Вы тут

Аляксей Труханаў: «Шчасце, калі работа і хобі супадаюць»


Ма­ла­ды ву­чоны ўпэў­не­ны, што на раз­мер­ка­ван­ні нель­га атры­маць «бі­лет у на­ву­ку»

На­цы­я­наль­ная ака­дэ­мія на­вук на­зва­лі пе­ра­мож­цу кон­кур­су ся­род ма­ла­дых на­ву­коў­цаў, мы з за­да­валь­нен­нем кан­ста­та­ва­лі, што з кан­ды­да­там фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ных на­вук, вя­ду­чым на­ву­ко­вым су­пра­цоў­ні­кам На­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га цэнт­ра па ма­тэ­ры­я­лаз­наў­стве Аляк­се­ем ТРУ­ХА­НА­ВЫМ зна­ё­мыя па яго дзей­нас­ці ў Са­ве­це ма­ла­дых на­ву­коў­цаў Ака­дэ­міі на­вук. І цвёр­да вы­ра­шы­лі: прый­шоў час па­зна­ё­міц­ца з ім яшчэ блі­жэй.

Праў­да, «знай­сці форт­ку» ў шмат­лі­кіх ка­ман­дзі­роў­ках ма­ла­до­га на­ву­коў­ца ака­за­ла­ся спра­вай ня­прос­тай. Тым не менш як толь­кі вы­да­ла­ся маг­чы­масць, Аляк­сей сам за­ві­таў у рэ­дак­цыю — ад­кры­ты, шчы­ры, аба­яль­ны, са­ма­іра­ніч­ны...

24-38

24-38

 

Пры­знан­не ка­лег

— Шчы­ра ка­жу­чы, пра тое, што стаў пер­шым ула­даль­ні­кам прэ­міі Ал­фё­раў­ска­га фон­ду, я ўпер­шы­ню па­чуў ад вас. На­ват не ад­ра­зу зра­зу­меў, з чым мя­не він­шу­е­це, бо не ве­даў, што мая кан­ды­да­ту­ра пра­па­ноў­ва­ла­ся, — усмі­ха­ец­ца Аляк­сей. — Гэ­та быў для мя­не сюр­прыз. Як да­ве­даў­ся паз­ней, кан­фі­дэн­цы­яль­насць за­хоў­ва­ла­ся на ўсіх эта­пах кон­кур­су: ад вы­лу­чэн­ня кан­ды­да­таў да аб­вя­шчэн­ня пе­ра­мож­цы. Та­му ўсе шэсць прэ­тэн­дэн­таў ні­чо­га пра сваё вы­лу­чэн­не не ве­да­лі. Упэў­не­ны, што кож­ны з іх быў да­стой­ны, але лёс склаў­ся так, што на мес­цы пе­ра­мож­цы ака­заў­ся я. Не бу­ду ха­ваць: мне вель­мі пры­ем­на быць пер­шым ула­даль­ні­кам прэ­міі, якую за­сна­ваў но­бе­леў­скі лаў­рэ­ат, ака­дэ­мік Жа­рэс Ал­фё­раў. Маг­чы­ма, вы­ра­шаль­ную ро­лю ады­гра­ла прак­тыч­ная скі­ра­ва­насць ма­ёй рас­пра­цоў­кі. Але прэ­мія — гэ­та за­слу­га ўсёй ка­ман­ды, а не толь­кі мая.

Про­сім Аляк­сея рас­ка­заць пра сут­насць ра­бо­ты, ад­зна­ча­най Ал­фё­раў­скім фон­дам.

