Вы тут

Грэчаскі салавей замоўк...


Пайшоў з жыцця Дэміс Русас

Знакаміты грэчаскі спявак памёр у Афінах у ноч з суботы на нядзелю, 25 студзеня. Аднак родныя Дэміса Русаса афіцыйна абвясцілі пра сумную навіну толькі ў панядзелак. Як паведамляюць французскія СМІ са спасылкай на яго дачку Эмілі, зроблена гэта было, «каб не азмрочваць вельмі важныя для Грэцыі выбары». Апошнім часам 68-гадовы спявак жыў як у Грэцыі, так і ў Францыі, дзе ён меў дом у горадзе Нейі.

27-50

Дэміс Русас пачаў творчую дзейнасць у 1960-х у складзе групы Aphrodіte's Chіld, а пік яго сольнай кар'еры прыпаў на 1980-я. На постсавецкай прасторы, дзе артыст бываў з выступленнямі неаднойчы, асаблівай папулярнасцю карысталіся кампазіцыі «From Souvenіrs to Souvenіrs», «Goodbye my Love, Goodbye», «Forever and Ever» ды іншыя. Усяго ж на рахунку спевака амаль трыццаць пласцінак, якія дагэтуль з задавальненнем слухаюць меламаны ва ўсім свеце.

У мінулым снежні спявак збіраўся выступіць у Мінску з юбілейнай праграмай «Вечар настальгіі», але праз хваробу канцэрт перанеслі на красавік гэтага года. Вярнуць набытыя білеты, як запэўнілі арганізатары мінскага канцэрта, можна да 17 красавіка ў офісах распаўсюджвальнікаў і касах Палаца Рэспублікі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».