Вы тут

Шоха з ільном «пайшла на вецер»


Паведамленне пра пажар на тэрыторыі Валожынскага льнокамбіната паступіла выратавальнікам пасля чатырох гадзін раніцы. Іх выклікаў вартаўнік прадпрыемства. Да месца здарэння было накіравана 14 адзінак тэхнікі МНС.

— На тэрыторыі льнокамбіната размешчаны тры шохі 1974 года пабудовы. Гэта адкрытыя навесы з жалезабетоннымі калонамі і шыферным дахам. Кожная памерам 25 на 160 метраў, вышынёй 12 метраў, пасярэдзіне раздзеленыя проціпажарнай сцяной на роўныя часткі, — паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС. — Калі выратавальнікі прыбылі на месца, гарэла шоха №1, была пагроза для суседняй. Загрузка ў шохі складала больш за 1095 тон ільну-сырцу (больш за 581 тону ўраджаю 2013 года, больш за 513 тон — леташняга ўраджаю). У выніку ўсё гэта было знішчана агнём. Суседнія шохі і будынкі не пацярпелі. Пажар лакалізавалі бліжэй да сямі гадзін раніцы. Дапамагалі ў тушэнні і 9 адзінак тэхнікі суб'екта гаспадарання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».