— Усе, хто ля­таў на са­ма­лё­тах, чу­лі фра­зу пры ўзлё­це і па­са­дцы: «Па­ва­жа­ныя па­са­жы­ры, ка­лі лас­ка, ад­клю­чы­це ва­шы элект­рон­ныя пры­бо­ры, со­та­выя тэ­ле­фо­ны, кам­п'ю­та­ры...» Спра­ва ў тым, што элект­ра­маг­ніт­нае вы­пра­мень­ван­не, што ства­ра­юць лю­быя пры­бо­ры, мо­жа ў знач­най сту­пе­ні ўплы­ваць на ра­бо­ту су­сед­ня­га мік­ра­элект­рон­на­га і ра­дыё­элект­рон­на­га аб­ста­ля­ван­ня. У са­ма­лё­тах, у пры­ват­нас­ці, раз­мо­ва ідзе пра бар­та­вую элект­ро­ні­ку, — тлу­ма­чыць Аляк­сей. — Пра­сто­ра ва­кол нас лі­та­раль­на пра­ні­за­на элект­ра­маг­ніт­ным вы­пра­мень­ван­нем і маг­ніт­ны­мі па­ля­мі пры­род­на­га і штуч­на­га па­хо­джан­ня. На­ват ка­рот­ка­га элект­ра­маг­ніт­на­га ім­пуль­су да­стат­ко­ва, каб вы­вес­ці тэх­ні­ку са строю. Та­му пы­тан­не элект­ра­маг­ніт­най су­мя­шчаль­нас­ці пры­бо­раў вель­мі ак­ту­аль­нае.

Адзін з са­мых рас­паў­сю­джа­ных спо­са­баў аба­ро­ны тэх­ні­кі, што вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў све­це, гэ­та эк­ра­ніра­ван­не — ства­рэн­не элект­ра­маг­ніт­ных і маг­ніт­ных эк­ра­наў. Але ў кож­на­га — свае кан­струк­тар­скія па­ды­хо­ды і сак­рэ­ты, які­мі, на­ту­раль­на, ні­хто дзя­ліц­ца не хо­ча. Да­стат­ко­ва ска­заць, што кошт пра­дук­цыі, рэа­лі­зу­емай з ахоў­ным эк­ра­нам і без яго, мо­жа ад­роз­ні­вац­ца больш чым у 10 ра­зоў.

Ме­тад элект­ра­лі­тыч­на­га аса­джэн­ня, які быў рас­пра­ца­ва­ны ў ла­ба­ра­то­рыі фі­зі­кі маг­ніт­ных плё­нак, тэх­на­ла­гіч­на вы­гад­ны і мае шэ­раг пе­ра­ваг. Па-пер­шае, ён да­зва­ляе ў сціс­лыя тэр­мі­ны атрым­лі­ваць шмат­слой­ныя на­на­па­мер­ныя па­крыц­ці на вя­лі­кіх па пло­шчы і скла­да­ных па кан­фі­гу­ра­цыі аб'­ек­тах. Эк­ра­ніра­ван­не пры­бо­раў шмат­слой­ны­мі плё­нач­ны­мі ма­тэ­ры­я­ла­мі на асно­ве чар­га­ван­ня сла­ёў у шмат ра­зоў больш эфек­тыў­нае ў па­раў­на­нні з ад­на­слой­ны­мі ма­тэ­ры­я­ла­мі су­па­стаў­най таў­шчы­ні. Да та­го ж, як па­ка­за­лі экс­пе­ры­мен­ты, эфек­тыў­насць ма­тэ­ры­я­лу таў­шчы­нёй 500 мік­рон (гэ­та зна­чыць, уся­го па­ло­ва мі­лі­мет­ра) ад­па­вя­дае эк­ра­ну з трох­мі­лі­мет­ро­вай ста­лі.

За­раз у ста­дыі рас­пра­цоў­кі зна­хо­дзіц­ца пы­тан­не пра ства­рэн­не на ба­зе На­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га цэнт­ра па ма­тэ­ры­я­лаз­наў­стве экс­пе­ры­мен­таль­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га ўчаст­ка...

