Вы тут

За руль — на дзявятым дзясятку!


За невы­праў­ным ап­ты­міз­мам пен­сі­я­нер­кі ха­ваюцца ня­лёг­кае жыц­цё і боль

Але­ну Глям­боў­скую з вёс­кі Мер­ві­ны ў Клец­кім ра­ё­не ве­да­юць, без пе­ра­больш­ван­ня, усе су­пра­цоў­ні­кі да­рож­най аў­та­ма­біль­най ін­спек­цыі. І не дзіў­на: у свае 84 га­ды яна во­дзіць ма­шы­ну. Кі­роў­ца Але­на Кар­не­еў­на дыс­цып­лі­на­ва­ны, так бы мо­віць, ста­рой са­вец­кай за­гар­тоў­кі. Толь­кі ад­ной­чы, згад­вае, да­вя­ло­ся ра­за­гнаць свой ІЖ «Ком­бі» да 130 кі­ла­мет­раў у га­дзі­ну. Пры­еха­ла да­моў дач­ка Све­та з Са­лі­гор­ска. Ма­ці яе пра­сі­ла, каб тая хут­чэй збі­рала­ся, бо на аў­то­бус споз­ніц­ца. Так яно і зда­ры­ла­ся. Да­вя­ло­ся да­га­няць аў­то­бус на ма­шы­не. Да­гна­ла, ста­ла на­пе­ра­дзе ды ўклю­чы­ла ава­рый­ку. По­тым ужо дач­ка рас­каз­ва­ла, што і ва­дзі­цель, і па­са­жы­ры здзіў­ля­лі­ся: як яе ма­ці па-май­стэр­ску кі­руе аў­та­ма­бі­лем. А летась ба­бу­лю спы­ні­лі два су­пра­цоў­ні­кі мін­скай «Стра­лы»: еха­ла з сы­нам у лаз­ню.

І «стра­лы» не па­ба­я­ла­ся

— Як на тое лі­ха, па­кі­ну­ла до­ма пра­вы ў су­мач­цы. Ма­ла­дзей­шы да­іш­нік так мя­не «кан­та­ваў», ні­як не ха­цеў ад­пус­каць. Я ж да­во­дзі­ла яму, што па­свед­чан­не кі­роў­цы за­бы­ла ўзяць з са­бой. Тым ча­сам яго ка­ле­га сха­ваў­ся за ма­шы­ну ды так моц­на смя­яў­ся з на­шай пе­ра­пал­кі. Вель­мі раз­зла­ва­ла­ся я, ка­жу хлоп­цу: «Па­слу­хай, ты ж мне на­ват не сы­нок, а ўну­чак! Ча­го та­бе трэ­ба ад ба­бу­лі?» І толь­кі та­ды ён ад­крыў кам­п'ю­тар і пе­ра­ка­наў­ся, што ёсць у мя­не пра­вы, — згад­вае пен­сі­я­нер­ка.

Упер­шы­ню за руль аў­та­ма­бі­ля Але­на Кар­не­еў­на се­ла ў 58 га­доў. Пра свой аса­біс­ты транс­парт жан­чы­на ма­ры­ла даў­но. Але ажыц­ця­віць ма­ру ўда­ло­ся толь­кі ў 1988 го­дзе.

24-37

— Та­ды ўсе ха­це­лі на­быць сваю ма­шы­ну: і ме­ха­ні­за­та­ры, і кал­гас­ні­кі, і на­стаў­ні­кі, але, як пра­ві­ла, «Жы­гу­лі». А я ста­ла на чар­гу на «Маск­віч». І вось праз два га­ды нам па­ве­да­мі­лі з рай­вы­кан­ка­ма, што прый­шла ма­шы­на. Па­еха­лі атрым­лі­ваць з дач­кой у Мінск. Аў­та­ма­біль мне вель­мі спа­да­баў­ся, перш за ўсё за вя­лі­кі ба­гаж­нік.

Але­на Кар­не­еў­на куп­ля­ла ма­шы­ну не дзе­ля мо­ды, не для та­го, каб па­кра­са­вац­ца пе­рад су­се­дзя­мі. Транс­парт па­трэб­ны быў для спра­вы. У жан­чы­ны быў вя­лі­кі сад. А ку­ды па­дзець тыя яб­лы­кі ды гру­шы? На­ват па 10 ка­пе­ек ні­хто не ха­цеў за­бі­раць.

