Вы тут

«Проста цуды нейкія!»


У нумары «Звязды» за 11 лістапада мінулага года быў апублікаваны матэрыял «Заглушка разладу» аб тым, як у кватэры жыхара аграгарадка Сеніца Мінскага раёна Аляксандра Шуцько лопнула труба гарачай вады. У выніку Аляксандр з жонкай і маленькім дзіцем вымушаны былі пераехаць жыць да сваякоў.

Спрабуючы вырашыць праблемы, што ўзніклі ў кватэры пасля аварыі, сям'я, апроч ЖЭСа, звярталася ў розныя інстанцыі, але, на жаль, безвынікова. Чарговы зварот быў накіраваны ў рэдакцыю газеты «Звязда» і…

Як паведаміў у сваім паўторным лісце ў рэдакцыю спадар Шуцько, пасля публікацыі яго гісторыі на старонках газеты сітуацыя стала мяняцца: «Знайшліся сантэхнікі, якія прыйшлі і зрабілі ўсё. Труба гарачай вады была адрамантаваная, лічыльнік усталяваны, нас, нарэшце, паставілі ў чаргу на прачыстку вентыляцыйных каналаў і сказалі, што цягам месяца вырашаць гэтае пытанне. Проста цуды нейкія. Мы не верым у тое, што неўзабаве зможам вярнуцца ў сваю кватэру і жыць, як раней».

«Дзякуй, што дапамагаеце людзям, — піша спадар Аляксандр. — Жадаем газеце шырокага кола чытачоў!»

Што ж — добра ўсё, што добра заканчваецца.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.