Розум і пачуцці


Твор­цы аб'­яд­нан­ня «Ар­цель» свед­чаць пра цык­ліч­насць «за­ла­то­га ве­ку»

Яны прай­шлі свой цыкл за 10 га­доў, пра што па­ве­да­мі­лі вы­ста­вай «За­ла­ты век». Гуч­на. Люд­на бы­ло ў га­ле­рэі Мі­ха­і­ла Са­віц­ка­га. Зда­ва­ла­ся, што ўвесь ба­монд тут — мас­та­кі, прад­стаў­ні­кі тэ­ат­раль­най элі­ты, кры­ты­кі. Але гэ­тая люд­насць бы­ла ўтуль­най: ка­лі ты тут — з'яў­ля­еш­ся част­кай вя­лі­кай су­пол­кі лю­дзей, што не­абы­яка­выя да пра­яў пры­га­жос­ці і гар­мо­ніі ў све­це.

Свае ва­ры­ян­ты гар­мо­ніі мо­жа пра­па­на­ваць кож­ны з 14 удзель­ні­каў мас­та­коў­скай су­пол­кі «Ар­цель», ра­бо­ты якіх прад­стаў­ле­ны на вы­ста­ве. Ці­ка­ва, што тво­ры, якія на ад­крыц­ці вы­ста­вы са­сту­пі­лі пер­шыя ро­лі сва­ім ства­раль­ні­кам, не гуч­на, але на­стой­лі­ва ўсё ж уцяг­ва­лі ў па­ра­лель­ную рэ­ча­іс­насць, што ад­кры­ва­ла­ся за кож­най кар­ці­най.

Спа­чат­ку вы ра­зу­ме­е­це, што вас тут ча­кае «Су­стрэ­ча». Адзін з тво­раў Мат­фея Ба­са­ва. Мож­на зда­гад­вац­ца, хто з кім су­стра­ка­ец­ца, але та­ям­ні­часць — ад­на з тых ад­мет­нас­цяў, якая ва­біць, ча­руе, вя­рэ­дзіць ро­зум і аб­васт­рае па­чуц­ці. За­ча­ра­ва­насць пе­ра­но­сіць у ін­шы свет, дзе ўсё аб­са­лют­на кан­крэт­на: лес­віч­ная клет­ка ні­бы­та з твай­го пад'­ез­да. Але ці не ад гэ­тай рэ­ча­іс­нас­ці хо­чац­ца ўпа­сці ў транс? Ці ў «Сон па за­ка­зе» — па­вод­ле Ва­лян­ці­на Гу­ба­ра­ва, які ні­бы­та вы­ха­піў кар­цін­кі з жыц­ця, ча­сам бру­таль­ныя, ча­сам кра­наль­ныя, што на­ват у з'я­вах звык­лых і бу­дзён­ных мож­на ад­чу­ваць цеп­лы­ню. Мо­жа, ме­на­ві­та па­зна­валь­насць на­ра­джае та­кое ад­чу­ван­не пры агля­дзе тво­раў гэ­та­га мас­та­ка? Ды яшчэ кан­тэкст — су­час­ны бе­ла­рус­кі, свой, род­ны, пра які хо­чац­ца ска­заць: «Да­ста­ла!» Але ж на яго фо­не з'я­вы ін­ша­га па­рад­ку так вы­дат­на іг­ра­юць роз­ны­мі гра­ня­мі. І ты пе­ра­жы­ва­еш рэ­ін­кар­на­цыю. На­бы­ва­еш но­вае жыц­цё… Вось па­ста­я­ла ля ра­бо­ты Ры­го­ра Не­сце­ра­ва «Шэ­нюк. Рэі­нкар­на­цыя. Са­ба­чае жыц­цё». Ду­маю, пра мя­не. Са­ба­ка ледзь вы­раз­ны, тон­ка ад­чу­валь­ны, у праз­рыс­та-ру­жо­вых ко­ле­рах. Вось бы пе­ра­ра­дзіц­ца і пры­ча­каць ад­не­куль зда­лёк чо­вен, які да­ста­віць у жыц­цё, на­поў­не­нае свят­лом! Та­кі «Вет­разь», як на кар­ці­не, амаль не­рэ­аль­ны, ма­лень­кі, зу­сім не чыр­во­ны. Вось мой ме­на­ві­та та­кі і па­ві­нен быць. Га­лоў­нае, што плы­ве ён у мо­ры свят­ла. Ку­ды?

