Вы тут

Маш­таб­ныя пра­ек­ты ай­чын­най на­ву­кі


Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўру­чыў дып­ло­мы ака­дэ­мі­кам і чле­нам-ка­рэс­пан­дэн­там НАН

«Уру­чэн­не дып­ло­маў на­ва­выб­ра­ным ака­дэ­мі­кам і чле­нам-ка­рэс­пан­дэн­там На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук на­пя­рэ­дад­ні пра­фе­сій­на­га свя­та — Дня бе­ла­рус­кай на­ву­кі — доб­рая на­го­да для на­шай су­стрэ­чы, — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Шчы­ра ра­ды ба­чыць у гэ­тай за­ле лю­дзей, якія пры­ма­юць са­мы ак­тыў­ны ўдзел у рэа­лі­за­цыі маш­таб­ных пра­ек­таў, якія свед­чаць аб ды­на­міч­ным раз­віц­ці ай­чын­най на­ву­кі».

Як па­ве­да­мі­лі БЕЛ­ТА ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра, Прэ­зі­дэнт на­зваў асаб­лі­ва важ­ным той факт, што ўва­га ву­чо­ных за­ся­ро­джа­на на перс­пек­тыў­ных на­прам­ках, якія вы­зна­ча­юц­ца на­ву­ко­вай на­віз­ной, ма­юць вы­со­кі ўзро­вень эка­на­міч­най эфек­тыў­нас­ці, экс­парт­ны па­тэн­цы­ял і за­па­тра­ба­ва­ны на­род­най гас­па­дар­кай і са­цы­яль­най сфе­рай.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што ва ўсе ча­сы га­лоў­ным ру­ха­ві­ком на­ву­ко­вай дум­кі бы­лі прак­тыч­ныя па­трэ­бы лю­дзей. Ме­на­ві­та ў іх чэр­пае на­тхнен­не са­праўд­ны ву­чо­ны. І, вя­до­ма, ня­ма боль­шай ра­дас­ці для да­след­чы­ка, чым ба­чыць, як вы­ні­кі яго пра­цы зна­хо­дзяць пры­мя­нен­не і слу­жаць агуль­най ка­рыс­ці, ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Яшчэ Фрэ­дэ­рык Кю­ры га­ва­рыў, што ву­чо­ныя, бу­ду­чы чле­на­мі вя­лі­кай сям'і пра­цоў­ных, па­він­ны быць за­кла­по­ча­ны тым, як вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца іх ад­крыц­ці. Нель­га за­бы­ваць, што ў су­час­ным гра­мад­стве ме­на­ві­та на­ву­ка ады­гры­вае вы­ра­шаль­ную ро­лю ў фар­мі­ра­ван­ні све­та­по­гля­ду ча­ла­ве­ка. Асаб­лі­вае зна­чэн­не ма­юць гу­ма­ні­тар­ныя на­ву­кі. Бо на­ву­ко­выя да­сяг­нен­ні не толь­кі за­бяс­печ­ва­юць уз­дым эка­но­мі­кі і тэх­ніч­ны пра­грэс, але і пад­трым­лі­ва­юць куль­тур­ны, аду­ка­цый­ны і ін­тэ­ле­кту­аль­ны па­тэн­цы­ял на­цыі. Гэ­та ас­но­ва са­ма­стой­на­га раз­віц­ця дзяр­жа­вы», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ўпэў­не­ны, што ця­пер аў­та­ры­тэт ву­чо­на­га і прэ­стыж пра­фе­сіі ў гра­мад­стве ня­ўхіль­на па­вы­ша­юц­ца. Вель­мі важ­на, што ўда­ло­ся пе­ра­ла­маць тэн­дэн­цыю ад­то­ку з гэ­тай сфе­ры ма­ла­дых кад­раў і мо­ладзь зноў ідзе пра­ца­ваць у ла­ба­ра­то­рыі, звяз­вае свой лёс з на­ву­кай.

На дум­ку Прэ­зі­дэн­та, у Год мо­ла­дзі трэ­ба ўзняць на но­вы ўзро­вень ра­бо­ту па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тых сту­дэн­таў, ас­пі­ран­таў, ма­ла­дых на­ву­ко­вых ра­бот­ні­каў. Трэ­ба больш ак­тыў­на дзя­ліц­ца з імі на­бы­ты­мі ве­да­мі, пры­цяг­ваць да на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў. Укла­дзе­ная ў вы­ха­ван­не пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня пра­ца аку­піц­ца мна­гак­рат­на, бо гэ­та за­лог пе­ра­ем­нас­ці ство­ра­ных на­ву­ко­вых школ.

«Пры­ем­на, што мно­гія з вас не ска­ка­лі з мес­ца на мес­ца, а ўсё сваё жыц­цё пры­свя­ці­лі вы­бра­най пра­фе­сіі, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Ня­хай гэ­та ста­не доб­рым пры­кла­дам для ва­шых ма­ла­дых ка­лег. Кож­ны ву­чо­ны па­ві­нен га­на­рыц­ца сва­і­мі вуч­ня­мі і вы­хоў­ваць на­ву­ко­вую зме­ну. Смя­лей пад­трым­лі­вай­це перс­пек­тыў­ных да­след­чы­каў, за­ах­воч­вай­це іх іні­цы­я­ты­ву і да­вя­рай­це ім ад­каз­ныя за­да­чы».

Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што ін­тэ­гра­цыя на­ву­кі і аду­ка­цыі — па­тра­ба­ван­не ча­су. На яго дум­ку, ад­на­ча­со­ва з пра­вя­дзен­нем да­сле­да­ван­няў не­аб­ход­на рых­та­ваць лю­дзей, якія мо­гуць быць нось­бі­та­мі но­вых ве­даў, і эфек­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ваць на­ву­ко­выя да­сяг­нен­ні.