Ка­а­пе­ра­тыў­ны ся­мей­ны эфект

Аляк­сей рас­ка­заў, што ў сям'і ён — малодшы. Два ста­рэй­шыя бра­ты атры­ма­лі фі­зіч­ную аду­ка­цыю ў Ві­цеб­скім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це. Баць­ка ву­чыў­ся ў Ле­нін­град­скім элект­ра­тэх­ніч­ным ін­сты­ту­це, а ма­ці пас­ля фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­на­га фа­куль­тэ­та пра­ца­ва­ла вы­клад­чы­цай ма­тэ­ма­ты­кі. На­ту­раль­на, што ў сям'і ўсе агі­та­ва­лі за фі­зі­ку. Але пе­ра­маг­ла лю­боў да хі­міі... Хло­пец па­сту­піў на хі­міч­ную спе­цы­яль­насць у Ві­цеб­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт.

Ся­рэд­ні брат, з якім роз­ні­ца ва ўзрос­це скла­дае 10 га­доў, на мо­мант ву­чо­бы Аляк­сея ва ўні­вер­сі­тэ­це ўжо пра­ца­ваў у Ін­сты­ту­це фі­зі­кі цвёр­да­га це­ла і паў­пра­вад­ні­коў Ака­дэ­міі на­вук. Пас­ля рэ­ар­га­ні­за­цыі ін­сты­тут стаў На­ву­ко­ва-прак­тыч­ным цэнт­рам па ма­тэ­ры­я­лаз­наў­стве.

— Не­дзе на дру­гім кур­се Сяр­гей мне пра­па­на­ваў: «Па­коль­кі ты хі­мік, да­вай ра­зам вы­ра­шым ці­ка­вую за­да­чу». Яна ме­ла фун­да­мен­таль­ны ха­рак­тар і вы­лі­ла­ся паз­ней у шэ­раг пуб­лі­ка­цый, у тым лі­ку і ў за­меж­ных ча­со­пі­сах, — рас­па­вя­дае Аляк­сей. — На стар­шых кур­сах па­сту­пі­ла «за­пра­шэн­не» ад бра­та па­спра­ба­ваць ся­бе ў ака­дэ­міч­най на­ву­цы. Шчы­ра ка­жу­чы, яшчэ ў сту­дэнц­кія га­ды я зра­зу­меў, што ўжо за­ра­зіў­ся «ві­ру­сам на­ву­кі». Та­кім чы­нам ста­рэй­шы брат стаў у гэ­тым сэн­се ма­ёй «пу­ця­вод­най зор­кай». Ад­нак, каб вы­клю­чыць па­ніб­рац­тва, — гэ­та бы­ла прын­цы­по­вая па­зі­цыя кі­раў­ніц­тва ін­сты­ту­та — пад­час ву­чо­бы ў ас­пі­ран­ту­ры я пай­шоў у ін­шую ла­ба­ра­то­рыю і тэ­ма­ты­ку, але пад­трым­ку бра­та ад­чу­ваю заў­сё­ды. На­ват пра­цу­ю­чы ў роз­ных на­ву­ко­вых пад­раз­дзя­лен­нях, нам ёсць што з ім аб­мер­ка­ваць. Та­му «ка­а­пе­ра­тыў­ны эфект» усё роў­на мае мес­ца (смя­ец­ца. — Аўт.). Мы ра­зам пуб­лі­ку­ем на­ву­ко­выя ар­ты­ку­лы... Праў­да, брат ад­дае боль­шую пе­ра­ва­гу фун­да­мен­таль­най на­ву­цы.

Аляк­сей жар­туе, што па кан­цэнт­ра­цыі кан­ды­да­таў на­вук з проз­ві­шчам Тру­ха­на­вы На­ву­ко­ва-прак­тыч­ны цэнтр па ма­тэ­ры­я­лаз­наў­стве лі­дзі­руе. Акра­мя двух бра­тоў, на ні­ве на­ву­кі тут шчы­руе і жон­ка Аляк­сея — Ка­ця­ры­на Тру­ха­на­ва (праў­да, у зу­сім ін­шай га­лі­не, не звя­за­най з маг­ніт­ны­мі ма­тэ­ры­я­ла­мі). Як ка­жуць, усё сыш­ло­ся ў ад­ным мес­цы: і маг­чы­масць зай­мац­ца лю­бі­май спра­вай, і ка­хан­не. З бу­ду­чай жон­кай Аляк­сей па­зна­ё­міў­ся ме­на­ві­та ў цэнт­ры.

