Вы тут

Палітыка добрасуседства


Стасункі Еўрапейскага саюза і Беларусі пацяплеюць

Са студзеня гэтага года Латвія старшынствуе ў Савеце ЕС. З гэтай нагоды дзяржаўны сакратар МЗС Латвіі Андрэйс Пілдзегавічс, які знаходзіўся ў Мінску з візітам, заявіў: «Мы бачым, што Беларусь адкрыта да стасункаў з Еўропай».

Таксама ён адзначыў, што Латвія зацікаўлена ў спрашчэнні візавага рэжыму паміж дзвюма краінамі і прыкладзе ўсе намаганні, каб узаемадзеянне Беларусі і ЕС перайшло на новы ўзровень. «Мы зацікаўлены ў гэтым», — дадаў ён. Такую палітыку добрасуседства плануецца праводзіць на працягу ўсяго года і ў дачыненні да краін Азіі.

Андрэйс Пілдзегавічc прызнаўся, што «Латвія на рыжскім саміце «Усходняга партнёрства» жадае бачыць Беларусь». І дапаможа краіне ў тым, каб дыялог паміж Беларуссю і Еўропай паляпшаўся.

Акрамя таго, сакратар МЗС Латвіі не выключае магчымасць супрацоўніцтва ЕС з новаўтвораным ЕАЭС. Але гэтае пытанне знаходзіцца пакуль на стадыі распрацоўкі.

Вераніка ПУСТАВІТ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.