Вы тут

«М.art.кантакт-2015» ацэніць моладзь


Чым па­ра­дуе сё­ле­та гле­да­ча па­пу­ляр­ны фо­рум

Між­на­род­ны тэ­ат­раль­ны ма­ла­дзёж­ны фес­ты­валь «М.art.кан­такт-2015» па тра­ды­цыі стар­туе ў Ма­гі­лё­ве 21 са­ка­ві­ка. Ён пра­во­дзіц­ца ў дзя­ся­ты раз і збя­рэ твор­чыя ка­лек­ты­вы як­раз з 10 кра­ін све­ту — Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Укра­і­ны, Поль­шчы, Літ­вы, Із­ра­і­ля, Гер­ма­ніі, Эс­то­ніі, Ар­ме­ніі і Кір­гі­зіі.

На пра­ця­гу тыд­ня ў іх вы­ка­нан­ні мож­на бу­дзе ўба­чыць 19 па­ста­но­вак роз­ных жан­раў і фор­маў. У пра­гра­ме — кла­січ­ныя і экс­пе­ры­мен­таль­ныя прад­стаў­лен­ні, плас­тыч­ныя і ву­ліч­ныя спек­так­лі. Па­коль­кі сё­лет­ні фес­ты­валь юбі­лей­ны, ар­га­ні­за­та­ры за­пра­сі­лі ў Ма­гі­лёў ужо зна­ё­мыя і лю­бі­мыя па па­пя­рэд­ніх су­стрэ­чах ка­лек­ты­вы. Але бу­дзе маг­чы­масць ад­крыць для ся­бе і но­выя ім­ёны. У якас­ці па­да­рун­ка ма­гі­ляў­ча­не атры­ма­юць ві­до­вішч­ны ву­ліч­ны спек­такль «Вер­саль» у вы­ка­нан­ні ар­тыс­таў тэ­ат­ра «Пі­лес» з Клай­пе­ды. Яго ства­раль­ні­каў на­тхніў га­ла­ва­круж­ны лёс не­па­раў­наль­най фа­ва­рыт­кі фран­цуз­ска­га ка­ра­ля Лю­до­ві­ка XV — ма­дам дэ Пам­па­дур.

Як ад­зна­чыў ды­рэк­тар аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­ат­ра Анд­рэй Но­ві­каў, сё­ле­та ад­ме­не­ны май­стар-кла­сы, не бу­дзе тра­ды­цый­най кон­курс­най пра­гра­мы, а га­лоў­ны­мі суд­дзя­мі фес­ты­ва­лю ўпер­шы­ню ў гіс­то­рыі гэ­та­га фо­ру­му ста­не не пра­фе­сій­нае жу­ры, а ма­ла­дыя лю­дзі, якія не ўяў­ля­юць са­бе жыц­цё без тэ­ат­ра. Каб на­зваць най­леп­шы ма­ла­дзёж­ны спек­такль фес­ты­ва­лю, ім прый­дзец­ца ўваж­лі­ва пра­гле­дзець увесь рэ­пер­ту­ар і шчыль­на па­пра­ца­ваць з пуб­лі­кай. Га­лоў­ная інт­ры­га рас­кры­ец­ца, вя­до­ма ж, у Дзень тэ­ат­ра. Што да­ты­чыц­ца квіт­коў, то яны ўжо па­сту­пі­лі ў про­даж і каш­ту­юць ад 70 да 300 ты­сяч руб­лёў. На­быць іх мож­на як у тэ­ат­раль­ных ка­сах, так і праз ін­тэр­нэт.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.