— А я на­па­кую 11 скры­нь са­да­ві­ны, ды і еду пра­да­ваць на ры­нак. Акра­мя та­го, тры­ма­ла і роз­ную жыў­насць на пад­вор­ку, у тым лі­ку дзвюх сві­на­ма­так. Па­ра­сят збы­ва­ла і ў Ба­ра­на­ві­чах, і ў Іва­цэ­ві­чах. У Мінск, праў­да, ні ра­зу не ез­дзі­ла. А ця­пер тым больш не ры­зы­кую.

А вось су­сед­нія Гры­цэ­ві­чы ды Клецк — ін­шая спра­ва.

— Па­ма­лю­ся ў царк­ве, а по­тым і на ры­нак, і ў ма­га­зін за­ві­таю. Сваю гас­па­дар­ку ўжо не тры­маю. Апош­ні раз су­стрэ­ла зна­ё­мую: ня­се са­ла пра­да­ваць. Дык я ёй: «Са­сту­пі кры­ху — усё за­бя­ру!» Яна ні ў якую. Іду на­зад, а яна так і ся­дзіць, ні­хто не ку­піў. Я і ўзя­ла
6 кі­ла­гра­маў 300 гра­маў, ад­да­ла 400 ты­сяч руб­лёў. Нам з сы­нам хо­піць гэ­та­га са­ла мо­жа і на год. — Дрэн­ны апе­тыт у май­го сы­ноч­ка, — па­скар­дзі­ла­ся Але­на Кар­не­еў­на. — Вы­пі­ваць не вы­пі­вае, але над­та шмат ку­рыць.

Сын Але­ны Кар­не­еў­ны — ін­ва­лід. На­ра­дзіў­ся хло­пец зда­ро­вым, за­кон­чыў шко­лу, а по­тым за­бра­лі ў сал­да­ты, слу­жыў у Се­ва­сто­па­лі. Што там та­кое зда­ры­ла­ся, не­вя­до­ма, але ка­мі­са­ва­лі яго з ар­міі ўжо хво­рым. Атрым­лі­вае пен­сію 1 млн 800 ты­сяч руб­лёў. У ма­ці — кры­ху больш за два міль­ё­ны. Па сло­вах Але­ны Кар­не­еў­ны, гро­шай ім ха­пае. Пра­вя­ла ў ха­ту во­да­пра­вод, ку­пі­ла бой­лер, каб ва­ду грэць, но­вую ага­ро­джу па­ста­ві­ла, сай­дын­гам дом аб­шыла. І на­ват ку­пі­ла ў Клец­ку для ма­шы­ны но­вы аку­му­ля­тар.

— А ці лёг­ка вам бы­ло здаць на пра­вы ў ста­лым уз­рос­це? — ці­каў­лю­ся ў Але­ны Кар­не­еў­ны.

— З пер­ша­га ра­зу зда­ла. Пом­ню, се­ла за руль, по­бач ін­струк­тар. Да­еха­лі да Ня­свіж­скай па­ва­рот­кі, дык ён і пы­тае, як гэ­та ў мя­не так доб­ра ўсё атрым­лі­ва­ец­ца. А я ж тры га­ды пас­ля та­го, як ку­пі­ла ма­шы­ну, кі­ра­ваць ву­чы­ла­ся са­ма­стой­на. А пра­ца­ва­ла ў рай­быт­кам­бі­на­це швач­кай-ма­та­рыст­кай, так што мне бы­ло без роз­ні­цы, на якія пе­да­лі на­ціс­каць. Праў­да, ней­кі час не маг­ла пры­пар­ка­вац­ца зад­нім хо­дам. Брат, ра­бот­нік ДАІ, на­ву­чыў. Па­кла­дзе на да­ро­зе цаг­лі­ны і гля­дзіць, каб не на­еха­ла на іх, — па­дзя­лі­ла­ся су­раз­моў­ца.

За ўвесь час, што за ру­лём, у Але­ны Кар­не­еў­ны не бы­ло па­ру­шэн­няў. «Праў­да, адзін раз пры­пар­ка­ва­ла­ся не там, дзе трэ­ба, — згад­вае яна. — Пад­ля­цеў наш вяс­ко­вы хло­пец, што пра­ца­ваў у ДАІ, вы­пі­саў штраф 10 руб­лёў. А я яму ў ад­каз, маў­ляў, зайз­дрос­ціш, што ў тва­ёй ма­ці ня­ма ма­шы­ны».

