Вы тут

Рыцар скупы? Бяжыце без аглядкі!


Але­не 28 га­доў, яна на­стаў­ні­ца рус­кай мо­вы і лі­та­ра­ту­ры. Не за­му­жам. Не­як хут­ка пра­ско­чыў час, ка­лі яе на­стой­лі­ва клі­ка­лі. А ця­пер усе больш-менш пры­стой­ныя муж­чы­ны, якія трап­ля­юц­ца ёй на жыц­цё­вым шля­ху, ужо жа­на­тыя і пры дзе­цях, а сва­бод­ныя толь­кі тыя, ка­го вы­гна­лі жон­кі. Ва ўся­кім ра­зе, так ёй зда­ец­ца.

І вось ня­даў­на Але­ну па­зна­ё­мі­лі з не­жа­на­тым муж­чы­нам. Ён кі­роў­ца вя­лі­кай гру­за­вой ма­шы­ны. Яму 34 га­ды. Вік­тар сам па­бу­да­ваў дом, праў­да, на ўчаст­ку сва­іх баць­коў, сам доб­ра­ўпа­рад­ка­ваў яго, сам ку­піў ма­шы­ну… Не ку­рыць, не п'е, алі­мен­таў не вы­плач­вае. Зда­ец­ца — шы­коў­ны ва­ры­янт для ся­мей­на­га жыц­ця, але… Ёсць ад­на асаб­лі­васць, якая вель­мі бян­тэ­жыць Але­ну: Вік­тар ску­пы на па­да­рун­кі. За ўвесь час зна­ём­ства, а гэ­та больш за год, ён па­да­рыў Але­не толь­кі тры гваз­дзі­кі (на пер­шым спат­кан­ні) і… шэсць маг­ні­ці­каў, якія пры­во­зіў са сва­іх па­ез­дак. У ка­вяр­ні так­са­ма не за­пра­шае — су­стра­ка­юц­ца яны, у асноў­ным, до­ма ў Вік­та­ра, толь­кі час ад ча­су хо­дзяць у кі­но ці ў парк. Праў­да, там заў­сё­ды пла­ціць ён. Усе на­ўкол Вік­та­ра хва­ляць, маў­ляў, ён і гас­па­дар­лі­вы, і бе­раж­лі­вы, і ве­дае кошт кож­най ка­пей­цы, але дзяў­чы­на па­да­зрае, што Вік­тар… прос­та скна­ра. І хоць іх ад­но­сі­ны даў­но ўжо ста­лі бліз­кі­мі, яна са­ро­ме­ец­ца пра­сіць у яго гро­шы да вя­сел­ля, якое Вік­тар ужо пла­нуе. Ча­сам Але­на ду­мае: а мо­жа, я па­мы­ля­ю­ся ў сва­іх па­да­зрэн­нях, і пас­ля вя­сел­ля ака­жац­ца, што муж у мя­не не толь­кі гас­па­дар­лі­вы і бе­раж­лі­вы, але і вель­мі ўваж­лі­вы і кла­пат­лі­вы?..

24-21

Ёсць тры ты­пы муж­чын, бег­чы ад якіх трэ­ба без агляд­кі: хам, п'я­ні­ца і скнара. Ані­я­кія «а мо­жа?..» ці «я яго пе­ра­вы­ха­ваю» вам не да­па­мо­гуць, ка­лі вы звя­жа­це­ся з кімсь­ці з гэ­тай ка­гор­ты. Шчас­ця не да­ча­ка­е­це­ся! А вось жыц­цё са­бе ды дзе­цям па­ла­ма­е­це. Да­вай­це па па­рад­ку…

Хам. Лю­бой жан­чы­не хо­чац­ца быць «за му­жам — як за му­ра­ва­най сця­ной», та­му што ў на­шым уяў­лен­ні са­праўд­ны муж­чы­на — гэ­та моц­ны муж­чы­на, а моц­ны — зна­чыць аба­рон­ца. Але час­та моц блы­та­юць з гру­бас­цю, хам­ствам. Дак­лад­ней, гру­басць, хам­ства, брыд­кія сло­вы лі­чаць нар­маль­най з'я­вай у па­во­дзі­нах моц­на­га муж­чы­ны. Да­рэм­на…

