Вы тут

Не выходзячы з кватэры — у гомельскі палац


Па палацава-паркавым ансамблі Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі цяпер можна прагуляцца не толькі ў рэальнасці, але і… віртуальна. На сайце палаца створана экскурсія ў фармаце 3D.

27-29

Камусьці можа быць незразумела, навошта рабіць віртуальную экскурсію, калі лепш наведаць прыгожыя мясціны ў рэальнасці? Аднак распрацоўшчыкі такой экскурсіі адзначаюць, што яна незаменная, напрыклад, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Звычайна гэтая катэгорыя грамадзян часцей за іншых карыстаецца такой магчымасцю ўбачыць прыгожыя месцы, бо не заўсёды атрымліваецца іх наведаць асабіста. Таксама такі спосаб агляду культурнай спадчыны зручны для тых, хто хоча сэканоміць: плаціць даводзіцца хіба што за інтэрнэт у сваёй уласнай кватэры.

Спасылка на электронны тур па гомельскім палацы знаходзіцца па адрасе http://round.me/tour/2130/vіew. Трэба адзначыць, што там размешчаны не проста фотаздымкі. У віртуальнай 3D-экскурсіі ствараецца эфект прысутнасці. Усе выявы выглядаюць аб'ёмнымі. Можна быццам апынуцца перад уваходам у палац, затым прайсціся па ўнутраных залах і выйсці на вуліцу, палюбавацца навакольнымі пейзажамі — паркам, скульптурнымі кампазіцыямі, вадаёмамі, што ззяюць, нібы люстэркі…

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».