Вы тут

Зона рызыкі, або Работа над чужымі памылкамі


Як не ве­рыць у фа­таль­насць лё­су, ка­лі пра­лі­чыць усе ры­зы­кі за­га­дзя нам не да­дзе­на? Але тра­гіч­ных мо­ман­таў у на­шым жыц­ці маг­ло быць ку­ды бо­лей, ка­лі б не ра­та­валь­ні­кі. Пра тое, з які­мі вы­пад­ка­мі да­во­дзіц­ца су­ты­кац­ца гэ­тым муж­ным лю­дзям, раз­мо­ва з су­пра­цоў­ні­ка­мі па­жар­на­га ава­рый­на-вы­ра­та­валь­на­га атра­да Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня МНС.

[caption id="attachment_69381" align="alignnone" width="600"]OLYMPUS DIGITAL CAMERA Вы­ра­та­ва­ны ры­бак.[/caption]

Лось на да­ро­зе

Да­стат­ко­ва зга­даць той ня­даў­ні тра­гіч­ны вы­па­дак у Асі­по­віц­кім ра­ё­не, ка­лі раз'­юша­ны лось за­біў ча­ла­ве­ка з асаб­лі­вай жорст­кас­цю. Жы­вё­ла ра­га­мі і ка­пы­та­мі на­нес­ла муж­чы­не не­каль­кі дзя­сят­каў ран, ад якіх ён па­мёр. На да­ро­зе звар'­я­це­ла­га ла­ся мог апы­нуц­ца лю­бы з нас. Як і ў ін­шай сі­ту­а­цыі з раз­ра­ду над­звы­чай­ных.

— Да­рэ­чы, не­каль­кі га­доў та­му нам так­са­ма прый­шло­ся мець спра­ву з ла­сём, — ус­па­мі­нае на­мес­нік на­чаль­ні­ка атра­да Алег Сі­кор­скі. — Не­вя­до­ма як ён тра­піў у го­рад, але, каб пра­гнаць яго, спат­рэ­бі­ла­ся да­па­мо­га ад­ра­зу не­каль­кіх служ­баў. Лось быў стом­ле­ны і пры­кмет агрэ­сіі не пра­яў­ляў, але ні­хто да яго на­ват не на­блі­жаў­ся. Гэ­та ж дзі­кі звер, ад яко­га мож­на ча­каць уся­го, што за­ўгод­на. Мы зра­бі­лі неш­та на­кшталт ка­лі­до­ра, каб на­кі­ра­ваць жы­вё­лу да­лей ад жы­ло­га сек­та­ра.

Мож­на бяс­кон­ца лю­ба­вац­ца гэ­тым ляс­ным пры­га­жу­ном, але за ме­жа­мі заа­пар­ка ле­пей з ім зу­сім не су­стра­кац­ца. Ня­рэд­касць, ка­лі ла­сі пра­ва­ку­юць да­рож­на-транс­парт­ныя зда­рэн­ні. Зу­сім све­жы прык­лад — ава­рыя ка­ля ма­гі­лёў­ска­га па­сёл­ка Мір­ны.

— На­ша да­па­мо­га спат­рэ­бі­ла­ся кі­роў­цу, які ака­заў­ся за­бла­ка­ва­ны ў ма­шы­не, — рас­каз­вае пад­ра­бяз­нас­ці на­чаль­нік зме­ны Ра­ман Ку­лы­ба. — Яго аў­та­ма­біль пас­ля су­тык­нен­ня з ла­сём ля­жаў у кю­ве­це без шкла і са змя­тым да­хам. На да­ро­зе ста­я­ла яшчэ ад­на па­бі­тая ма­шы­на. Не­па­да­лёк зна­хо­дзіў­ся мёрт­вы лось. Мяр­ку­ю­чы па па­ме­рах, ён ва­жыў не менш за то­ну. І мож­на лі­чыць шчас­цем, што ні­хто з лю­дзей не за­гі­нуў. Кі­роў­ца, яко­га мы вы­зва­ля­лі, хоць і атры­маў траў­мы, але ж за­стаў­ся жы­вы.

