Вы тут

Не баяцца сур'ёзных праектаў


Ай­чын­ная на­ву­ка па­він­на зай­маць больш ам­бі­цый­ную па­зі­цыю. Та­кое мер­ка­ван­не вы­ка­заў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч пе­рад па­чат­кам рэс­пуб­лі­кан­ска­га схо­ду на­ву­ко­вай гра­мад­скас­ці, пры­све­ча­на­га Дню бе­ла­рус­кай на­ву­кі, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

На дум­ку Мі­ха­і­ла Мяс­ні­ко­ві­ча, мес­ца на­ву­цы сён­ня ёсць прак­тыч­на ва ўсіх га­лі­нах эка­но­мі­кі. «Нель­га зна­хо­дзіць ней­кія аб'­ек­тыў­ныя або суб'­ек­тыў­ныя пры­чы­ны — трэ­ба сме­ла вы­хо­дзіць на вы­ра­шэн­не са­мых ам­бі­цый­ных за­дач», — пад­крэс­ліў ён. Не апош­нюю ро­лю ў гэ­тым, на яго по­гляд, па­він­ны ады­гры­ваць ра­бот­ні­кі вы­твор­час­ці і, у пер­шую чар­гу, Дзярж­ка­мі­тэт па на­ву­цы і тэх­на­ло­гі­ях, якія па­він­ны ста­віць пе­рад на­ву­кай ад­па­вед­ныя ак­ту­аль­ныя за­да­чы. «Ад­нак і на­ву­ка па­він­на ўно­сіць свае пра­па­но­вы і не ба­яц­ца брац­ца за сур'­ёз­ныя пра­ек­ты», — да­даў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч.

Стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі вы­ка­заў мер­ка­ван­не, што на­ву­ко­вую тэ­ма­ты­ку ў Бе­ла­ру­сі трэ­ба кры­ху ак­ту­а­лі­за­ваць, скан­цэнт­ра­ваў­шы яе на та­кіх важ­ных пы­тан­нях, як, на­прык­лад, мо­ладзь на­ву­кі. «Тое, што мо­ладзь сён­ня ідзе ў на­ву­ку, доб­ра, ад­нак па­куль гэ­та­га не­да­стат­ко­ва», — ад­зна­чыў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. Ён па­га­дзіў­ся, што ін­шым ра­зам да­во­дзіц­ца чуць аб ад­сут­нас­ці ў кра­і­не моц­на­га ма­ты­ва­цый­на­га ме­ха­ніз­ма, дзя­ку­ю­чы яко­му мо­ладзь больш ак­тыў­на іш­ла б у на­ву­ку. Ад­нак ска­заць ад­на­знач­на, што гэ­та са­праў­ды так, на дум­ку стар­шы­ні Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі, нель­га. «На мой по­гляд, для мо­ла­дзі га­лоў­нае — за­па­тра­ба­ва­насць. У гэ­тым пла­не ў нас у кра­і­не ро­біц­ца вель­мі шмат, трэ­ба прос­та да­па­маг­чы мо­ла­дзі ары­ен­та­вац­ца на су­час­ныя тэх­на­ло­гіі, іна­ва­цый­ныя рас­пра­цоў­кі, каб фар­мі­ра­ваць са­праў­ды но­вы воб­раз бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кі», — ска­заў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч.

Не­аб­ход­на, лі­чыць ён, больш ува­гі на­да­ваць на­ву­ка­ё­міс­тым, не­вы­со­кай энер­га- і ма­тэ­ры­я­ла­ё­міс­тас­ці, тэх­на­ло­гі­ям з вы­со­кай да­баў­ле­най вар­тас­цю. На­гляд­ны прык­лад — зу­сім но­вы для Бе­ла­ру­сі на­пра­мак бія­тэх­на­ло­гіі. «У мі­ну­лым го­дзе аб'­ёмы вы­твор­час­ці бія­тэх­на­ла­гіч­най пра­дук­цыі пе­ра­сяг­ну­лі ўжо $100 млн, хоць па­чы­на­ла­ся усё з да­во­лі сціп­лых ліч­баў», — ад­зна­чыў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. Сю­ды ж мож­на ад­нес­ці роз­ныя ўні­каль­ныя на­прам­кі, у тым лі­ку і ў ме­ды­цы­не.

У цэ­лым жа стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі ад­зна­чыў, што ў Бе­ла­ру­сі вя­дуц­ца сіс­тэм­ныя на­ву­ко­выя да­сле­да­ван­ні, што мо­жа да­зво­ліць са­бе да­лё­ка не кож­ная кра­і­на, ство­ра­на да­во­лі сур'­ёз­ная струк­ту­ра па кі­ра­ван­ні на­ву­кай. Гэ­та маг­чы­ма дзя­ку­ю­чы эка­но­мі­цы, якая ста­біль­на раз­ві­ва­ец­ца, а так­са­ма ста­біль­най гра­мад­ска-па­лі­тыч­най сі­ту­а­цыі ў кра­і­не, рэ­зю­ма­ваў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.