[caption id="attachment_69012" align="aligncenter" width="600"]24-31 С. Малішэўскі. Што было ўчора.[/caption]

У та­ям­ні­цу. Дзе ёсць роз­ныя ва­ры­ян­ты су­све­таў. Ру­саль­ны — як у Але­ны Шле­гель. Уча­раш­ні, ні­бы­та трыз­нен­не пас­ля цяж­кай стом­ле­нас­ці, як у Сяр­гея Ма­лі­шэў­ска­га. Не ча­кай­це, што тут бу­дзе ўсё зра­зу­ме­ла — воб­ра­зы спля­та­юц­ца, сы­хо­дзяц­ца, ува­саб­ля­юц­ца ў рэ­чах, ко­ле­рах. Іх трэ­ба раз­гад­ваць. Ад­чу­ва­еш ся­бе Алі­сай у за­люст­роўі, дзе ня­пра­віль­ны ад­каз роў­ны но­вым пры­го­дам па па­ра­лель­ным су­све­це. Яны на­столь­кі за­хап­ляль­ныя, што па­ра­лель­ных су­све­таў мо­жа быць не­каль­кі. «Сад ма­ёй ма­ры» — за­ваб­лі­вае твор Сяр­гея Пі­са­рэн­кі. Не, гэ­та «Ры­бал­ка на ра­цэ ча­су» — ад­чы­няе дзве­ры ў веч­насць Ры­гор Іва­ноў. А мо­жа, гуль­ня ко­ле­раў? Зда­гад­ва­еш­ся ўслед за Ва­сі­лём Кас­цю­чэн­кам, раз­гле­дзеў­шы яго, на­прык­лад, «Бе­лае свят­ло і чыр­во­ныя це­ні». А ве­да­е­це, чыр­во­ны ко­лер мо­жа быць і ня­бач­ным. Ён мо­жа быць там, дзе яго ня­ма, але мас­так яго, ві­даць, меў на ўва­зе. Мас­так Сяр­гей Ры­ма­шэў­скі, што ства­рыў пра­ніз­лі­вую кар­ці­ну «Раз­ві­тан­не сла­вян­кі» — хлоп­чык з руж­жом. Не­ве­ра­год­на, зда­ец­ца. Не ду­маць пра дрэн­нае, не ду­маць, на­та­ляц­ца — гэ­та ж мас­тац­кая вы­ста­ва. Трэ­ба аб­стра­га­вац­ца ад жыц­ця, за­над­та рэз­кай бы­вае рэ­ча­іс­насць. Так уга­вор­ваю ся­бе. Рэз­кай да ма­гіч­нас­ці — што па­кі­дае шра­мы на ду­шы, на сэр­цы, у ро­зу­ме, і на­ват на це­ле, па­доб­на да та­ту́. «Ма­гіч­нае та­ту» Ула­дзі­мі­ра Ган­ча­ры­ка. Ці ўсё-та­кі яшчэ адзін сон, у ва­ры­ян­це Аляк­санд­ра Шыб­нё­ва…

[caption id="attachment_69013" align="aligncenter" width="600"]24-32 В. Губараў. Апошні класіцызм...[/caption]

