Вы тут

«Спадарожніку» не хапае святла, а Ямніцкаму — банкамата


На «пра­мую лі­нію» да стар­шы­ні Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мі­ра Да­ма­неў­ска­га па­тэ­ле­фа­на­ва­лі 35 ча­ла­век

У якас­ці кі­раў­ні­ка Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Ула­дзі­мір Да­ма­неў­скі ўпер­шы­ню вёў пра­мы дыя­лог з на­сель­ніц­твам рэ­гі­ё­на. Жы­ха­роў тур­ба­ва­лі праб­ле­мы, па­чы­на­ю­чы ад доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня ву­ліц і тэ­ры­то­рый ва­кол до­ма, за­кан­чва­ю­чы пы­тан­ня­мі больш шы­ро­ка­га вы­ка­ры­стан­ня бе­ла­рус­кай мо­вы.

Так, пра­гу­ча­ла пра­па­но­ва по­бач з рус­ка­моў­ны­мі наз­ва­мі ву­ліц пі­саць яшчэ і бе­ла­рус­кі ва­ры­янт. За­яў­ні­ка так­са­ма не­па­ко­іў лёс гіс­та­рыч­ных пом­ні­каў, якія, на яго по­гляд, амаль што на­ўмыс­на зні­шча­юц­ца ня­дбай­ны­мі ўла­даль­ні­ка­мі. Ён так­са­ма па­на­ра­каў на ад­сут­насць у го­ра­дзе пом­ні­каў на­цы­я­наль­ным дзея­чам. Ча­му б, на­прык­лад, не ад­даць да­ні­ну па­ва­гі та­ко­му вя­до­ма­му бе­ла­рус­ка­му «пес­ня­ру», як Ян­ка Ку­па­ла, па­ці­ка­віў­ся муж­чы­на.

Жы­хар­ка ма­гі­лёў­ска­га па­сёл­ка Ям­ніц­кі па­скар­дзі­ла­ся на ад­сут­насць у іх мяс­цо­вас­ці бан­ка­ма­та і доб­ра­га ганд­лё­ва­га цэнт­ра з комп­лек­сам па­слуг. Гу­бер­на­тар па­абя­цаў вы­ву­чыць пы­тан­не і пры­няць ме­ры. А вось з но­ва­га ма­ла­дзёж­на­га мік­ра­ра­ё­на «Спа­да­рож­нік» у Ма­гі­лё­ве, дзе сён­ня вя­дзец­ца ак­тыў­нае бу­даў­ніц­тва, па­тэ­ле­фа­на­ва­лі на­ват двой­чы. Жы­ха­роў хва­ля­ва­ла ад­сут­насць ву­ліч­на­га асвят­лен­ня на ву­лі­цы Пы­сі­на і да­рож­ных рэ­гу­ля­та­раў на скры­жа­ван­ні яе з ву­лі­цай Ку­ля­шо­ва. Звяр­та­ла­ся ўва­га на тое, што су­пер­мар­кет «Руб­лёў­скі», які там па­бу­да­ва­ны, доў­гі час не ад­кры­ва­ец­ца. Для та­ко­га вя­лі­ка­га мік­ра­ра­ё­на гэ­та не ней­кі там кап­рыз, а не­аб­ход­насць, ад­зна­чаў за­яў­нік. Бо ў поз­ні час уз­ні­ка­юць ня­зруч­нас­ці з на­быц­цём пра­дук­таў пер­шай не­аб­ход­нас­ці.

На­огул, ня­гле­дзя­чы на ра­ні­цу і вы­хад­ны дзень, лю­дзі тэ­ле­фа­на­ва­лі без пе­ра­пын­ку.

Жан­чы­ну з Бя­лы­ніч, якая да­зва­ні­ла­ся на «пра­мую лі­нію» пер­шай, тур­ба­ва­ла ня­вы­зна­ча­насць з ме­жа­мі зя­мель­на­га ўчаст­ка і не­па­ра­зу­мен­ні пры раз­лі­ках за элект­ра­энер­гію.

Жы­хар­ка Слаў­га­ра­да па­пра­сі­ла да­па­маг­чы з пры­ва­ты­за­цы­яй «чар­но­быль­ска­га» жыл­ля. Ёй на­га­да­лі, што гэ­тае пы­тан­не вы­ра­ша­ец­ца на рэс­пуб­лі­кан­скім уз­роў­ні. Па­трэ­бен да­ку­мент, які ў пра­ва­вым па­рад­ку ўрэ­гу­люе пра­цэс. Жан­чы­не па­абя­ца­лі, што ёй па­ве­да­мяць, як толь­кі ён бу­дзе пры­ня­ты.

