Вы тут

Пенсіянер выратаваў суседа на пажары


У нядзелю вечарам жыхары дома па Партызанскім праспекце ў Брэсце заўважылі дым. Яны найперш выклікалі выратавальнікаў. Але яшчэ да іх прыезду адзін з суседзяў Васіль Стэцюк зайшоў у задымленую кватэру.

На падлозе ляжаў 37-гадовы гаспадар. Яго 67-гадовы сусед і выцягнуў у калідор, а затым вывеў на лесвічную пляцоўку.

Пажар патушылі хутка. Згарэла толькі пасцельная бялізна. Віноўнік пажару быў п'яны, ён зусім не пацярпеў, дзякуючы смеласці свайго суседа. А вось з верхніх кватэр сем чалавек давялося эвакуіраваць з прычыны моцнага задымлення.

Самай верагоднай версіяй узнікнення пажару ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС назвалі неасцярожнасць пры курэнні.

Яна СВЕТАВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».