Вы тут

Пакінь заяўку на Мір


Заказаць і аплаціць экскурсію ў Мірскі замак ў хуткім часе можна будзе на сайце замкавага комплексу. Пра гэта паведаміла яго дырэктар Вольга Папко.

Photo by Pavel Potashnikov - www.potashnikov.com

Яна адзначыла, што штогод Мірскі замак наведвае каля 300 тысяч чалавек, прыязджаюць госці з Расіі, краін Балтыі, далёкага замежжа, таму заставацца ў баку ад сучасных тэхналогій яны не могуць. На сайце таксама можна будзе купіць білеты ў замак і аплаціць нумар у гасцініцы.

Дырэктар дадала, што да 15 лютага ў іх экспануецца ўнікальная выстава, якую ўжо паспелі ўбачыць тысячы гасцей. На ёй паказваюць невядомыя раней партрэты князёў Радзівілаў. Унікальная калекцыя карцін і прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая належала гаспадарам Мірскага замка ў ХІХ стагоддзі, была выяўлена ў выніку навуковых даследаванняў спецыялістамі музея «Замкавы комплекс «Мір» у Баварыі, у палацы Шылінгcфюрст, яшчэ ў 2012 годзе. Пасля працяглых перамоў частка экспанатаў прыбыла ў Беларусь. Жамчужына гэтага збору — карціна расійскага мастака Карла Брулова, якая лічылася страчанай з 1832 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.