[caption id="attachment_69382" align="alignnone" width="600"]28-26 Гэ­та не пом­нік, а вы­ра­та­ва­ны са­ба­ка.[/caption]

Не­бяс­печ­ныя гуль­ні

Апы­нуц­ца ў бя­дзе мож­на, на­ват не вы­хо­дзя­чы з до­му. Для ра­та­валь­ні­каў і сён­ня за­гад­ка, як той муж­чы­на тра­піў у ву­зень­кую вен­ты­ля­цый­ную шах­ту жы­ло­га шмат­па­вяр­хо­ві­ка. «Ён за­храс на ўзроў­ні 9 па­вер­ха, — Алег Сі­кор­скі дэ­ман­струе здым­кі з за­ціс­ну­тай у бе­тон­ным ка­ло­дзе­жы ах­вя­рай. — Звы­чай­на мы ад­туль ка­тоў да­ста­ём, а тут — ча­ла­век.

На мес­ца зда­рэн­ня ра­та­валь­ні­кі вы­еха­лі па сіг­на­ле з мі­лі­цыі. Дом ака­заў­ся но­вы, яшчэ амаль без жы­ха­роў. Тра­піць уся­рэ­дзі­ну бы­ло до­сыць скла­да­на. Ка­лі на­рэш­це знай­шлі тую шах­ту, за­ціс­ну­ты ў ёй не­ба­ра­ка, зда­ва­ла­ся, зу­сім стра­ціў над­зею. Ён так шчыль­на ся­дзеў у той па­стцы, што ра­та­валь­ні­кі на­ват раз­гу­бі­лі­ся: як жа яго вы­цяг­нуць? Кі­ну­лі вя­роў­ку, каб аб­вя­заў ёю ру­кі і ста­лі асця­рож­на па­ды­маць. Муж­чы­на то кры­чаў ад бо­лю, то ма­ліў хут­чэй цяг­нуць. Ка­лі яго на­рэш­це вы­ра­та­ва­лі, не ве­даў, як ад­дзя­чыць. Вось толь­кі рас­ка­заць, як тра­піў у тую шах­ту, ча­мусь­ці па­са­ро­меў­ся.

Яшчэ ад­ну гіс­то­рыю з раз­ра­ду тых, ка­лі лю­дзі са­мі зна­хо­дзяць са­бе пры­го­ды, ус­пом­ніў ка­ман­дзір ад­дзя­лен­ня Сяр­гей Но­ві­каў. Пад­час вяс­но­вай ад­лі­гі адзін аван­ту­рыст са Слаў­га­рад­ска­га ра­ё­на ры­зык­нуў на ма­шы­не з'ез­дзіць у кра­му це­раз Сож. Ён на­ват пе­ра­ехаў ра­ку, але аў­та­ма­біль не змог пад­няц­ца на стром­кі бе­раг. Прый­шло­ся вяр­тац­ца на­зад. Але на гэ­ты раз усё скон­чы­ла­ся вель­мі прад­ка­заль­на: лёд пад ко­ла­мі трэс­нуў і пра­ва­ліў­ся ра­зам з ма­шы­най. Доб­ра яшчэ, што муж­чы­на па­спеў вы­ска­чыць. Аў­та­ма­біль ра­та­валь­ні­кі па­ды­ма­лі з глы­бі­ні звыш 4 мет­раў. Па­слу­га, да­рэ­чы, абы­шла­ся ама­та­ру вост­рых ад­чу­ван­няў зу­сім не тан­на.

