Вы тут

Першы і… апошні раз, або 10 спосабаў сапсаваць спатканне


Ду­ма­е­це, адны муж­чы­ны мо­гуць са­пса­ваць пер­шае спат­кан­не? Так, ча­сам яны па­вод­зяць ся­бе на­столь­кі не­да­рэ­чна, што толь­кі і ду­ма­еш, як бы хут­чэй уця­чы. Але мы і са­мі ня­рэд­ка вы­гля­да­ем не лепш. Хо­ча­це раз і на­заў­сё­ды ад­пу­дзіць па­клон­ні­ка — дзей­ні­чай­це ў ад­па­вед­нас­ці з ін­струк­цы­яй.

1. Гу­ляй­це «ў на­стаў­ні­цу»

Ад­на спра­ва, ка­лі на­стаў­нік мо­вы ро­біць за­ўва­гу вуч­ню, як пра­віль­на вы­маў­ляць сло­ва, і зу­сім ін­шая, ка­лі вы раз-по­раз па­праў­ля­е­це су­раз­моў­цу. Без­у-моў­на, па­мыл­кі вель­мі рэ­жуць слых, але лепш усё ж узяць ся­бе ў ру­кі і не пе­ра­пы­няць муж­чы­ну пас­ля кож­на­га ня­пра­віль­на ска­за­на­га сло­ва. Хут­чэй за ўсё, ён хва­лю­ец­ца, а та­му пра пісь­мен­насць ду­мае ў апош­нюю чар­гу.

2.Рас­ка­жы­це яму гіс­то­рыю ўся­го свай­го жыц­ця

Пач­ні­це з пер­ша­га ма­лоч­на­га зу­ба, а за­кон­чы­це тым, што елі сён­ня на абед. Пры гэ­тым па­спра­буй­це зра­біць так, каб паў­заў пад­час апо­ве­ду не ўзні­ка­ла — ён па­ві­нен ве­даць пра вас УСЁ. Не за­будзь­це­ся рас­па­вес­ці яшчэ і аб праб­ле­мах сяб­роў­кі Ма­шы, якую два дні на­зад кі­нуў Ко­ля. Не важ­на, што ён не ве­дае ні Ма­шу, ні Ко­лю. Та­кія па­во­дзі­ны, не­су­мнен­на, пры­му­сяць ва­ша­га су­раз­моў­цу здры­га­нуц­ца і па­чаць збі­рац­ца на «тэр­мі­но­вую су­стрэ­чу з парт­нё­рам па біз­не­се».

3.Пе­ра­тва­ры­це яго ў «ка­мі­зэль­ку»

Так, вам па­трэб­на моц­нае муж­чын­скае пля­чо, і та­му вы раз­гля­да­е­це гэ­та­га муж­чы­ну як па­тэн­цы­яль­на­га кан­ды­да­та на ро­лю «ка­мен­най сця­ны», але не вар­та вы­валь­ваць на яго груз сва­іх праб­лем на пер­шым спат­кан­ні. Пра тое, што «вас не цэ­ніць на­чаль­нік», «ква­тэ­ра па­тра­буе ра­мон­ту», а «ўсё леп­шае з дзя­цін­ства заў­сё­ды да­ста­ва­ла­ся ма­лод­шай сяст­ры», рас­ка­жы­це сяб­роў­цы. Муж­чы­ну пад­час пер­шай су­стрэ­чы та­кая ін­фар­ма­цыя не па­трэб­на.

4.На­ладзь­це спат­кан­не «на тра­іх»

На­ват не аба­вяз­ко­ва пры­во­дзіць з са­бой сяб­роў­ку (пра гэ­та кры­ху паз­ней) — да­стат­ко­ва ўвесь ве­чар пра­вес­ці з тэ­ле­фо­нам у ру­ках, на­бі­раць SMS-кі, фа­та­гра­фа­ваць стра­вы і вы­клад­ваць іх у Іnstagram, ра­да­вац­ца кож­на­му но­ва­му лай­ку і са­ма­за­быў­на ад­каз­ваць на ка­мен­та­рыі. Муж­чы­на пе­ра­ка­на­ец­ца, што вам не сум­на, і… знік­не, каб не быць трэ­цім ліш­нім.

