Вы тут

«Рэпетыцыя» студэнцкага жыцця


Зімовая сесія першай у краіне вочна-завочнай педагагічнай гімназіі прайшла на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

БДПУ, як вядучаму педагагічнаму ўніверсітэту краіны, было даручана падрыхтаваць прапановы па прыцягненні таленавітай моладзі на педагагічныя спецыяльнасці і павышэнні прэстыжу педагагічнай адукацыі. У святле пастаўленых задач у год свайго стагадовага юбілею ўніверсітэт аднавіў дзейнасць педагагічных класаў і стварыў вочна-завочную педагагічную гімназію. Яна аб'ядноўвае матываваных вучняў 9-11 класаў устаноў адукацыі Мінска і Мінскай вобласці, якія жадаюць атрымаць педагагічную адукацыю.

У гімназіі рыхтуюць па трох напрамках: фізіка-матэматычным (матэматыка, фізіка), хіміка-біялагічным (хімія, біялогія, геаграфія) і філалагічным (руская і беларуская мова і літаратура, замежная мова). Акрамя прадметаў профільнай падрыхтоўкі, у расклад уключаны і лекцыі па педагагічнай прафарыентацыі.

Навучанне ў вочна-завочнай педагагічнай гімназіі дае старшакласнікам дадатковыя прэферэнцыі: не толькі магчымасць акунуцца ў студэнцкае жыццё, папрысутнічаць на лекцыях, якія чытаюць навукоўцы БДПУ, але і паступіць у педагагічныя ВНУ без конкурсу. Гэту прапанову падтрымаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падчас правядзення семінара са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі БДПУ ў лістападзе.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.