Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


За­пя­кан­ка з пе­чан­ню

Спат­рэ­біц­ца: буль­ба — 4 шт., цы­бу­ля рэп­ча­тая — 1 шт., пе­чань — 350 г, алей — 1 ст. лыж­ка, ма­ла­ко — 350 мл, смя­та­на — 100 г, сыр цвёр­ды (па жа­дан­ні) — 50 г, гры­бы су­хія — 15 г, зе­ля­ні­на, соль і пе­рац — на смак.

24-10

Цы­бу­лю і буль­бу на­рэ­заць паў­ко­лца­мі. У фор­му для за­пя­кан­ня на­ліць алей. Па­клас­ці пер­шы пласт буль­бы (боль­шую част­ку). Звер­ху — пе­чань. На пе­чань — цы­бу­лю і буль­бу, якая за­ста­ла­ся. Плас­ты тро­хі пад­са­ліць і па­пер­чыць. У ма­ла­ко да­даць на­рэ­за­ную зе­ля­ні­ну (мож­на су­ша­ную), мо­ла­тыя су­хія гры­бы, смя­та­ну. Па­са­ліць, па­пер­чыць. За­лі­ва­ем ма­лоч­ным со­у­сам буль­бу з пе­чан­ню. Звер­ху па­сы­па­ем дзёр­тым сы­рам і за­пя­ка­ем пры 200°С да мяк­кас­ці буль­бы (хві­лін 40).

Тва­ро­жны дэ­серт

Спат­рэ­біц­ца: жэ­ла­цін — 4 ч. лыж­кі, апель­сін — 3 шт., вярш­кі (30–35%) — 250 мл, мёд (мож­на за­мя­ніць цук­рам) — 3 ст. лыж­кі, сок апель­сі­на­вы — 1 шкл., тва­рог (мяк­кі) — 300 г.

24-7

Жэ­ла­цін за­ліць 0,5 шклян­кі ха­лод­най га­та­ва­най ва­ды і па­кі­нуць на 30–40 хві­лін. Цэд­ру апель­сі­на без бе­лай мя­ка­ці дроб­на на­рэ­заць і пра­ва­рыць у не­вя­лі­кай коль­кас­ці ва­ды на пра­ця­гу 15 хві­лін. У тва­рог да­даць мёд і апель­сі­на­вы сок. Уз­біць з да­па­мо­гай мік­се­ра да ад­на­род­най ма­сы. Асоб­на ўзбіць вярш­кі. У тва­рожную ма­су да­даць астуджаную цэд­ру. Жэ­ла­цін на­грэць на ва­дзя­ной лаз­ні і цёп­лым (але не га­ра­чым) уліць у тва­рожную ма­су. За­тым увес­ці ўзбі­тыя вярш­кі так, каб яны не асе­лі. Ачышчаныя апель­сі­ны на­рэ­заць колцамі.

24-5

Прамавугольную форму выкласці харчовай плёнкай, на дно і ўздоўж сценак пакласці колцы апельсінаў. Запоўніць яе тварожнай масай і паставіць у халадзільнік на ноч.

24-6

Пад­бі­ра­ем ша­лік да па­лі­то

Са­мае важ­нае, на што вар­та звяр­нуць сваю ўва­гу, — гэ­та ко­лер ша­лі­ка. У пер­шую чар­гу ён па­ві­нен аба­вяз­ко­ва па­ды­хо­дзіць да ва­ша­га тва­ру, асвя­жаць яго, пад­крэс­лі­ваць усе пе­ра­ва­гі і, вя­до­ма ж, па­ды­хо­дзіць да адзен­ня. Са­мым уні­вер­саль­ным з'яў­ля­ец­ца ша­лік па­стэль­ных то­наў. Ён да­па­мо­жа ўпры­го­жыць і асвя­жыць лю­бы воб­раз.24-16

Вар­та аба­вяз­ко­ва пад­бі­раць роз­ныя ша­лі­кі да роз­ных сты­ляў у воп­рат­цы. Ка­лі, на­прык­лад, па­лі­то кла­січ­на­га сты­лю, да яго па­суе лёг­кі і да­лі­кат­ны ша­лік. Спар­тыў­ны крой па­лі­то вы­дат­на бу­дзе спа­лу­чац­ца з вя­лі­кім і аб'­ём­ным ша­лі­кам буй­ной вяз­кі.

Так­са­ма пры пад­бо­ры ша­лі­ка вар­та звяр­таць ува­гу і на яго якасць. Не­да­рэ­чна бу­дзе гля­дзец­ца ба­га­ты і вы­тан­ча­ны ак­се­су­ар на тан­ным і сціп­лым па­лі­то. І на­ад­ва­рот, ша­лік ніз­кай якас­ці зу­сім не пры­ваб­на вы­гля­дае на да­ра­гім па­лі­то.

24-15

Вы­бар ша­лі­ка за­ле­жыць і ад кам­плек­цыі. Тым, у ка­го строй­ная фі­гу­ра, больш па­ды­дуць лёг­кія ша­лі­кі свет­лых, па­стэль­ных то­наў. Жан­чы­нам з пыш­ны­мі фор­ма­мі лепш пад­бі­раць больш цём­ныя то­ны, па­жа­да­на, каб ма­лю­нак на ша­лі­ку быў ня­кід­кім.

Дапаможа тэхніка

Бы­ва­юць сі­ту­а­цыі, ка­лі мя­са трэ­ба раз­ма­ро­зіць вель­мі хут­ка, і ў гэ­тых вы­пад­ках на да­па­мо­гу пры­хо­дзіць ку­хон­ная бы­та­вая тэх­ні­ка.

24-4

• Як раз­ма­ро­зіць у мік­ра­хва­лёў­цы мя­са, за­ха­ваў­шы яго во­дар і са­ка­ві­тасць? Ка­ва­лак мя­са змя­шча­юць у ёміс­тасць з на­крыў­кай і ста­вяць у мік­ра­хва­лёў­ку на 3 хві­лі­ны, уклю­ча­ю­чы рэ­жым раз­ма­рож­ван­ня. За­тым ка­ва­лак пе­ра­ва­роч­ва­юць і зноў ста­вяць на 3 хві­лі­ны, а коль­кі раз­ма­рож­ваць мя­са па­доб­ным чы­нам, за­ле­жыць ад па­ме­раў ка­вал­ка — пры­клад­на ад 15 да 30 хві­лін.

• Як раз­ма­ро­зіць у муль­ты­вар­цы мя­са хут­ка і без стра­ты яго сма­ка­вых улас­ці­вас­цяў? Для гэ­та­га трэ­ба ўста­на­віць рэ­жым «пар» і па­клас­ці пра­дукт у па­ра­вар­ку на 8–10 хві­лін

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».