Вы тут

Снег, мокры снег і нават дождж


А на выхадныя чакаюцца моцныя ападкі і парывісты вецер

У найбліжэйшыя суткі пад уплывам вільготных паветраных мас у многіх раёнах краіны пройдзе невялікі снег. Месцамі будзе слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца, паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса. Істотна не зменіцца надвор'е і ў сераду. Тады месцамі прагназуецца кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ўначы на сераду складзе мінус 1-8 градусаў, пры праясненнях — да 9-12 °С марозу. Удзень чакаецца ад мінус 4 да плюс 1 градуса. І ў чацвер пад уплывам атмасфернага фронту ўначы месцамі, а ўдзень ужо паўсюдна пройдзе снег і мокры снег. Чакаюцца слабая мяцеліца і галалёдныя з'явы. Уначы будзе 2-8 °С марозу, а ўдзень — ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, напрыканцы тыдня ўмовы надвор'я ў нашай краіне сапсуюцца. Цыклоны з боку Міжземнамор'я прынясуць у пятніцу снег, а ў суботу і нядзелю снег і месцамі снег з дажджом. Увага! Менавіта ў суботу і нядзелю спецыялісты прагназуюць у асобных раёнах моцныя ападкі. На дарогах — галалёдзіца. Месцамі — сур'ёзны вецер парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы на пятніцу складзе мінус 1-6 градусаў, удзень — ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. У суботу будзе нават крыху цяплей: калі ўначы ад мінус 4 да плюс 1 градуса, то ўдзень — ад мінус 2 да плюс 5 °С.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.