5.Пры­вя­дзі­це сяб­роў­ку

А ця­пер пра спат­кан­не на тра­іх у пра­мым сэн­се сло­ва. Ча­сам, ка­лі вель­мі страш­на, хо­чац­ца па­клі­каць з са­бой сяб­роў­ку — яна і пад­тры­мае, ка­лі кан­ды­дат у му­жы ака­жац­ца «так са­бе», і са­ма ацэ­ніць гэ­та­га кан­ды­да­та. Ка­ра­цей, без сяб­роў­кі ні­ку­ды. Ад­нак так лі­чым толь­кі мы. Муж­чы­нам звы­чай­на пры­сут­насць яшчэ ад­ной дзяў­чы­ны не па­да­ба­ец­ца. Ім та­кія «Та­ма­ры, якія хо­дзяць вы­ключ­на па­рай», не па­трэб­ны. Ды і нар­маль­нае спат­кан­не пра­ду­гледж­вае пры­сут­насць толь­кі га­лоў­ных ге­ро­яў — без гру­пы пад­трым­кі.

6.Спаз­ні­це­ся на паў­га­дзі­ны

Са­праўд­ная жан­чы­на ні­ко­лі не пры­хо­дзіць на спат­кан­не свое­ча­со­ва. Пры­нам­сі, боль­шасць прад­стаў­ніц цу­доў­най па­ло­вы ча­мусь­ці ў гэ­тым пе­ра­ка­на­ны. Ча­му — за­гад­ка. Яны доў­га і ста­ран­на фар­бу­юц­ца і адзя­ва­юц­ца, не спя­ша­ю­чы­ся да­бі­ра­юц­ца да мес­ца су­стрэ­чы, а по­тым здзіў­ля­юц­ца, ча­му муж­чы­на іх не да­ча­каў­ся. Або да­ча­каў­ся, але вы­гля­дае вель­мі раз­драж­нё­ным. А ўсё прос­та: для пунк­ту­аль­ных муж­чын та­кі жэст па­доб­ны да аб­ра­зы. Ён жа прый­шоў свое­ча­со­ва, дык ча­му вы не змаг­лі?

7.Вы­пі­це ліш­ня­га

П'я­ная жан­чы­на — гэ­та жах. Да­лё­ка не ўсе ўме­юць вы­пі­ваць куль­тур­на, не­ка­то­рых «ня­се» так, што по­тым хоць скрозь зям­лю пра­ва­лі­ся… Та­му лепш ад­мо­віц­ца ад ідэі «ке­ліх для храб­рас­ці, ке­ліх для ўзняц­ця на­строю». Па­спра­буй­це знай­сці на­тхнен­не ў чымсь­ці ін­шым, але ні­як не ў бу­тэль­цы.

8.На­за­ві­це Ва­ню Ва­сем

Ім­ёны па­доб­ныя, не спра­ча­ем­ся, але но­ва­му зна­ё­ма­му вы гэ­та на­ўрад ці рас­тлу­ма­чы­це. Лю­бо­му муж­чы­ну здас­ца над­та аб­раз­лі­вай та­кая «па­мы­лач­ка». Вы ж прый­шлі на су­стрэ­чу з ім, а не з ней­кім там Ва­сем, Мі­шам або Во­вам. Та­му, ка­лі лас­ка, за­пом­ні­це, як за­вуць ва­ша­га но­ва­га зна­ё­ма­га, інакш пра на­ступ­ную су­стрэ­чу з ім да­вя­дзец­ца за­быць.

9.Лезь­це ў ду­шу

Вя­до­ма, вам хо­чац­ца ўся­ляк пра­дэ­ман­стра­ваць, што вы яго ра­зу­ме­е­це, і ён мо­жа да­ве­рыць вам усе свае та­ям­ні­цы, але не вар­та пры­спеш­ваць па­дзеі. На пер­шым спат­кан­ні за­да­ваць та­кія пы­тан­ні, як: «А ча­му ра­зы­шлі­ся твае баць­кі?», «З‑за ча­го ты рас­стаў­ся з бы­лой дзяў­чы­най?» ці «Ты п'еш ві­та­мі­ны? Ней­кі ты блед­нень­кі», не вель­мі вет­лі­ва.

10.«Пры­мя­рай­це» яго проз­ві­шча

Або ўго­лас мар­це пра су­мес­ную па­езд­ку на поў­дзень, або па­раз­ва­жай­це пра тое, як вы маг­лі б жыць ра­зам. …Яго і след пра­сты­не! Ні ў якім ра­зе не строй­це су­мес­ныя пла­ны на бу­ду­чы­ню, ка­лі вы ба­чы­це гэ­та­га муж­чы­ну пер­шы, дру­гі ці трэ­ці раз. Та­кі спрыт не над­та па­да­ба­ец­ца прад­стаў­ні­кам моц­на­га по­лу. Яны так да­лё­ка не за­гад­ва­юць і вель­мі па­ло­ха­юц­ца, ка­лі ба­чаць, што хтось­ці ад­кры­та спра­буе іх «за­ха­му­таць».

Ве­ра ФЕ­МІ­НА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».