Вы тут

Дарожная пошліна: хто мае льготу?


Мі­ніс­тэр­ствы па па­дат­ках і збо­рах і фі­нан­саў рас­тлу­ма­чы­лі, якія пен­сі­я­не­ры ма­юць пра­ва на льго­ту па вы­пла­це дзяр­жаў­най пош­лі­ны за вы­да­чу да­зво­лу на до­пуск транс­парт­на­га срод­ку да ўдзе­лу ў да­рож­ным ру­ху.

Як вя­до­ма, сё­ле­та з 1 сту­дзе­ня пен­сі­я­не­ры па ўзрос­це атры­ма­лі льго­ту па вы­пла­це транс­парт­най дзярж­пош­лі­ны. Яны вы­плач­ва­юць яе па стаў­цы з па­ні­жаль­ным ка­э­фі­цы­ен­там 0,5. Да та­кой ка­тэ­го­рыі льгот­ні­каў, як га­во­рыц­ца ў су­мес­ным ліс­це двух ве­дам­стваў, трэ­ба за­ліч­ваць гра­ма­дзян, якім у ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам пры­зна­ча­ная пен­сія па ўзрос­це і ў пен­сій­ным па­свед­чан­ні якіх ад­зна­ча­на, што пен­сія ім пры­зна­ча­на ме­на­ві­та па ўзрос­це. Гэ­та, на­прык­лад, аў­та­ўла­даль­ні­кі, якія атрым­лі­ва­юць пен­сію за вы­слу­гу га­доў.

Акра­мя та­го, 50-пра­цэнт­ную льго­ту на вы­пла­ту дзярж­пош­лі­ны ма­юць гра­ма­дзя­не, якія да­сяг­ну­лі ўзрос­ту, вы­зна­ча­на­га ар­ты­ку­лам 11-м За­ко­на аб пен­сій­ным за­бес­пя­чэн­ні (муж­чы­ны — па да­сяг­нен­ні 60 га­доў, жан­чы­ны — 55 га­доў), не­за­леж­на ад ві­ду пры­зна­ча­най ім пен­сіі. «Да­сяг­нен­не гэ­та­га ўзрос­ту бу­дзе па­цвяр­джац­ца да­ку­мен­там, які свед­чыць асо­бу гра­ма­дзя­ні­на», — рас­тлу­мач­ва­ец­ца ў да­ку­мен­це.

Як па­ве­дам­ля­ла­ся, па­ло­ву транс­парт­най дзярж­пош­лі­ны з 2015 го­да ма­юць пра­ва вы­плач­ваць так­са­ма ін­ва­лі­ды І або ІІ гру­пы. Па­ні­жаль­ны ка­э­фі­цы­ент 0,5 вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца і ў да­чы­нен­ні да стаў­кі дзярж­пош­лі­ны для транс­парт­ных срод­каў, пры­зна­ча­ных для пе­ра­воз­кі не­бяс­печ­ных гру­заў.

Дзярж­пош­лі­на не вы­плач­ва­ец­ца ў да­чы­нен­ні да спе­цы­яль­на аб­ста­ля­ва­ных для вы­ка­ры­стан­ня ін­ва­лі­да­мі транс­парт­ных срод­каў — з руч­ным кі­ра­ван­нем (ад­па­вед­ны за­піс па­ві­нен быць у тэх­паш­пар­це) або, на­прык­лад, з пры­ста­са­ван­нем для пе­ра­мя­шчэн­ня не­пра­ца­здоль­ных, крэс­лаў-ка­ля­сак для ін­ва­лі­даў. Іль­го­та дзей­ні­чае на транс­парт­ныя срод­кі, атры­ма­ныя ці на­бы­тыя праз ор­га­ны па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не ў ад­па­вед­нас­ці з ра­ней дзе­ю­чым за­ка­на­даў­ствам, на ма­шы­ны, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца для ака­зан­ня ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі, у тым лі­ку хут­кай.

Іль­го­та рас­паў­сюдж­ва­ец­ца так­са­ма на транс­парт МНС, пры­зна­ча­ны для аба­ро­ны на­сель­ніц­тва і тэ­ры­то­рый ад над­звы­чай­ных сі­ту­а­цый пры­род­на­га і тэх­на­ген­на­га ха­рак­та­ру, на транс­парт­ныя срод­кі Мі­на­ба­ро­ны, МУС, КДБ, Дзярж­па­гран­ка­мі­тэ­та, ін­шых вой­скаў і во­ін­скіх фар­мі­ра­ван­няў, След­ча­га ка­мі­тэ­та. Вы­зва­ля­юц­ца ад вы­пла­ты дзярж­пош­лі­ны транс­парт­ныя срод­кі аў­та­ма­біль­ных пе­ра­воз­чы­каў, аба­вя­за­ных вы­кон­ваць аў­та­пе­ра­воз­кі транс­пар­там агуль­на­га ка­ры­стан­ня (згод­на з пе­ра­лі­кам Мі­ніс­тэр­ства транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый), а так­са­ма транс­парт для за­бес­пя­чэн­ня са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня і пра­да­стаў­лен­ня са­цы­яль­ных па­слуг не­пра­ца­здоль­ным і ін­шым ка­тэ­го­ры­ям гра­ма­дзян, якія зна­хо­дзяц­ца ў цяж­кай жыц­цё­вай сі­ту­а­цыі. На та­кія транс­парт­ныя срод­кі па­ві­нен быць на­не­се­ны ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­ствам над­піс «Са­цы­яль­ная служ­ба».

Кан­стан­цін Лют­ке­віч.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.