Вы тут

Кіраўнік краіны прыняў кадравыя рашэнні


Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка 27 сту­дзе­ня раз­гле­дзеў кад­ра­выя пы­тан­ні, па­ве­да­мі­лі БЕЛ­ТА ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы на­зна­чыў:

Ра­ма­но­ві­ча Іва­на Пят­ро­ві­ча — пер­шым на­мес­ні­кам стар­шы­ні Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю;

Со­ка­ла Іга­ра Сяр­ге­е­ві­ча — кі­раў­ні­ком Апа­ра­ту Са­ве­та Мі­ніст­раў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь;

Кан­гро Іры­ну Сця­па­наў­ну — пер­шым на­мес­ні­кам стар­шы­ні На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та;

Ва­сі­леў­скую Жан­ну Мі­ка­ла­еў­ну — на­мес­ні­кам стар­шы­ні На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та;

Ка­ва­лен­ку Яў­ге­на Іо­сі­фа­ві­ча — ды­рэк­та­рам На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра пра­ва­вой ін­фар­ма­цыі.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма на­зна­чыў Над­звы­чай­на­га і Паў­на­моц­на­га Па­сла Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Сі­рый­скай Араб­скай Рэс­пуб­лі­цы Аляк­санд­ра Па­на­ма­ро­ва Над­звы­чай­ным і Паў­на­моц­ным Па­слом Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у Лі­ван­скай Рэс­пуб­лі­цы па су­мя­шчаль­ніц­тве.

Прэ­зі­дэнт даў зго­ду на на­зна­чэн­не:

Дзя­мі­да­ва Дзміт­рыя Ула­дзі­мі­ра­ві­ча — стар­шы­нёй На­ва­по­лац­ка­га гар­вы­кан­ка­ма;

Дра­неў­ска­га Ула­дзі­мі­ра Аляк­санд­ра­ві­ча — стар­шы­нёй Брас­лаў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма;

Яго­ра­ва Сяр­гея Ва­лер'­е­ві­ча — стар­шы­нёй Та­ла­чын­ска­га рай­вы­кан­ка­ма;

Плаў­ска­га Але­га Аль­фрэ­да­ві­ча — на­мес­ні­кам стар­шы­ні Мінск­ага абл­вы­кан­ка­ма;

Сі­рэн­кі Вік­та­ра Іва­на­ві­ча — на­мес­ні­кам стар­шы­ні Мінск­ага абл­вы­кан­ка­ма;

Зу­ба­ра Анд­рэя Ле­а­ні­да­ві­ча — стар­шы­нёй Чэр­вень­ска­га рай­вы­кан­ка­ма;

Бу­та­ра­ва Аляк­санд­ра Мі­хай­ла­ві­ча — стар­шы­нёй Кі­раў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма;

Клеп­чы Іга­ра Мі­ка­ла­е­ві­ча — пер­шым на­мес­ні­кам мі­ніст­ра па па­дат­ках і збо­рах;

Сві­дзер­ска­га Ге­на­дзя Бра­ні­сла­ва­ві­ча — пер­шым на­мес­ні­кам мі­ніст­ра пра­мыс­ло­вас­ці;

Дуб­коў­ска­га Аляк­санд­ра Сяр­ге­е­ві­ча — на­мес­ні­кам мі­ніст­ра спор­ту і ту­рыз­му;

Се­лі­верс­та­ва Юрыя Мі­хай­ла­ві­ча — на­мес­ні­кам мі­ніст­ра фі­нан­саў;

Кас­це­віч Іры­ны Ана­толь­еў­ны — на­мес­ні­кам мі­ніст­ра эка­но­мі­кі;

Ча­шчы­на Мі­ха­і­ла Юр'­е­ві­ча — ды­рэк­та­рам Дэ­парт­амен­та ін­фар­ма­ты­за­цыі Мі­ніс­тэр­ства су­вя­зі і ін­фар­ма­ты­за­цыі;

Баб­ко Сяр­гея Мі­ка­ла­е­ві­ча — ды­рэк­та­рам Дэ­парт­амен­та кант­ро­лю і на­гля­ду за бу­даў­ніц­твам Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па стан­дар­ты­за­цыі;

За­ран­кі­на Ва­дзі­ма Ула­дзі­мі­ра­ві­ча — чле­нам Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма.

Са­мае га­лоў­нае — гэ­та кло­пат аб лю­дзях, ак­цэн­та­ваў ува­гу Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ў хо­дзе кад­ра­вых на­зна­чэн­няў. Ён за­клі­каў на­зна­чэн­цаў дзей­ні­чаць аку­рат­на і пе­ра­сця­рог ад не­аб­ду­ма­ных дзе­ян­няў. У пры­ват­нас­ці, Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў: «Вель­мі вас па­пра­шу пас­ля пры­быц­ця на мес­цы, асаб­лі­ва стар­шынь рай­вы­кан­ка­маў, гэ­та са­мае га­лоў­нае — не на­ла­май­це дроў, дай­це маг­чы­масць, шанц пра­ца­ваць тым лю­дзям, якія там ёсць. Уста­на­ві­це ней­кі тэр­мін, да­пус­цім, 3 ме­ся­цы, паў­го­да, хто не цяг­не, раз­ві­тай­це­ся з імі або пе­ра­вя­дзі­це на ін­шую ра­бо­ту».

