Вы тут

Даў­жнік знай­шоў­ся ў Паўд­нё­вай Ка­рэі


Жан­чы­ну, якая два га­ды не пла­ці­ла за ка­му­нал­ку і ме­ла агуль­ны доўг звыш 15 міль­ё­наў, су­пра­цоў­ні­кі Ма­гі­лёў­ска­га цэнт­ра га­рад­скіх ін­фар­ма­цый­ных сіс­тэм (ЦГІС) знай­шлі праз са­цы­яль­ную сет­ку «УКан­так­це». Са­мае ці­ка­вае, што не­аб­ход­ная су­ма бы­ла ўне­се­на на пра­ця­гу 2 тыд­няў.

— Гэ­та вель­мі па­ка­заль­ны факт, — па­ве­да­мі­ла на­чаль­нік служ­бы ка­му­наль­ных сіс­тэм і раз­лі­каў Ма­гі­лёў­ска­га ЦГІС Та­цця­на Кор­шу­на­ва. — Вель­мі час­та на зва­ро­ты на­ша­га юрыс­та аб па­га­шэн­ні доў­гу лю­дзі рэ­агу­юць не­прад­ка­заль­на. Не­ка­то­рыя абу­ра­юц­ца, што мы пі­шам ім на ста­рон­ку ў сац­сет­ках. Маў­ляў, не ма­е­це пра­ва. Ці на­огул аб­ра­жа­юць. Пры­хо­дзіц­ца пры­маць больш дзейс­ныя ме­ры і звяр­тац­ца ў суд. А ў гэ­тым вы­пад­ку, на­ад­ва­рот, ча­ла­век цвя­ро­за аца­ніў на­ступ­ствы і вы­ра­шыў не гу­ляць з за­ко­нам.

Да­рэ­чы, дзя­ку­ю­чы роз­ным ме­та­дам пра­цы з даў­жні­ка­мі іх коль­касць за апош­ні час змен­шы­ла­ся на 1,7 ты­ся­чы ча­ла­век і скла­ла на 1 сту­дзе­ня пры­бліз­на 3,5 ты­ся­чы. Але дэ­бі­тор­ская за­па­зы­ча­насць на­сель­ніц­тва за ка­му­наль­ныя па­слу­гі за­ста­ец­ца ура­жаль­най — 3 міль­яр­ды руб­лёў.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».