Тры га­ды та­му яны стваралі сваю сям'ю, яшчэ «не аба­ро­не­ныя»: Аляк­сей аба­ра­ніў кан­ды­дац­кую ды­сер­та­цыю праз не­каль­кі ме­ся­цаў пас­ля вяселля. А за­тым да­па­ма­гаў у вы­ра­шэн­ні роз­ных ар­га­ні­за­цый­ных мо­ман­таў сва­ёй жон­цы, якая так­са­ма рых­та­ва­ла­ся да аба­ро­ны кан­ды­дац­кай. За­тое ця­пер у сям'і Тру­ха­навых ужо тры кан­ды­да­ты на­вук (разам з бра­там).

На­пэў­на, мож­на на­зваць іро­ні­яй лё­су той факт, што фі­зі­ка ўсё ж та­кі за­ня­ла ў жыц­ці Аляк­сея па­чэс­нае мес­ца — на­роў­ні з хі­мі­яй. Праў­да, сён­ня ён упэў­не­ны, што для та­го, каб да­сяг­нуць вы­ні­ку, трэ­ба мець ве­ды ў роз­ных га­лі­нах:

— Я ўво­гу­ле б у сіс­тэ­ме су­час­най аду­ка­цыі фі­зі­ку і хі­мію не раз­гля­даў як два роз­ныя прад­ме­ты. Бо ка­лі нам вы­кла­да­юць гэ­тыя дыс­цып­лі­ны па­асоб­ку, а не ва ўза­е­ма­су­вя­зі, то фар­мі­ру­ец­ца ка­лей­да­ска­піч­ны све­та­по­гляд, што не зу­сім пра­віль­на. Лі­чу, што для та­го, каб рас­пра­ца­ваць гла­баль­ную ідэю, па­трэб­на муль­ты­про­філь­ная ка­ман­да, дзе по­бач бу­дуць пра­ца­ваць фі­зі­кі, хі­мі­кі, бі­ё­ла­гі і спе­цы­я­ліс­ты ў ін­шых га­лі­нах. Але якой бы ра­зум­най ні бы­ла твая ка­ман­да, ты ўсё роў­на ва­рыш­ся ў ад­ным і тым жа кат­ле. А для са­ма­раз­віц­ця па­трэб­ны пры­ток но­вых умен­няў, на­вы­каў і крэ­а­тыў­ных па­ды­хо­даў. Вось ча­му для на­ву­коў­цаў вель­мі важ­на ста­жы­ра­вац­ца ў ін­шых на­ву­ко­вых ка­лек­ты­вах.

Каб ча­кан­ні спраў­дзі­лі­ся...

Ма­ла­дым ка­ле­гам, што скар­дзяц­ца на ніз­кія за­роб­кі, Аляк­сей, які з'яў­ля­ец­ца на­мес­ні­кам стар­шы­ні Са­ве­та ма­ла­дых на­ву­коў­цаў Ака­дэ­міі на­вук, звы­чай­на ка­жа: пад ля­жа­чы ка­мень ва­да не ця­чэ. І прос­та на­яў­насць «чыр­во­на­га дып­ло­ма» ВНУ яшчэ не га­ран­туе ў жыц­ці пос­пех. У на­ву­цы трэ­ба па­ста­ян­на штось­ці да­каз­ваць і са­бе, і ін­шым, трэ­ба ўпі­рац­ца, са­ма­раз­ві­вац­ца і ні ў якім ра­зе нель­га ста­яць на ад­ным мес­цы....

