ных фор­мах. Ця­пер бяз­вы­плат­ную да­па­мо­гу бе­ла­рус­кай куль­ту­ры ў пер­шую чар­гу аказ­ва­юць флаг­ма­ны бе­ла­рус­ка­га біз­не­су — ар­га­ні­за­цыі роз­най фор­мы ўлас­нас­ці, кі­раў­ні­кам і су­пра­цоў­ні­кам якіх улас­ці­вы па­чуц­цё са­цы­яль­най ад­каз­нас­ці і не­абы­яка­вае стаў­лен­не да лё­су Ай­чы­ны», — ска­заў мі­ністр куль­ту­ры Ба­рыс Свят­лоў на ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі «Ме­цэ­нат куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі 2014 го­да».

Ак­цыя ўша­на­ван­ня бес­ка­рыс­лі­вых укла­даль­ні­каў у бе­ла­рус­кую куль­ту­ру, як лі­чыць на­мес­нік мі­ніст­ра куль­ту­ры Іры­ны Дры­га, — асноў­нае, чым дзяр­жа­ва мо­жа «ад­дзя­чыць на­шым спон­са­рам, лю­дзям ба­га­тым, у якіх ужо ўсё ёсць. Гэ­та не ма­тэ­ры­яль­ная па­дзя­ка, а, перш за ўсё, ува­га і па­ва­га».

Та­му ў свя­точ­ны ва­дох­ры­шчан­скі ве­чар у тэ­ат­ры імя Ян­кі Ку­па­лы (мес­ца цы­ры­мо­ніі не­вы­пад­ко­вае — тэ­атр атрым­лі­вае знач­ную да­па­мо­гу з бо­ку біз­нес­ме­наў) зван­не «Ме­цэ­нат куль­ту­ры 2014» атры­ма­лі 43 ар­га­ні­за­цыі. «Для іх пад­трым­ка куль­ту­ры, ду­хоў­ных і даб­ра­чын­ных па­чы­нан­няў ста­ла гра­мад­скім аба­вяз­кам. Ім­ёны са­праўд­ных арыс­та­кра­таў ка­пі­та­лу ў гіс­то­рыі су­свет­най куль­ту­ры ста­яць по­бач з ім­ёна­мі кам­па­зі­та­раў, мас­та­коў, ар­хі­тэк­та­раў, аба­вя­за­ных ме­цэ­на­там здзяйс­нен­нем сва­іх твор­чых пра­ек­таў», — гор­да вы­ма­віў Ба­рыс Свят­лоў.

На­са­мрэч не важ­на, якім чы­нам бе­ла­рус­кія біз­нес­ме­ны пры­цяг­ва­юц­ца да ад­ліч­ван­ня ка­пі­та­лу са свай­го пры­быт­ку на раз­віц­цё куль­ту­ры — па за­ка­зе ці доб­рай во­лі. Га­лоў­нае, што вы­ні­кам су­пра­цоў­ніц­тва куль­тур­ных уста­ноў з ка­мер­цый­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі ста­лі гуч­ныя і важ­ныя пра­ек­ты, якіх, вя­до­ма ж, не бы­вае шмат.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».