Яны ка­жуць: пер­ша­снае «чыс­тае мас­тац­тва». Яны свед­чаць: гар­мо­нія ў мас­тац­тве не па­ру­ша­ная, яна ёсць, яе аб­ліч­чы мо­гуць быць роз­ны­мі, але па­куль жы­вы ча­ла­век з жы­вы­мі па­чуц­ця­мі, яго ду­ша бу­дзе па­тра­ба­ваць пры­го­жа­га. Адзін з лі­да­раў і фак­тыч­на га­лоў­ны тэ­а­рэ­тык аб'­яд­нан­ня «Ар­цель» Ры­гор Не­сце­раў на­ват цэ­лую сіс­тэ­му ўгле­дзеў у тым, як ча­ла­вец­тва вяр­та­ец­ца да асноў мас­тац­тва. Мя­ня­юц­ца ча­сы, мя­ня­юц­ца эпо­хі, лю­дзі. Бы­вае, раз­бу­ра­юць пры­го­жае ў жыц­ці, ад­па­вед­на губ­ля­ец­ца ад­чу­ван­не мас­тац­тва. Ро­зум, якім лю­дзі ка­рыс­та­юц­ца, на­ра­джае праг­ма­тызм і вель­мі ўты­лі­тар­нае стаў­лен­не да ўся­го, у тым лі­ку і мас­тац­тва. Але яно вяр­тае сваё і вяр­тае ча­ла­ве­ка да ся­бе са­мо­га, на­гад­ва­ю­чы пра па­чуц­цё­вы бок яго іс­на­ван­ня. Па­коль­кі той бок ёсць, то ўсё бу­дзе вяр­тац­ца да та­го, з ча­го па­чы­на­ла­ся. Да гар­мо­ніі. Цык­ліч­насць жыц­ця гра­мад­ства, ад­па­вед­на, спа­ра­джае цык­ліч­насць у раз­віц­ці мас­тац­тва, ка­лі яно вяр­та­ец­ца да сва­іх га­лоў­ных прын­цы­паў ужо на но­вым уз­роў­ні. Па­вод­ле тэ­о­рыі Ры­го­ра Не­сце­ра­ва, на­прык­лад, «ця­пер мы зна­хо­дзім­ся ў кры­тыч­най кроп­цы вя­лі­кай хва­лі, ка­лі скон­чыў­ся адзін вя­лі­кі (больш за сто га­доў) этап і па­чы­на­ец­ца но­вы, які ня­се з са­бой прын­цы­по­выя, кар­ды­наль­ныя пе­ра­ме­ны і пе­ра­ацэн­ку ўсіх каш­тоў­нас­цяў жыц­ця». Да­рэ­чы, пе­ра­ацэн­ку і мас­тац­кіх каш­тоў­нас­цяў так­са­ма. Та­му не дзі­ві­це­ся, што на вы­ста­ве «За­ла­ты век» ёсць цэ­лая се­рыя сла­неч­ні­каў (аў­тар А. Не­сце­раў). Ёсць свае ста­гі се­на, праў­да сін­тэ­тыч­ныя (Р. Іва­ноў). Ёсць свой «Крык» (А. За­баў­чык). І штось­ці ад Бос­ха (С. Ма­лі­шэў­скі). Усё гэ­та бы­ло, але ця­пер гэ­та па-на­ша­му. І ў ХХІ ста­год­дзі.

[caption id="attachment_69011" align="aligncenter" width="400"]С. Рымашэўскі. Развітанне славянкі. С. Рымашэўскі. Развітанне славянкі.[/caption]

Ёсць у на­шым ча­се, на дум­ку тых, ка­го аб'­яд­на­ла «Ар­цель» (па­вод­ле ра­зу­мен­ня сут­нас­ці мас­тац­тва), тое, што бу­дзе вы­зна­чаць яго рух. Ад­на з тэн­дэн­цый — пад­па­рад­ка­ван­не ро­зу­му па­чуц­цям. Ад­па­вед­на ў мас­тац­тве яны пра­па­ве­ду­юць праў­ду па­чуц­цяў, шчы­расць, спа­чу­ван­не, ча­ла­веч­насць. І не ба­чаць са­ма­мэ­ты ў фор­ме, та­му што га­лоў­ным у мас­тац­тве заў­сё­ды бы­ло і ёсць май­стэр­ства, якое вы­зна­чае якасць жы­ва­пі­су. Ад­кры­ва­юц­ца но­выя яго маг­чы­мас­ці ў но­вым ча­се, якія па­він­ны сы­хо­дзіць ад тон­ка­сці ду­шы і спа­сці­жэн­ня та­ям­ніц су­све­ту. Ад­на з іх — са­мое мас­тац­тва. Па­спра­буй­це яго раз­га­даць.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.