— Ка­лі ма­ла­дыя лю­дзі пры­хо­дзяць да нас у ла­ба­ра­то­рыю, я іх ад­ра­зу па­пя­рэдж­ваю: у тым вы­пад­ку, ка­лі вы прый­шлі з мэ­тай прос­та ад­быць раз­мер­ка­ван­не і ду­ма­е­це, што бу­дзе­це пра­ца­ваць у нас стро­га па га­дзін­ні­ку — з 8.30 да 17.45, на­ват не губ­ляй­це да­рэм­на час. Каб праз два га­ды не пай­сці ад­сюль рас­ча­ра­ва­ны­мі, — рас­па­вя­дае Аляк­сей. — На­ву­ка па­він­на стаць ва­шым ла­дам жыц­ця. Трэ­ба пад­клю­чаць свой мозг і ду­маць, якія тэ­мы ак­ту­аль­ныя ў фун­да­мен­таль­най на­ву­цы, як мож­на ка­мер­цы­я­лі­за­ваць вы­ні­кі сва­ёй пра­цы, дзе мож­на атры­маць грант. Мно­гія ма­ла­дыя ву­чо­ныя, што вя­дуць ак­тыў­ную на­ву­ко­вую ра­бо­ту, бя­руць удзел у вы­ка­нан­ні пра­ек­таў і пра­мых да­га­вор­ных ра­бот (ці на­ват кі­ру­юць), ма­юць зу­сім ня­дрэн­ную за­ра­бот­ную пла­ту, — пад­крэс­лі­вае Аляк­сей.

Між ін­шым, як па­ка­за­ла пра­ве­дзе­нае Са­ве­там ма­ла­дых на­ву­коў­цаў ана­нім­нае ан­ке­та­ван­не, па­мер за­роб­ку ма­ла­дыя на­ву­коў­цы па­ста­ві­лі толь­кі на трэ­цяе мес­ца ся­род пы­тан­няў, якія іх хва­лю­юць. На дру­гое мес­ца — маг­чы­масць са­ма­рэа­лі­за­цыі праз на­яў­насць су­час­най ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зы. А на пер­шым мес­цы ака­за­ла­ся жыл­лё­вае пы­тан­не. Аляк­сей тлу­ма­чыць, што ў на­ву­цы вель­мі шмат немін­чан. І ка­лі для ас­пі­ран­таў пы­тан­не з да­хам над га­ла­вой вы­ра­ша­ец­ца за кошт пра­да­стаў­лен­ня мес­ца ў ін­тэр­на­це, то для сям'і ма­ла­дых на­ву­коў­цаў трэ­ба вы­дзе­ліць ужо асоб­ны па­кой, што ў ін­тэр­на­це зра­біць вель­мі праб­ле­ма­тыч­на.

Доб­ры прык­лад са­цы­яль­най пад­трым­кі — уз­вя­дзен­не жы­ло­га комп­лек­су «Ма­гістр». Са­вет ма­ла­дых на­ву­коў­цаў вый­шаў з пра­па­но­вай да Прэ­зі­ды­у­ма На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук, каб част­ку апла­ты за арэнд­нае жыл­лё браў на ся­бе пра­ца­даў­ца (ака­дэ­міч­ны ін­сты­тут). Пры раз­мер­ка­ван­ні ква­тэр па­ві­нен уліч­вац­ца «ка­э­фі­цы­ент ка­рыс­нас­ці» ма­ла­до­га на­ву­коў­ца для ар­га­ні­за­цыі. Перс­пек­тыў­ных, пра­ца­лю­бі­вых і крэ­а­тыў­ных ма­ла­дых су­пра­цоў­ні­каў, якія сва­і­мі ідэ­я­мі і энер­гі­яй бу­дуць пра­соў­ваць ай­чын­ную на­ву­ку на­пе­рад, трэ­ба аба­вяз­ко­ва пад­трым­лі­ваць і сты­му­ля­ваць.

Ці­ка­вім­ся, а як жа вы­ра­шы­ла­ся праб­ле­ма з жыл­лём у Аляк­сея, што пры­ехаў у Мінск з Ві­цеб­ска?

— Спа­чат­ку вы­дзе­лі­лі мес­ца ў ін­тэр­на­це для ас­пі­ран­таў. А за­раз жы­вём з жон­кай у ад­на­па­ка­ё­вай ква­тэ­ры, якая да­ста­ла­ся ёй ад сва­я­коў (яна ў мя­не мін­чан­ка). Па­куль нас усё за­да­валь­няе. Пра тое, як па­ляп­шаць свае жыл­лё­выя ўмо­вы, бу­дзем ду­маць па­сту­по­ва. Уся­му свой час, — як заў­сё­ды жар­туе Аляк­сей.