З хут­ка­сцю 200 кі­ла­мет­раў у га­дзі­ну

Ад да­рож­ных ава­рый на­огул не за­стра­ха­ва­ны ні­хто, на­ват са­мыя дыс­цып­лі­на­ва­ныя кі­роў­цы. У элект­рон­най ба­зе ава­рый­на-вы­ра­та­валь­на­га атра­да цэ­лая се­рыя жах­лі­вых здым­каў на гэ­ту тэ­му. Вось кад­ры страш­на­га ДТЗ, якое ад­бы­ло­ся не­каль­кі га­доў та­му за лі­ча­ныя га­дзі­ны да Но­ва­га го­да. На ад­ной з цэнт­раль­ных ву­ліц Ма­гі­лё­ва су­тык­ну­лі­ся ад­ра­зу не­каль­кі аў­та­ма­бі­ляў. «Мер­се­дэс», які ля­цеў на ша­лё­най хут­ка­сці, змяў на сва­ім шля­ху мік­ра­аў­то­бус і ры­ка­шэ­там збіў яшчэ не­каль­кі ма­шын. Кі­роў­ца ін­ша­мар­кі за­гі­нуў ад­ра­зу, яго це­ла прый­шло­ся вы­ра­заць з гру­ды па­ка­ра­ба­ча­на­га ме­та­лу. Не па­шчас­ці­ла і ва­дзі­це­лю мік­ра­аў­то­бу­са, а яго па­са­жы­ра са зла­ма­ны­мі на­га­мі ра­та­валь­ні­кі да­ста­ва­лі з са­ло­на ра­зам з крэс­лам.

А вось вы­па­дак не менш жах­лі­вы. На ад­ным з кад­раў за­мест жа­ле­за­бе­тон­на­га пры­пын­ку — ку­ча ка­мя­нёў. «Ві­да­воч­ца ба­чыў, як аў­та­ма­біль пра­та­ра­ніў яго на ша­лё­най хут­ка­сці, — ка­жа Алег Сі­кор­скі. — Ад ма­шы­ны так­са­ма амаль ні­чо­га не за­ста­ло­ся. Кі­роў­ца за­гі­нуў на мес­цы. І тое, што ў гэ­тай мя­са­руб­цы вы­жы­ла па­са­жыр­ка, бы­ло не­чым з раз­ра­ду фан­тас­ты­кі. Не­ве­ра­год­на, але ў яе на­ват траў­мы бы­лі не са­мыя цяж­кія».

У ра­бо­це ра­та­валь­ні­каў не да сан­ты­мен­таў. Але ка­лі гі­нуць дзе­ці, заў­сё­ды страш­на. І ёсць гіс­то­рыі, якія на­ват праз га­ды не вы­хо­дзяць з га­ла­вы. Тая тра­ге­дыя ўзру­шы­ла ўсіх. Пад­ле­так узяў клю­чы ад баць­коў­скай ма­шы­ны, па­са­дзіў по­бач 16-га­до­вую сяб­роў­ку і па­гнаў па га­рад­ской тра­се з хут­ка­сцю пад 200 кі­ла­мет­раў у га­дзі­ну. Ад уда­ру ў жа­ле­за­бе­тон­ны слуп ма­шы­ну ра­за­рва­ла на част­кі, а сам слуп зла­маў­ся, як бы­лін­ка. Не­паў­на­лет­ні кі­роў­ца, на здзіў­лен­не, за­стаў­ся жы­вы. А вось дзяў­чы­ны бо­лей ня­ма на све­це. Ка­жуць, яна, ні­бы жы­вая, ля­жа­ла па­ся­род той стра­шэн­най гру­ды ме­та­лу. І ад гэ­та­га тра­ге­дыя ўспры­ма­ла­ся яшчэ больш ба­лю­ча.