Як ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, сён­ня ўсе важ­ныя ра­шэн­ні пры­ма­юц­ца з улі­кам на­ву­ко­ва­га ана­лі­зу праб­лем.

Да­сле­да­ван­ні і пра­па­но­вы На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца пры пад­рых­тоў­цы Пра­гра­мы са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі на 2016—2020 га­ды і На­цы­я­наль­най стра­тэ­гіі ўстой­лі­ва­га са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця кра­і­ны на пе­ры­яд да 2030 го­да, па­ве­да­міў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

«Мы ча­ка­ем ад ву­чо­ных но­вых кан­струк­тыў­ных пра­па­ноў, — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Ад вас у мно­гім за­ле­жыць раз­віц­цё не толь­кі бе­ла­рус­кай на­ву­кі, але і эка­но­мі­кі, куль­ту­ры, са­цы­яль­най сфе­ры. Лі­чу, што най­больш ак­ту­аль­ныя пы­тан­ні мы з ва­мі аб­мяр­ку­ем, у тым лі­ку і сён­ня».

Він­шу­ю­чы ву­чо­ных з пры­сва­ен­нем вы­со­кіх зван­няў і з пра­фе­сій­ным свя­там, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў: «Ня­хай пры­знан­не ва­шых за­слуг заў­сё­ды бу­дзе для вас сты­му­лам да да­сяг­нен­ня но­вых вяр­шынь. Ня­хай па­спя­хо­ва ўка­ра­ня­юц­ца ва­шы рас­пра­цоў­кі, ума­цоў­ва­юц­ца на­ву­ко­выя шко­лы, а вуч­ні заў­сё­ды ра­ду­юць».

Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў: «Вель­мі спа­дзя­ю­ся, што мы тут ура­чыс­та ві­та­ем са­мых да­стой­ных. Я заў­сё­ды аб гэ­тым па­пя­рэдж­ваў і кі­раў­ніц­тва НАН, і ад­па­вед­ных ку­ра­та­раў на­ву­кі. Як мне дак­лад­ва­юць, ва­ша ра­шэн­не вы­па­ку­та­ва­на, яно па­збаў­ле­на ўся­ля­ка­га чы­ноў­ніц­ка­га ўплы­ву. Я бяз­меж­на па­ва­жаю пра­цу ву­чо­ных, та­му ні­ко­му не бу­дзе да­зво­ле­на з тыль­ных дзвя­рэй, з-за вуг­ла зай­сці ў гэ­ты вя­лі­кі храм на­ву­кі, тут па­він­ны быць да­стой­ныя лю­дзі, якія сва­ім ро­зу­мам і пра­цай за­слу­жы­лі гэ­ту вяр­шы­ню».

У час су­стрэ­чы з ву­чо­ны­мі раз­мо­ва іш­ла аб пы­тан­нях ме­ды­цы­ны і ахо­вы зда­роўя. Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што дзяр­жа­ва ўкла­ла вя­лі­кія срод­кі, каб ма­дэр­ні­за­ваць уста­но­вы ахо­вы зда­роўя па ўсёй кра­і­не, ства­рыць су­час­ныя баль­ні­цы не толь­кі ў аб­лас­цях, але і ра­ён­ных цэнт­рах, а так­са­ма са­мыя су­час­ныя на­ву­ко­ва-прак­тыч­ныя цэнт­ры. На­прык­лад, ця­пер у кра­і­не ства­ра­ец­ца ан­ка­цэнтр, па­доб­на­га да яко­га ня­ма на пост­са­вец­кай пра­сто­ры.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ска­заў, што ў ахо­ве зда­роўя зроб­ле­на вель­мі шмат, вы­бу­да­ва­на не­аб­ход­ная сіс­тэ­ма, якая дае маг­чы­масць аказ­ваць ме­ды­цын­скую да­па­мо­гу на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні. Пры гэ­тым Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў вы­со­кай якас­ці ака­зан­ня ме­ды­цын­скіх па­слуг у што­дзён­ным жыц­ці, ка­лі не па­тра­бу­юц­ца вель­мі скла­да­ныя ўмя­шан­ні і апе­ра­цыі.

«Гэ­та не толь­кі эка­но­мі­ка, гэ­та вя­лі­кая па­лі­ты­ка, якая ўплы­вае ў цэ­лым на імідж дзяр­жа­вы і эка­но­мі­кі. Лю­бы ча­ла­век змо­жа пры­нес­ці сла­ву дзяр­жа­ве, у тым лі­ку ме­ды­кі», — за­ўва­жыў Прэ­зі­дэнт. Ён звяр­нуў асаб­лі­вую ўва­гу на не­аб­ход­насць бе­раж­лі­ва­га стаў­лен­ня да ву­чо­ных, да іх да­сяг­нен­няў. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма пад­крэс­ліў, што не­аб­ход­на ўка­ра­няць у вы­твор­часць да­сяг­нен­ні ву­чо­ных.

Су­стрэ­ча з ву­чо­ны­мі прай­шла ў вель­мі цёп­лай аб­ста­ноў­цы, ад­быў­ся дыя­лог, у хо­дзе яко­га ву­чо­ныя вы­ка­за­лі сваё мер­ка­ван­не і па­ста­ві­лі пе­рад Прэ­зі­дэн­там шэ­раг пы­тан­няў, якія ці­ка­вяць іх. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы вы­ка­заў га­тоў­насць раз­маў­ляць з ву­чо­ны­мі і ў да­лей­шым, ка­лі бу­дзе не­аб­ход­насць су­мес­на аб­мяр­коў­ваць ак­ту­аль­ныя праб­ле­мы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».