Ца­ры­ца пры­еха­ла

Мяс­цо­выя ка­бе­ты на­зы­ва­юць Але­ну Кар­не­еў­ну ца­ры­цай. «Як толь­кі пад'­еду да ма­га­зі­на, дык і кпяць з мя­не: во, ца­ры­ца пры­еха­ла!» Са­праў­ды, за ру­лём Але­на Кар­не­еў­на ад­чу­вае ся­бе ца­ры­цай. Ды і проз­ві­шча шля­хет­нае — Глям­боў­ская, аба­вяз­вае па­во­дзіць ся­бе на­леж­ным чы­нам.

— Маё дзя­во­чае проз­ві­шча Ца­лей, гэ­та па му­жу я Глям­боў­ская. Вый­шла за­муж за су­се­да. Рад­ня май­го му­жа бы­ла бед­най: што ж вы хо­ча­це, ся­мё­ра дзя­цей у сям'і — тры дзеў­кі і ча­ты­ры хлоп­цы. Вя­до­ма, у той час ба­га­тая ня­вес­та за яго б не пай­шла. А я так­са­ма не маг­ла па­брац­ца шлю­бам з за­мож­ным дзе­цю­ком, — рас­па­вя­ла су­раз­моў­ца.

24-36

Спра­ва ў тым, што баць­кі Але­ны Кар­не­еў­ны пас­ля 25 га­доў су­мес­на­га жыц­ця ра­зы­шлі­ся. У тыя ча­сы гэ­та бы­ла гань­ба. «Та­та быў ін­ва­лід, без ад­на­го паль­ца на ру­цэ. Пры Поль­шчы ён атрым­лі­ваў пен­сію 170 ці 180 зло­тых — вель­мі доб­рыя гро­шы. А ма­ці жы­ла сі­ра­той пры ста­рэй­шым бра­це: баць­кі па­мер­лі. Вось і вый­шла за та­ту, ста­рэй­ша­га за яе на 18 га­доў. «Ка­лі прый­шлі баль­ша­ві­кі ў 1939 го­дзе, то па­ча­лі па­ля­каў вы­во­зіць у Сі­бір, а скарб іх за­бі­раў ней­кі ка­мі­сар з сель­са­ве­та. Дык баць­ка мой яму і ка­жа: «А ты што на­жы­ваў гэ­тае да­бро, лепш бы ў дзі­ця­чы дом ад­да­лі». Не спа­да­ба­ла­ся гэ­та та­му ча­ла­ве­ку. На­слаў мі­лі­цыю, знай­шлі ў ха­це са­ма­гон­ку. А мой та­та вель­мі ж доб­рую гнаў — 50 -70 гра­ду­саў. Яго за­су­дзі­лі на паў­та­ра го­да ды ад­пра­ві­лі ў Са­лі­камск. Ма­ці тым ча­сам узя­ла да ся­бе пры­ма­ка. Ка­лі баць­ка вяр­нуў­ся з тур­мы, то но­ва­га му­жа пра­гнаў, але і ма­му кі­нуў і пай­шоў жыць да ўда­вы яго го­да. У сям'і заў­сё­ды жан­чы­ны ві­на­ва­тыя: гэ­та яны ва­ду ка­ла­му­цяць. Бы­вае, што муж­чы­ны вы­пі­ва­юць. Ну, дык што з гэ­та­га? Ня­хай са­бе вы­пі­ва­юць, абы ру­кі не рас­пус­ка­лі, — ка­жа Але­на Глям­боў­ская.

«Муж быў га­ла­ва, а я — шыя»

Але­на Кар­не­еў­на не шка­дуе, што вый­шла за­муж: су­жэ­нец быў пры­го­жы, ці­хі, яе ша­на­ваў. «За Поль­шчай скон­чыў толь­кі пер­шы клас. А я ж ву­чы­ла­ся і ў поль­скай, і ў рус­кай, і ў ня­мец­кай шко­лах, пры ўсіх ула­дах. Ме­на­ві­та я і бы­ла лі­да­рам у сям'і. Як ка­жуць: муж га­ла­ва, а жон­ка шыя, ку­ды па­вер­не, тое і бу­дзе. Вось і на­конт па­куп­кі ма­шы­ны муж па­га­дзіў­ся са мной, хоць спа­чат­ку су­мня­ваў­ся: хто ва­дзіць бу­дзе. За­пэў­ні­ла яго, што ву­чу­ся. У аў­та­шко­ле не пры­ня­лі ў мя­не да­ку­мен­ты, маў­ляў, ужо ста­рая, ды і дып­ло­ма школь­на­га за 8 ці 9 кла­саў ня­ма. А я па­да­сла­ла дач­ку, каб за­нес­ла маю за­яву. Ка­лі прый­шла са­ма, то вель­мі здзі­ві­лі­ся, што пе­рад імі пен­сі­я­нер­ка».

