Вы тут

Палёт — нармальны


«Белавія» папоўніла свой паветраны парк «Боінгам» новага пакалення

Cамалёт «Боінг-737-800 NG» прызямліўся ў аэрапорце «Мінск-2» і адразу пабіў адмысловы рэкорд. Гэты «амерыканец» стаў самым умяшчальным суднам авіякампаніі. Адначасова на сваім борце ён можа змясціць 189 пасажыраў.

27-46

— Набыццё гэтага самалёта — новы, даволі перспектыўны крок у мадэрнізацыі флоту авіякампаніі, у яе развіцці. Падобныя самалёты ў нас яшчэ не эксплуа-
таваліся, — падкрэсліў Анатоль Гусараў, генеральны дырэктар «Белавія». — Мы падпісалі дамову з карпарацыяй «Боінг» на пастаўку трох новых самалётаў ва ўласнасць авіякампаніі ў 2016 годзе. Але нашы ацэнкі развіцця рынку, партнёрскіх стасункаў дазволілі нам не чакаць паступлення, а пачаць эксплуатаваць падобныя самалёты з выкарыстаннем лізінгу ўжо зараз.

27-47

Дарэчы, цэннік утойваць ніхто не стаў. Прыкладны кошт набытага авіялайнера складае 28 мільёнаў долараў — самалёт выпушчаны ў 2000 годзе. Новы можна набыць за 100 мільёнаў.

Як заўважыў Анатоль Гусараў, лайнер раней выкарыстоўваўся адной нямецкай авіякампаніяй і зараз знаходзіцца ў цудоўным тэхнічным стане, адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі палётаў. У кампаніі мяркуюць, што эканамічнасць гэтага «Боінга» дазволіць скараціць выдаткі на перавозкі і знізіць кошт пералётаў.

«Белавія» задзейнічае авіялайнер на рэгулярных лініях вялікай адлегласці. Напрыклад, на новым рэйсе ў Алматы, Барселону, Ларнаку, Тэль-Авіў, а таксама на найбольш загружаных чартарных рэйсах у Турцыю, Балгарыю і Грэцыю.

Тарас ШЧЫРЫ, фота аўтара.

Смалявіцкі раён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.