Вы тут

Выйсці замуж у дзевятнаццаць


Не так даў­но мне да­вя­ло­ся (аб­са­лют­на, між ін­шым, вы­пад­ко­ва, і я тут уво­гу­ле ні пры чым) пад­слу­хаць раз­мо­ву ў ад­ной вы­клад­чыц­кай. Раз­мо­ву лю­дзей, ад якіх уз­рос­там я «ад­ско­чы­ла» не­да­лё­ка, а вось ся­мей­ным ста­ту­сам… Ка­ра­цей, я ўжо ба­бу­ля, а яны яшчэ на­ват і не баць­кі. Яны яшчэ на­ват і не чы­есь­ці муж і жон­ка (су­раз­моў­цаў, як вы зра­зу­ме­лі, бы­ло двое, муж­чы­на і жан­чы­на). Раз­мо­ва вя­ла­ся пад­час раз­бо­ру ней­кіх сту­дэнц­кіх да­ку­мен­таў, у якіх бы­лі па­зна­ча­ны (на­вош­та, не ве­даю, уз­рос­ты баць­коў. Вось гэ­тыя ўзрос­ты — 36, 37, 38 га­доў — і пры­вя­лі су­раз­моў­цаў лі­та­раль­на ў шо­ка­вы стан, з яко­га тыя вы­хо­дзі­лі з уза­ем­ны­мі пы­тан­ня­мі на тэ­му: «А ці тым мы ў жыц­ці зай­ма­ем­ся?»

«Праў­ду ім ска­заць?» — уз­нік­ла дум­ка. Бо са­праў­ды ж — не тым! Ка­лі па шчы­рас­ці. Бо, па-пер­шае, вы­клад­чык-баць­ка (або ма­ці) — гэ­та зу-у‑усім не тое, што вы­клад­чык-chіldfree (у сэн­се, воль­ны ад дзя­цей). І гэ­та на­ват не па­тра­буе ані­я­кіх тлу­ма­чэн­няў (хі­ба толь­кі для са­міх chіldfree). Па-дру­гое, усё трэ­ба ра­біць свое­ча­со­ва.

На­пі­са­ла я так — і ўраз уз­га­да­ла свае двац­цаць тры (ці на­ват ужо і двац­цаць ча­ты­ры) і док­та­ра, яко­му, пра­цу­ю­чы та­ды мед­сяст­рой, асіс­ці­ра­ва­ла. «Усё трэ­ба ра­біць свое­ча­со­ва», — па­ву­чаў ён мя­не, сваю па­моч­ні­цу, якая цал­кам ад­сут­ні­ча­ла на пра­цы тры тыд­ні — зда­ва­ла, бач ты, эк­за­ме­ны. Се­сія ў яе бы­ла, ты ж ра­зу­ме­еш…

«Ка­мень­чык» быў кі­ну­ты ў паш­парт­ныя звест­кі, а мне так і кар­це­ла да­стаць з су­мач­кі за­лі­коў­ку. За­лі­коў­ку з усі­мі «вы­дат­на» і толь­кі ад­ным «доб­ра». Да­стаць і па­ка­заць, што не та­кая я ўжо і без­на­дзей­ная, і не­да­рэм­на кі­ну­ла­ся ў ву­чо­бу, хоць гэ­та і зда­ры­ла­ся та­ды, ка­лі ра­вес­ні­кі свае дып­ло­мы ўжо па­атрым­лі­ва­лі. Бо не маг­ла ра­ней, бо ў мя­не сын быў зу­сім ма­лень­кім. А ця­пер у са­док пай­шоў — вось і па­сту­пі­ла.

«Усё трэ­ба ра­біць свое­ча­со­ва», — ужо не ска­заў, а пра­спя­ваў док­тар, па­пра­сіў­шы ма­лы што­пфер. Ён быў ста­ма­то­лаг.

«За­яву ў пры­ём­ную ка­мі­сію мы з сы­нам ра­зам ха­дзі­лі пі­саць, і ён сва­ёй руч­кай трох­га­до­ва­га хлоп­чы­ка неш­та крэм­заў, а пры­ём­ная ка­мі­сія так доб­ра ўсмі­ха­ла­ся… На­ват ад­на жан­чын­ка са­ма вы­да­ла май­му сы­ну ало­вак чыр­во­на­га ко­ле­ру і да­зво­лі­ла за­браць яго з са­бой!»

«Усё-ё-ё трэ­ба ра­бі-і-іць свое­ча­со-о‑ва. Пра­клад­ка каль­цы­мол, плом­ба аква­дэнт», — за­га­даў док­тар.

Школь­ныя пад­руч­ні­кі я шту­дзі­ра­ва­ла, гой­да­ю­чы сы­на на арэ­лях. Да се­сіі рых­та­ва­ла­ся з ім на ка­ле­нях. Ма­ле­ча пы­та­ла­ся, па­каз­ва­ю­чы на кар­цін­ку: «Ма­ма, а гэ­та сьто — мік­ло­бы?» «Мік­ро­бы», — ад­каз­ва­ла я. Ну не за­бі­ваць жа дзі­ця­ці га­ла­ву рэ­прэ­сі­бель­ны­мі апе­ро­на­мі.

Усё трэ­ба ра­біць свое­ча­со­ва.

Са­праў­ды так.

У двац­цаць лёг­ка быць ма­май — ні­чо­га ця­бе не хва­люе мац­ней за пя­люш­кі, пі­ра­мід­кі і ку­бі­кі, бо, па сут­нас­ці, ты бо­лей ні­чо­га не ма­еш: ні прэ­стыж­най пра­цы, ні ад­каз­най па­са­ды, ні пан­тоў, ні ам­бі­цый, ні ве­ге­та-са­су­дзіс­тай дыс­та­ніі. У трыц­цаць з дроб­ным хвос­ці­кам ты яшчэ доб­ра па­мя­та­еш, як са­ма бы­ла пад­лет­кам (пры­чым у най­яр­чэй­шых пад­ра­бяз­нас­цях, усё-усё-усё — і крыў­ды, і ня­ўда­чы, і подз­ві­гі, і зор­ны час), і мо­жаш з «ча­дам» раз­маў­ляць на­роў­ні (яшчэ і да­ваць па­ра­ды ста­рэй­шым ма­мам — і яны ця­бе, га­лоў­нае, па­чу­юць).

Да са­ра­ка ты мо­жаш стаць ба­бу­ляй. У ця­бе ўжо, за­ўва­жым, ад­каз­ная пра­ца — раз, па­са­да — два, пан­ты ўтай­ма­ва­лі­ся, ам­бі­цыі — на азда­раў­лен­ні, а дыс­та­нія прай­шла са­ма. Бо ты — ба­бу­ля! Ідзеш з ка­ляс­кай па ву­лі­цы — і ні­ко­му гэ­та­га не пры­хо­дзіць у га­ла­ву.

Вось што зна­чыць усё ра­біць свое­ча­со­ва!

 

Свят­ла­на Дзя­ні­са­ва,
га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «Ма­ла­досць»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».