Спа­чат­ку хам­ства ва­ша­га абран­ні­ка не ты­чыц­ца дак­лад­на вас, на­ад­ва­рот, ня­рэд­ка яно дэ­ман­стру­ец­ца для вас і на­ват вы­гля­дае як подз­віг. На­прык­лад, у спя­кот­ны дзень вам за­ха­це­ла­ся ма­ро­жа­на­га, ва­ды ці ха­лод­на­га со­ку — ваш ся­бар пра­ціс­нуў­ся на­пе­рад, сва­і­мі моц­ны­мі пля­ча­мі ад­цёр чар­гу і зда­быў вам жа­да­ны па­час­ту­нак. І ні­хто на­ват піск­нуць не па­смеў, не жа­да­ю­чы звяз­вац­ца з ім. Вы ў за­хап­лен­ні — які ён моц­ны і як яго ўсе ба­яц­ца! Або — у трам­вай ён за­лез, як той ка­заў, лі­та­раль­на па га­ло­вах і за­няў вам мес­ца. І вы се­лі і еха­лі зруч­на, праў­да, ста­ра­ючы­ся не гля­дзець на пен­сі­я­не­раў, якія ста­яць у пра­хо­дзе. Дзе­ля вас жа, дзе­ля ва­ша­га ка­хан­ня ён ста­ра­ўся, а ўсё ас­тат­няе, маў­ляў, ня­важ­на… Або, па­са­дзіў­шы вас у ма­шы­ну, нёс­ся ў ёй, па­ло­ха­ю­чы пе­ша­хо­даў на пе­ра­хо­дах і сва­ра­чы­ся на кі­роў­цаў, якія не са­сту­па­лі яму па­ла­су ці ня­свое­ча­со­ва ру­шы­лі на свят­ла­фо­ры. Асаб­лі­ва да­ста­ва­ла­ся жан­чы­нам за ру­лём, пры­чым, вы­раз «мал­па з гра­на­тай» быў са­мым бяс­крыўд­ным у іх ад­рас. Вы ра­га­та­лі ад ду­шы…

Ды не ге­рой ён, а са­мы звы­чай­ны раз­бэ­шча­ны хам, які са­ма­сцвяр­джа­ец­ца ў гэ­тым жыц­ці за кошт та­го, што пры­ні­жае ін­шых. І яму без роз­ні­цы, за кошт ка­го са­ма­сцвяр­джа­ец­ца. Ка­лі лепш па­зна­ё­мі­це­ся з яго бліз­кі­мі, маг­чы­ма, вы­свет­ліц­ца, што ён гэ­так­са­ма па­во­дзіць ся­бе з ма­ці, сяст­рой, су­сед­ка­мі… Хам — ён пе­рад усі­мі хам, апроч тых, хто мац­ней­шы за яго. Та­му 99,9% ве­ра­год­нас­ці, што на­ступ­най ах­вя­рай у гэ­тым ра­дзе бу­дзе­це ме­на­ві­та вы. Пры­чым аб­ра­жаць і пры­ні­жаць вас ён бу­дзе на­ват не на­ўмыс­на, а па… звыч­цы, на­бы­тай у дзя­цін­стве. Дрэн­нае вы­ха­ван­не — вось як гэ­тая праб­ле­ма на­зы­ва­ец­ца. І праб­ле­ма прак­тыч­на не­вы­ра­шаль­ная, та­му што ка­хан­не пра­хо­дзіць, а вы­ха­ван­не — за­ста­ец­ца.

Асаб­лі­ва трэ­ба на­сця­ро­жыц­ца, ка­лі абран­нік мае звыч­ку ўжы­ваць не­цэн­зур­ныя сло­вы. За­пом­ні­це: што б сён­ня ні пі­са­лі і ні ка­за­лі пра брыд­ка­слоўе — маў­ляў, гэ­та да­дае ка­ла­ры­ту мо­ве ці да­па­ма­гае зняць стрэс, — ча­ла­век, які ў ва­шай пры­сут­нас­ці ўжы­вае «моц­ныя» сло­вы, вас не па­ва­жае і тым больш не ка­хае. І ён аба­вяз­ко­ва ка­лі-не­будзь ска­жа гэ­тыя брыд­кія сло­вы вам. Будзь­це ўпэў­не­ныя, спра­ва толь­кі за ча­сам. Згод­ны на та­кое?

