Вы тут

Неадступны беларускі боль у мадэрновым мастацтве


Ве­не­цы­ян­скай бі­е­на­ле су­час­на­га мас­тац­тва: прад­стаў­ні­ком на­цы­я­наль­най куль­ту­ры аб'­яў­ле­ны пра­ект «Ар­хіў свед­кі вай­ны», ас­но­вай яко­га з'яў­ля­ец­ца «не­вя­до­мы» фо­та­ар­хіў Пер­шай і Дру­гой су­свет­ных вой­наў, што ка­рэ­лю­ец­ца з 70‑год­дзем пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най.

Тэ­ма гэ­тая для нас не на­ду­ма­ная, а са­праўд­ная, ба­лю­чая і да­гэ­туль не рас­кры­тая. Госць па­віль­ё­на ста­но­віц­ца не прос­та гле­да­чом, але і ўдзель­ні­кам, што да­ся­га­ец­ца з да­па­мо­гай су­час­ных тэх­на­ло­гій. Згодна з кан­цэп­цыяй пра­ек­та га­лоў­ным склад­ні­кам з'яўляецца не ўра­жаль­ны ар­хіў, а тыя, хто стаў яго свед­кам.

Ку­ра­та­ры пра­ек­та — Аляк­сей Шын­ка­рэн­ка і Воль­га Рыб­чын­ская. Удзе­л браў і мас­та­к Кан­стан­ці­н Се­лі­ха­наў. Для ства­рэн­ня «Ар­хі­ва…» бы­ло пра­гле­джа­на больш за ты­ся­чу фо­та­здым­каў і да­ку­мен­таў, у вы­ні­ку шмат­га­до­вай пра­цы ві­зу­аль­ная част­ка скла­­лася з 86 вы­яў.

[caption id="attachment_69006" align="aligncenter" width="600"]24-29 Фотаздымак з «Архіва сведкі вайны» (з калекцыі Уладзіміра Багданава).[/caption]

На­цы­я­наль­ны па­віль­ён ла­дзіў­ся ў Ве­не­цыі ў 2005 і 2011 га­дах, сё­ле­та бі­е­на­ле ад­кры­ец­ца ўжо 9 мая (што для нас так­са­ма сім­ва­ліч­на), у ёй пры­муць удзел 65 кра­ін.

На кон­курс Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры на най­леп­шую ку­ра­тар­скую кан­цэп­цыю па­да­лі за­яў­кі больш за 30 прэ­тэн­дэн­таў. Па сло­вах ка­мі­са­ра на­цы­я­наль­на­га па­віль­ё­на, кі­раў­ні­ка Цэнт­ра су­час­ных мас­тац­тваў На­тал­лі Ша­ран­го­віч, ся­род удзель­ні­каў бы­ло шмат ма­ла­дых аў­та­раў, сту­дэн­таў, тых, хто праз не­каль­кі га­доў бу­дзе раз­ві­ваць су­час­нае мас­тац­тва. «Ар­хіў свед­кі вай­ны» ўжо быў прад­стаў­ле­ны да­гэ­туль у Му­зеі су­час­на­га мас­тац­тва і бу­дзе пра­ца­ваць ад­на­ча­со­ва з Ве­не­цы­ян­скай бі­е­на­ле ў тым жа мес­цы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.