Вы тут

Тэмы для міжнароднай тэхнічнай дапамогі


У Па­ла­це прад­стаў­ні­коў аб­мер­ка­ва­лі на­прам­кі пя­тай кра­і­на­вай пра­гра­мы ПРА­АН для Бе­ла­ру­сі

З гэ­тай мэ­тай ніж­нюю па­ла­ту бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та ўчо­ра на­ве­да­ла пра­грам­ны спе­цы­я­ліст па пы­тан­нях вяр­шэн­ства пра­ва, пра­воў ча­ла­ве­ка, пра­ва­суд­дзя і бяс­пе­кі ў рэ­гі­я­наль­ным цэнт­ры ПРА­АН у Стам­бу­ле Іза­бэль ЧАН. Маг­чы­мыя тэ­мы для тэх­ніч­най да­па­мо­гі ў рам­ках на­ступ­най між­на­род­най пра­гра­мы аб­мяр­коў­ва­лі дэ­пу­та­ты па­ста­ян­ных ка­мі­сій па за­ка­на­даў­стве, па пра­вах ча­ла­ве­ка, на­цы­я­наль­ных ад­но­сі­нах і срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, а так­са­ма па на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы.

На­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па за­ка­на­даў­стве Ула­дзі­мір ЧА­РА­ВАЧ па­дзя­ка­ваў спа­да­ры­ні Чан за маг­чы­масць аб­мер­ка­ваць пы­тан­ні пад­рых­тоў­кі кра­і­на­вай пра­гра­мы ПРА­АН на 2016 — 2010 га­ды ў сфе­ры пра­воў ча­ла­ве­ка, пра­ва­суд­дзя і бяс­пе­кі.

— Дзей­насць ПРА­АН у Бе­ла­ру­сі з'яў­ля­ец­ца пры­кмет­ным фак­та­рам, які са­дзей­ні­чае вы­ра­шэн­ню са­цы­яль­на-эка­на­міч­ных за­дач, — ска­заў пар­ла­мен­та­рый. — Што аб­умоў­ле­на, у пер­шую чар­гу, не­па­лі­ты­за­ва­ным па­ды­хо­дам ПРА­АН да вы­ра­шэн­ня іс­ну­ю­чых праб­лем, ары­ен­та­ва­нас­цю прад­стаў­ніц­тва на пры­яры­тэ­ты раз­віц­ця і па­трэ­бы на­шай кра­і­ны. Мяр­кую, што і сён­няш­няя на­ша су­стрэ­ча дасць чар­го­вы ім­пульс уза­е­ма­дзе­ян­ню Бе­ла­ру­сі з ПРА­АН не толь­кі па фар­мі­ра­ван­ні, але і рэа­лі­за­цыі пра­ек­таў.

У сваю чар­гу Іза­бэль Чан за­ўва­жы­ла, што пад­час сва­ёй мі­сіі ў Бе­ла­ру­сі шмат чу­ла пра плён­нае су­пра­цоў­ніц­тва, якое на­ла­дзі­ла­ся па­між бе­ла­рус­кім ура­дам і прад­стаў­ніц­твам ААН/ПРА­АН, у тым лі­ку па пы­тан­нях пра­воў ча­ла­ве­ка і вяр­шэн­ства за­ко­ну.

— Ця­пер пра­хо­дзіць дру­гая фа­за рас­пра­цоў­кі пра­гра­мы, якая ўжо бы­ла аб­мер­ка­ва­на з усі­мі ўдзель­ні­ка­мі з бо­ку сіс­тэ­мы ААН, — ска­за­ла пра­грам­ны спе­цы­я­ліст. — Мой ві­зіт пры­све­ча­ны су­мес­най з ка­ле­га­мі з Пра­гра­мы раз­віц­ця ААН у Бе­ла­ру­сі і ўра­дам Бе­ла­ру­сі рас­пра­цоў­цы маг­чы­мых на­прам­каў для пра­ек­таў на блі­жэй­шыя 5 га­доў у сфе­ры пра­воў ча­ла­ве­ка і вяр­шэн­ства за­ко­ну.

Сё­ле­та за­вяр­ша­ец­ца рэа­лі­за­цыя чац­вёр­тай кра­і­на­вай пра­гра­мы ПРА­АН для Бе­ла­ру­сі, пра­ект якой пяць га­доў та­му так­са­ма быў рас­пра­ца­ва­ны су­мес­на з ура­дам кра­і­ны і Прад­стаў­ніц­твам ПРА­АН. Уся­го ў 2013 го­дзе ПРА­АН у на­шай кра­і­не рэа­лі­за­ва­ла­ся 19 пра­ек­таў між­на­род­най тэх­ніч­най да­па­мо­гі з агуль­ным бюд­жэ­там $82 млн. Два буй­ныя пра­ек­ты ажыц­цяў­ля­юц­ца ва ўза­е­ма­дзе­ян­ні з Гла­баль­ным фон­дам для ба­раць­бы з ВІЧ/СНІД, ту­бер­ку­лё­зам і ма­ля­ры­яй.

У чэр­ве­ні мі­ну­ла­га го­да ПРА­АН і бе­ла­рус­кія ор­га­ны дзярж­кі­ра­ван­ня пры­сту­пі­лі да рас­пра­цоў­кі но­вай ра­мач­най пра­гра­мы. Ча­ка­ец­ца, што сіс­тэ­ма ААН у Бе­ла­ру­сі за­бяс­пе­чыць пры­клад­на 70% яе фі­нан­са­ван­ня. Сіс­тэ­ма ААН ў Бе­ла­ру­сі так­са­ма ча­кае вя­лі­ка­га ўкла­дан­ня з бо­ку бе­ла­рус­ка­га ўра­да.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».