Пра ка­на­пу і лаз­ню

Ма­ла­ды на­ву­коў­ца пры­знаў­ся, што яму пра­па­ноў­ва­лі пе­ра­ехаць у Маск­ву і пра­ца­ваць там у ка­мер­цый­най сфе­ры. Але ён шчы­ра ска­заў: «Пра­бач­це, гэ­та не маё...»

— Хоць, без­умоў­на, і там бы­ла маг­чы­масць для твор­час­ці. Але на­вош­та я столь­кі га­доў пры­свя­ціў на­ву­цы, каб усё кі­нуць і ад­мо­віц­ца ад та­го, што люб­лю? Мой сяб­ра-мас­так ка­жа, што раз­гля­дае на­ву­ку як ад­ну з най­вы­шэй­шых пра­яў твор­час­ці. Маў­ляў, у на­ву­коў­ца так­са­ма спа­чат­ку на­ра­джа­ец­ца пэў­ны воб­раз. Цал­кам з ім згод­ны. На да­дзе­ным эта­пе жыц­ця мя­не ўсё за­да­валь­няе, — пад­крэс­лі­вае Аляк­сей. — і ў ся­мей­ным жыц­ці, і ў пра­фе­сій­ным: і стаў­лен­не кі­раў­ніц­тва да мя­не, і ўзро­вень за­роб­ку, і за­меж­ныя ка­ман­дзі­роў­кі, і мае па­каз­чы­кі на­ву­ко­вай эфек­тыў­нас­ці.

Ся­род ма­іх сяб­роў ёсць ры­ба­кі і па­ляў­ні­чыя. А я вы­му­ша­ны кан­ста­та­ваць, што ў мя­не хо­бі ня­ма, бо ра­бо­та зай­мае вя­лі­кую част­ку май­го ча­су. Ка­лі трэ­ба, то ма­гу пра­ца­ваць і па на­чах: пі­саць ар­ты­ку­лы, ана­лі­за­ваць гра­фі­кі, рых­та­ваць прэ­зен­та­цыі. Гэ­та шчас­це, ка­лі ра­бо­та і хо­бі су­па­да­юць. Але я цу­доў­на ра­зу­мею, што са свай­го све­ту трэ­ба ўсе ж та­кі вы­хо­дзіць, та­му ў мя­не шмат зна­ё­мых у ін­шых сфе­рах: і мас­так, і жур­на­ліст, і спарт­сме­ны.

Як вы­свет­лі­ла­ся, Аляк­сей быў чэм­пі­ё­нам Ві­цеб­скай воб­лас­ці і па цяж­кай ат­ле­ты­цы, і па воль­най ба­раць­бе, та­му мо­жа па­раў­ноў­ваць фі­зіч­ную і ра­зу­мо­вую на­груз­ку:

— На­ват пас­ля моц­най фі­зіч­най на­груз­кі ты ад­наў­ля­еш­ся праз 5—6 га­дзін, а вось ад­на­віц­ца пас­ля но­чы, пра­ве­дзе­най за на­пі­сан­нем ар­ты­ку­ла, ку­ды больш праб­ле­ма­тыч­на. Та­му трэ­ба гэ­тыя ві­ды на­груз­кі ўсё ж та­кі чар­га­ваць. Шчы­ра ка­жу­чы, я люб­лю ха­дзіць у лаз­ню. А ка­лі рап­там вы­пад­зе та­кая маг­чы­масць, то ма­гу ўвесь дзень пра­весці на ка­на­пе. Мы з жон­кай катаемся на лы­жах, вы­бі­ра­ем­ся на пры­ро­ду, хо­дзім у кі­но ці гу­ля­ем па ганд­лё­вых цэнт­рах. Ад­ным сло­вам, мы са­мыя звы­чай­ныя лю­дзі...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.