П'я­ні­ца. На­огул, для бу­ду­ча­га жыц­ця вель­мі ка­рыс­на ўба­чыць па­тэн­цы­яль­на­га му­жа на­пад­піт­ку — як ён па­во­дзіць ся­бе пры гэ­тым, якім ста­но­віц­ца «пад гра­ду­сам» — агрэ­сіў­ным ці, на­ад­ва­рот, доб­ра­нькім; маў­чу­ном ці бал­ба­ту­ном, спа­кой­на-сан­лі­вым, ці яго цяг­не на подз­ві­гі…

24-22

Не, я не раю вам спе­цы­яль­на пад­па­іць абран­ні­ка, ду­маю, вы­па­дак і так на­да­рыц­ца: сён­ня на­ват ра­ман­тыч­нае спат­кан­не не абы­хо­дзіц­ца без ке­лі­ха ві­на. Але ме­на­ві­та па гэ­тай пры­чы­не і трэ­ба ве­даць, якім бы­вае ваш ка­ва­лер на­пад­піт­ку, каб вы­клю­чыць не­пры­ем­ныя сюр­пры­зы пас­ля вя­сел­ля. Та­му, су­стра­ка­ю­чы­ся з ма­ла­дым ча­ла­ве­кам, не пра­пус­кай­це ні­вод­най дэ­та­лі ў па­во­дзі­нах, ха­рак­тэр­най для п'я­ні­цы. Трэ­ба на­сця­ро­жыц­ца, ка­лі ён пры­хо­дзіць на спат­кан­ні на лёг­кім пад­піт­ку, ка­лі ані­якія ме­ра­пры­ем­ствы ён не ўяў­ляе без спірт­но­га, ка­лі за пер­шай чар­кай тут жа бя­рэц­ца дру­гая, ка­лі ён не мо­жа кант­ра­ля­ваць до­зу спірт­но­га і, га­лоў­нае, ка­лі, на яго дум­ку, шмат вы­піць — гэ­та ге­рой­ства. Раз­ві­тай­це­ся з та­кім «ге­ро­ем» як ма­га хут­чэй!

Скна­ра. «Горш за п'я­ні­цу толь­ко ску­пян­да», — га­во­раць лю­дзі. Праў­да. Ка­лі ад п'ян­ства яшчэ мож­на ча­ла­ве­ка ля­чыць ці ка­дзі­ра­ваць, то ад ску­пас­ці ле­каў ня­ма. І гэ­тая «хва­ро­ба» бу­дзе з га­да­мі толь­кі ўзмац­няц­ца. Та­му трэ­ба на­да­ваць зна­чэн­не та­му, як ме­на­ві­та ваш ка­ва­лер за­ля­ца­ец­ца да вас, якія па­да­рун­кі вам ро­біць, ку­ды за­пра­шае на спат­кан­ні. Гэ­та не зна­чыць, што ён аба­вя­за­ны да­рыць вам да­ра­гія ўпры­га­жэн­ні, фут­ра, бо­ты, ноў­тбу­кі, але ка­лі ка­ва­лер эка­но­міць на­ват на квет­ках і з да­лё­кіх па­ез­дак пры­во­зіць вам толь­кі маг­ні­ці­кі, то… па­шлі­це яго ў дум­ках ту­ды, ад­куль ён вам гэ­тыя маг­ні­ці­кі пры­вёз.

24-23

Бо муж­чы­на, які ка­хае, шчод­ры, яму хо­чац­ца не толь­кі па­да­рун­ка­мі і ру­жа­мі ка­ха­ную аб­сы­паць, але на­ват зор­ку з не­ба для яе да­стаць. А «бе­раж­лі­вы», стаў­шы му­жам, хут­чэй за ўсё бу­дзе бур­чаць на­конт кож­най ва­шай но­вай коф­тач­кі, кож­най но­вай па­ры туф­ляў ці кож­най но­вай па­ма­ды, а то і на­огул пры­бя­рэ да рук усю ся­мей­ную ка­су, і вам да­вя­дзец­ца пры­ні­жа­на вы­прош­ваць у яго гро­шы (ня­ма­лая част­ка якіх бу­дзе за­роб­ле­на ва­мі) на аб­ноў­кі ці бі­ле­ты ў тэ­атр…

Та­ма­ра БУН­ТА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.