Вы тут

Сяброўства, праверанае часам


Двац­цаць тры га­ды та­му бы­лі на­ла­джа­ны дып­ла­ма­тыч­ныя ад­но­сі­ны па­між Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь і Кі­тай­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кай. Гэ­та­му быў пры­све­ча­ны ўра­чыс­ты ве­чар, які прайшоў у До­ме друж­бы Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва друж­бы і куль­тур­най су­вя­зі з за­меж­ны­мі кра­і­на­мі.

24-43

Пры­сут­ных ві­та­лі стар­шы­ня та­ва­рыст­ва «Бе­ла­русь — Кі­тай» бы­лы па­сол Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Кі­таі Ана­толь То­зік і Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол КНР у Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь Цуй Ці­мін. Яны ўзга­да­лі пра тое, як бы­лі зроб­ле­ны пер­шыя кро­кі на шля­ху су­пра­цоў­ніц­тва, як па­чы­на­лі сваю дзей­насць між­ура­да­выя ка­мі­сіі. За мі­ну­лы час кі­тай­скі­мі і бе­ла­рус­кі­мі спе­цы­я­ліс­та­мі ажыц­цёў­ле­ны маш­таб­ныя су­мес­ныя пра­ек­ты на Лу­комль­скай і Бя­ро­заў­скай элект­ра­стан­цы­ях, рэа­лі­зу­юц­ца буй­ныя пра­ек­ты ў Свет­ла­гор­ску і Доб­ру­шы. Плён­на пра­цуе ў Мін­ску Ін­сты­тут Кан­фу­цыя. У якас­ці све­жа­га пры­кла­ду куль­тур­ных су­вя­зяў па­між на­шы­мі кра­і­на­мі бы­ло на­га­да­на, што не­ўза­ба­ве ў Мін­ску ад­кры­ец­ца буй­ная між­на­род­ная кніж­ная вы­ста­ва. Ся­род гас­цей ча­ка­юць кі­тай­скіх лі­та­ра­та­раў і вы­даў­цоў.

24-42

Пас­ля вы­ступ­лен­ня афі­цый­ных асоб ува­гаю за­лы за­ва­ло­да­лі кі­тай­скія сту­дэн­ты, якія на­ву­ча­юц­ца ў Мін­ску, і вя­до­мыя бе­ла­рус­кія опер­ныя вы­ка­наў­цы. Пес­ні на бе­ла­рус­кай, рус­кай, кі­тай­скай мо­ве пра­гу­ча­лі адзі­ным гім­нам бе­ла­рус­ка-кі­тай­скай друж­бе.

Яў­ген Пя­сец­кі. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.