— Але­на Кар­не­еў­на, ма­шы­ну трэ­ба ра­ман­та­ваць, да­гля­даць — ужо больш як 30 га­доў на ха­ду.

— Вя­до­ма, не­ма­ла­дая мая лас­таў­ка. І пад­ло­га ў са­ло­не пад­гні­вае, і мас­ла пра­ця­кае. Але не­як пры­ста­соў­ва­ю­ся. Са­ма злі­ваю та­сол, аку­му­ля­тар стаў­лю.

— А на стан­цыі тэх­аб­слу­гоў­ван­ня, ма­быць, та­кія мар­кі ма­шын не пры­ма­юць? — ці­каў­лю­ся ў жан­чы­ны.

— Аб­слу­гоў­ва­юць, але ж ка­го яны на­бра­лі ў ра­бот­ні­кі, пі­я­не­раў, якія ні­чо­га не ра­зу­ме­юць у тэх­ні­цы, — ка­тэ­га­рыч­ная ў сва­іх мер­ка­ван­нях Але­на Глям­боў­ская. — Ды і кіроў­цы ця­пер ста­лі на­хаб­ны­мі, пад­ра­за­юць, да­ро­гу не ўсту­па­юць, асаб­лі­ва жан­чы­ны.

— А не ха­це­лі б зай­мець ін­ша­мар­ку? — да­пыт­ва­ю­ся ў яе.

— А хто ж мне дасць но­вую? — смя­ец­ца Але­на Кар­не­еў­на. — А ка­лі ста­рая, да­бі­тая, то па­ста­ян­на трэ­ба мя­няць зап­част­кі. А яны да­ра­гія, хоць, зрэш­ты, і на маю «Ком­бі» ня­тан­ныя.

...Ап­ты­міз­му гэ­тай жан­чы­ны з ня­лёг­кім лё­сам не пе­ра­ста­еш здзіў­ляц­ца. За роз­ны­мі па­цеш­ны­мі гіс­то­ры­я­мі — цяж­кае жыц­цё, боль за да­лей­шы лёс сы­на-ін­ва­лі­да, крыў­да на ўну­ка, які тры га­ды не быў у вёс­цы.

— Я ж гэ­тае не­маў­ля да ся­бе за­бра­ла, га­да­ва­ла ча­ты­ры га­ды, у ар­мію ад­да­ла, шмат ра­зоў яго ў час­ці на­вед­ва­ла, пра­да­ла па­рсюч­коў і кас­цюм на вя­сел­ле спра­ві­ла. Але не ві­на­ва­чу яго ні ў чым, жон­ка да мя­не не пус­кае. А ён для мя­не, як сын... — на ва­чах жан­чы­ны з'яў­ля­юц­ца слё­зы.

Пра ўну­ка ёй на­гад­ва­юць толь­кі ста­рыя пам­по­ны ад яго дзі­ця­чых ша­пак, што ўпры­гож­ва­юць ма­шы­ну. А ў га­ра­жы за­хоў­ва­ец­ца пры­кры­тая ста­ры­мі дзя­руж­ка­мі ма­гіль­ная плі­та з да­тай на­ра­джэн­ня... сы­на і над­пі­сам «Па­мяць ад баць­коў».

— Хто ж па­ста­віць пом­нік май­му ня­шчас­на­му дзі­ця­ці. Не ста­не мя­не, яго за­бя­руць у ін­тэр­нат. Ха­це­ла­ся б жыць столь­кі, коль­кі ён, каб па-люд­ску пра­вес­ці май­го сы­ноч­ка ў апош­ні шлях. Гэ­та са­мае вя­лі­кае маё жа­дан­не, — ска­за­ла на раз­ві­тан­не Але­на Кар­не­еў­на.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.