Шмат­дзет­ная ма­ці з Клі­ча­ва, якая ад­на вы­хоў­вае ча­ты­рох дзя­цей, па­ці­ка­ві­ла­ся, ці маг­чы­ма доб­ра­ўпа­рад­ка­ваць ву­лі­цу Ка­лі­ні­на. Яе пра­цяг­ласць — ка­ля 2,5 кі­ла­мет­ра, а па­крыц­цё грун­то­вае. Дзе­ці ў шко­лу пры­хо­дзяць пе­ра­пэц­ка­ныя, скар­дзі­ла­ся яна, на­ват на­стаў­ні­кі на гэ­та звяр­та­юць ува­гу. Але, як ад­зна­чыў стар­шы­ня Клі­чаў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма, на ас­фаль­та­ван­не гэ­тай ву­лі­цы (ра­ней яна бы­ла вёс­кай з ад­най­мен­най наз­вай) па­куль гро­шай ня­ма. Ула­дзі­мір Да­ма­неў­скі па­пра­сіў больш дэ­та­лё­ва вы­ву­чыць пы­тан­не і па­спра­ба­ваць знай­сці ап­ты­маль­ны ва­ры­янт. На­прык­лад, зра­біць хоць ней­кую пе­ша­ход­ную да­рож­ку.

Агу­чыць свае праб­ле­мы змаг­лі жы­ха­ры Глус­ка, Асі­по­віч, на­се­ле­ных пунк­таў Ма­гі­лёў­ска­га, Шкло­ўска­га і Кі­раў­ска­га ра­ё­наў. Ва ўсіх за­яў­ні­каў бы­ла маг­чы­масць ад­ра­зу па­чуць у «пра­мым эфі­ры», як ішоў дыя­лог стар­шы­ні абл­вы­кан­ка­ма з ад­каз­ны­мі асо­ба­мі і якія да­ру­чэн­ні да­ва­лі­ся. Удзел у «пра­мой лі­ніі» пры­ма­лі кі­раў­ні­кі струк­тур­ных пад­раз­дзя­лен­няў абл­вы­кан­ка­ма, а з ула­да­мі ра­ё­наў бы­ла на­ла­джа­на пра­мая тэ­ле­фон­ная су­вязь.

Ула­дзі­мір Да­ма­неў­скі за­стаў­ся за­да­во­ле­ны вы­ні­ка­мі пер­шай тэ­ле­фон­най лі­ніі. Ён ад­зна­чыў, што фар­мат, які быў іні­цы­я­ва­ны на рэс­пуб­лі­кан­скім уз­роў­ні, вель­мі зруч­ны ва ўсіх ад­но­сі­нах.

— Гэ­та па­трэб­на як мяс­цо­вым ор­га­нам ула­ды, так і на­сель­ніц­тву, — лі­чыць ён. — Для мя­не, ча­ла­ве­ка ад­нос­на но­ва­га на Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, ка­рыс­на бы­ло да­ве­дац­ца за 3 га­дзі­ны зно­сін з жы­ха­ра­мі рэ­гі­ё­на пра іх праб­ле­мы. Яны не но­выя і не но­сяць ней­ка­га над­звы­чай­на­га ха­рак­та­ру. Час­цей за ўсё па­ды­ма­юц­ца пы­тан­ні пры­ва­ты­за­цыі жыл­ля, яго кош­ту, зя­мель­ных уза­е­ма­ад­но­сін. І сён­ня ўсе яны па­стаў­ле­ны пе­рад аб­лас­ны­мі служ­ба­мі і ра­ён­ны­мі вы­ка­наў­чы­мі ка­мі­тэ­та­мі для хут­чэй­ша­га вы­ра­шэн­ня. Пры­ем­на, што вы­ка­за­ныя праб­ле­мы не ме­лі ней­кі там зла­ба­дзён­ны ха­рак­тар або доў­гі час не вы­ра­ша­лі­ся. Гэ­та свед­чыць пра тое, што мяс­цо­выя ор­га­ны свое­ча­со­ва рэ­агу­юць на праб­ле­мы на­сель­ніц­тва.

Да­рэ­чы, на блі­жэй­шым па­ся­джэн­ні абл­вы­кан­ка­ма, дзе бу­дуць раз­гля­дац­ца вы­ні­кі пра­цы па раз­гля­дзе зва­ро­таў гра­ма­дзян за мі­ну­лы год, пла­ну­ец­ца агу­чыць і пер­шыя вы­ні­кі вы­ра­шэн­ня тых пы­тан­няў, які па­сту­пі­лі на «пра­мую лі­нію» ў су­бо­ту. Гэ­та ро­біц­ца ў па­рад­ку кант­ро­лю, па­тлу­ма­чыў гу­бер­на­тар.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.