Вы тут

Нас стала больш


Сёння ў краіне пражывае 9,481 млн ча­ла­век.

Та­кім чы­нам, коль­касць на­сель­ніц­тва ў кра­і­не на па­ча­так го­да толь­кі кры­ху не да­цяг­ну­ла да 9,5 міль­ё­на і за мі­ну­лы год па­вя­лі­чы­ла­ся на 12,8 ты­ся­чы ча­ла­век, па­ве­дам­ляе На­цы­я­наль­ны ста­тыс­тыч­ны ка­мі­тэт Бе­ла­ру­сі.

Ра­зам з тым, моц­на ра­да­вац­ца гэ­та­му плю­су па­куль не вар­та. Ле­тась у на­шай кра­і­не па­мер­ла 121 ты­ся­ча 601 ча­ла­век, а на­ра­дзі­ла­ся толь­кі 118 ты­сяч 697. Та­му на­ту­раль­нае змян­шэн­не на­сель­ніц­тва ў 2014 го­дзе скла­ла 2904 ча­ла­ве­кі. А вось міг­ра­цый­ны пры­рост за мі­ну­лы год склаў 15 722 ча­ла­ве­кі, та­му на­сель­ніц­тва і ста­ла больш.

Спе­цы­я­ліс­ты ка­мі­тэ­та ад­зна­ча­юць, што ка­э­фі­цы­ент на­ра­джаль­нас­ці (на ты­ся­чу ча­ла­век) ле­тась па кра­і­не склаў 12,5 ча­ла­ве­ка. Да­рэ­чы, най­леп­шы па­каз­чык па гэ­тым ка­э­фі­цы­ен­це іс­нуе ў Брэсц­кай воб­лас­ці — 13,4, а са­мы сла­бы за­фік­са­ва­ны ў Ві­цеб­скай — 11,1 на­ро­джа­на­га на ты­ся­чу на­сель­ніц­тва.

Ле­тась у па­раў­на­нні з 2013 го­дам коль­касць за­рэ­гіст­ра­ва­ных шлю­баў змен­шы­ла­ся на 3,7%, ад­нак ста­ла менш і раз­во­даў — на 3,4%. Праў­да і гэ­ты па­каз­чык не на­дае нам ап­ты­міз­му, бо ка­лі за мі­ну­лы год на ты­ся­чу шлю­баў пры­па­да­ла 415 раз­во­даў, то го­дам ра­ней — 414 раз­во­даў.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».