Вы тут

Волат-рэкардсмен


Хлопчык вагой 6 кг 190 г і ростам 59 см нарадзіўся ў Віцебску

27-4200

Малы з'явіўся ў сям'і Юліі і Івана Сахаравых. У гонар дзеда яго назвалі Андрэем. Гэта ўжо трэцяе дзіця ў сям'і — дома браціка з нецярпеннем чакаюць 10-гадовая сястрычка і 3-гадовы брат. «Дзіця не запланаванае, але жаданае. Што акажацца такім волатам — для нас сюрпрыз. Запомніла першую фразу, якую пачула пасля родаў: «Гэта трохмесячнае дзіця», — падзялілася ўражаннямі шчаслівая мама і выказала падзяку ўрачам Віцебскага абласнога клінічнага радзільнага дома.

Яна адзначыла, што старэйшы сын таксама нарадзіўся буйным — 5 кг 100 г, а дзяўчынка была вагой 3 кг 700 г. «Сваякоў у нас шмат, цяпер усе бабулі, дзядулі, прабабулі рыхтуюцца нас сустракаць з радзільні. Праўда, мы ўжо адразу перараслі некаторыя дзіцячыя рэчы, сабраныя для малога», — усміхаецца Юлія.

«Прыемна, што шматдзетным сем'ям аказвае істотную падтрымку дзяржава», — дадала мама.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.