[caption id="attachment_69388" align="alignnone" width="600"]28-241 Алег Сі­кор­скі: «А вось гэ­та на­шы пе­ра­мо­гі на спа­бор­ніц­твах».[/caption]

Дру­гое жыц­цё

А коль­кі лю­дзей ры­зы­куе на па­жа­рах! Жан­чы­не з два­і­мі ма­лы­мі дзець­мі, якіх агонь «ад­рэ­заў» ад вы­ха­ду, той дзень за­пом­ніц­ца на­доў­га. Ус­пых­ну­ла ў ква­тэ­ры па­вер­хам ні­жэй, але ка­лі ма­ці з дзець­мі па­спра­ба­ва­ла вый­сці на лес­віч­ную клет­ку, ні­чо­га не атры­ма­ла­ся — ад ды­му ўжо не бы­ло чым ды­хаць.

— Мы яшчэ з ву­лі­цы ўба­чы­лі, як у акне на 5-м па­вер­се мі­ту­сіц­ца жан­чы­на, і бег­лі ту­ды мэ­та­на­кі­ра­ва­на, — ус­па­мі­нае ін­жы­нер атра­да Алег Хра­маў. — Ква­тэ­ра ўжо та­ну­ла ў ды­ме, ма­лыя амаль за­ды­ха­лі­ся. На­шы хлоп­цы зры­ва­лі з ся­бе мас­кі і на­дзя­ва­лі на іх. Дзя­цей эва­ку­і­ра­ва­лі з да­па­мо­гай ле­сак, а жан­чы­ну вы­во­дзі­лі праз пад'­езд.

Мож­на лі­чыць, што ў гэ­тым вы­пад­ку ўсё скон­чы­ла­ся доб­ра. Ка­лі не ўспа­мі­наць пра той шок, які пе­ра­жы­лі лю­дзі, і вя­лі­кую ве­ра­год­насць атру­ціц­ца ды­мам. Ра­та­валь­ні­кі зноў і зноў на­гад­ва­юць: ка­лі ўзнік па­жар і вы ад­чу­лі, што ня­ма чым ды­хаць, трэ­ба пры­клас­ці да тва­ру змо­ча­ную ў ва­дзе тка­ні­ну. Яшчэ ад­ну кі­нуць пад дзве­ры, каб пе­ра­шко­дзіць ды­му рас­паў­сю­дзіц­ца па ква­тэ­ры. Свое­ча­со­ва вы­явіць уз­га­ран­не да­па­мо­жа па­жар­ны апа­вя­шчаль­нік. Не­здар­ма ж ка­жуць, што гэ­ты «кры­кун» мерц­вя­ка з лож­ка па­ды­ме. Пра­чнуц­ца ад ды­му са­ма­стой­на — шан­цаў амаль ні­я­кіх. Ча­ла­век у сне гэ­ты дым не ўспры­мае. Мож­на, вя­до­ма, па­спа­дзя­вац­ца на су­се­дзяў і ра­та­валь­ні­каў. Але ня­ўжо су­се­дзі на­дзей­ней­шыя за апа­вя­шчаль­нік? Што да­ты­чыц­ца ра­та­валь­ні­каў, то ім па­трэ­бен пэў­ны час, каб да­брац­ца на мес­ца. А ў эк­стрэ­маль­ных аб­ста­ві­нах кож­ная хві­лі­на на ва­гу зо­ла­та.

На жаль, ад усіх не­ча­ка­нас­цяў за­стра­ха­вац­ца не­маг­чы­ма. Ча­ла­век заў­сё­ды зна­хо­дзіц­ца ў зо­не ры­зы­кі. У ра­та­валь­ні­каў гэ­ты ўзро­вень яшчэ вы­шэй­шы. Яны ры­зы­ку­юць дзе­ля та­го, каб вы­пра­віць на­шы па­мыл­кі. Та­му, ка­лі чар­го­вы раз ад выц­ця сі­рэн зноў ус­ка­лых­нец­ца па­вет­ра, уз­га­дай­це, што ні­чо­га ня­ма на све­це больш каш­тоў­на­га, чым жыц­цё. І не да­зва­ляй­це са­бе ры­зы­ка­ваць гэ­тым ба­гац­цем.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Фо­та аў­та­ра і з ар­хі­ва атра­да.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.