Вы тут

Ставіцца да ўгоддзяў, як да «сваіх»


Беларускіх паляўнічых могуць замацаваць за мясцовымі гаспадаркамі

Апошнія змены ў заканадаўстве, якія датычацца палявання, рыбнай лоўлі і лесакарыстання, яшчэ больш павялічылі адказнасць за шкоду, што прыносяць прыродзе парушальнікі. Так, напрыклад, за незаконную здабычу буйной жывёлы (лася, аленя) браканьеру давядзецца кампенсаваць шкоду ў памеры не меншым за 54 мільёны рублёў. І гэта без уліку адказнасці, якую прыйдзецца панесці перад судом. Падобныя выпадкі ўжо здараліся летась: парушальнікам, якія здабылі двух ласёў, прыйшлося пакрыць нанесеную шкоду ў памеры 600 базавых велічынь (на той момант 90 мільёнаў рублёў), як распавёў начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Сяргей Новікаў, расказваючы журналістам пра вынікі працы ў мінулым годзе.

27-48

Увогуле, памер спагнаных штрафаў у грашовым эквіваленце за 2014 год вырас на 60% у параўнанні з папярэднім. За гэты перыяд было зафіксавана больш за 10 тысяч парушэнняў, прыкладна палова з іх звязаная з рыбнай лоўляй, 1,5 тысячы — з паляваннем, астатнія правапарушэнні датычыліся лесакарыстання. Таксама да адказнасці былі прыцягнутыя 1,8 тысячы службовых асоб.

Узгадваючы рэзанансны выпадак у Гомельскай вобласці, калі за браканьерства былі затрыманыя сярод іншых і тры супрацоўнікі самой Дзяржінспекцыі, Сяргей Новікаў запэўніў, што ў ведамстве была праведзеная ўся патрэбная праца, каб такія здарэнні больш не паўтараліся.

Сярод магчымых змен у заканадаўстве адносна палявання спадар Новікаў вылучыў праект, згодна з якім паляўнічыя будуць замацоўвацца за пэўнымі гаспадаркамі. Адпаведныя змены могуць быць зафіксаваныя ўжо ў Дзяржаўнай праграме развіцця паляўнічай гаспадаркі на 2016-2020 гады. Аналагічны досвед існуе ў нашых краінах-суседках Літве і Латвіі, а таксама Эстоніі і Фінляндыі, дзе ён вывучаўся падчас замежных паездак беларускай дэлегацыі.

— На нашу думку, унёсак у навядзенне парадку ва ўгоддзях мусіць рабіцца самімі паляўнічымі, а не толькі кантралюючымі органамі, — сказаў Сяргей Новікаў. — Калі яны будуць замацаваныя за пэўнымі гаспадаркамі, то адпаведна будуць зацікаўленыя ў падтрымцы парадку на «сваёй» тэрыторыі.

Паводле слоў начальніка Дзяржінспекцыі, такая мера не будзе азначаць забарону на паляванне ў іншых гаспадарках, бо кожны паляўнічы зможа запрасіць на «свой» участак гасцей.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.