Пры гэ­тым кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­пя­рэ­дзіў аб бе­раж­лі­вым стаў­лен­ні да лю­дзей, у тым лі­ку да пад­на­ча­ле­ных. «Будзь­це вель­мі аку­рат­ныя — вы на пе­ра­да­вой. І по­тым, мы заў­сё­ды ў цэнтр ува­гі ста­ві­лі кло­пат аб ча­ла­ве­ку.

Вя­до­ма, пе­рад прэ­зі­дэнц­кі­мі вы­ба­ра­мі, мы гэ­та не скры­ва­ем, гэ­та ра­бо­та па­він­на быць ак­ту­а­лі­за­ва­на, і ак­цэн­та­ва­на ўва­га ме­на­ві­та на па­трэ­бах лю­дзей. Звяр­ні­це на гэ­та ўва­гу — ра­бо­та з людзь­мі ста­но­віц­ца кра­е­ву­голь­ным ка­ме­нем ва­шай ра­бо­ты», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Прэ­зі­дэнт асоб­на за­кра­нуў тэ­му зар­пла­ты дзярж­слу­жа­чых. «У нас ня­прос­тая сі­ту­а­цыя і з апла­тай пра­цы дзяр­жаў­ных слу­жа­чых, перш за ўсё чы­ноў­ні­каў. Ні­ко­лі яшчэ мы не пра­валь­ва­лі­ся і не ад­ста­ва­лі ад ся­рэд­ня­ме­сяч­най зар­пла­ты ў пра­мыс­ло­вас­ці і ні­ко­лі не бы­ло та­кой пра­пор­цыі да ся­рэд­няй зар­пла­ты па кра­і­не. Мы сур'­ёз­на ад­ста­ём. Але вы ра­зу­ме­е­це, што ў гэ­ты час ка­лі мы пач­нём вы­лу­чаць зар­пла­ту дзярж­слу­жа­чых, то атры­ма­ем ад­па­вед­ную рэ­ак­цыю на­ро­да», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы лі­чыць, што зар­пла­ту дзярж­слу­жа­чых па­вы­шаць трэ­ба, але за кошт ап­ты­мі­за­цыі, ска­ра­чэн­ня дзяр­жаў­на­га апа­ра­ту, мі­ні­мі­за­цыі тых функ­цый, якія дзярж­апа­рат па­ві­нен ажыц­цяў­ляць. Іс­ці трэ­ба толь­кі гэ­тым шля­хам, пе­ра­ка­на­ны Прэ­зі­дэнт.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў: «Ска­заць, што вы пры­хо­дзі­це на кі­ру­ю­чыя па­са­ды ў ня­прос­ты час, гэ­та зна­чыць, не ска­заць ні­чо­га. Час вель­мі скла­да­ны як з пунк­ту гле­джан­ня эка­но­мі­кі, так і ў па­лі­тыч­ных ад­но­сі­нах. Яшчэ раз пад­крэс­лю, што мы да гэ­та­га ча­су, як і мно­гія на­шы су­се­дзі, ды і ін­шыя дзяр­жа­вы, не вый­шлі з та­го эка­на­міч­на­га кры­зі­су, які раз­гар­нуў­ся ў све­це. Мы не кі­ну­лі на­шу дзяр­жа­ву ў вір та­го кры­зі­су, хоць пра­па­ноў­ва­лі мно­га: ну, аку­ну­ла­ся ўся эка­но­мі­ка, па­ля­це­ла на дно, да­вай­це і мы сле­дам, та­ды бу­дзем ад­туль спа­кой­на пад­ні­мац­ца, як ін­шыя. Мы пай­шлі ін­шым шля­хам, стрым­лі­ва­лі на­ступ­лен­не гэ­та­га кры­зі­су, уся­ляк аба­ра­ня­лі лю­дзей і, зра­зу­ме­ла, што мы вель­мі мяк­ка ўва­хо­дзі­лі ў гэ­ты кры­зіс. А ця­пер у су­вя­зі з тым, што тэр­мін гэ­ты рас­цяг­нуў­ся, нам да­во­дзіц­ца пра­цяг­лы час і вы­хо­дзіць з гэ­та­га кры­зі­су. Усё бы­ло б ні­чо­га, мы быц­цам знай­шлі той шлях, па якім па­він­ны бы­лі іс­ці. Але ўзнік­лі знеш­нія аб­ста­ві­ны, у кан­цы мі­ну­ла­га го­да асаб­лі­ва — аб­вал ра­сій­ска­га рын­ку, аб­вал ра­сій­скай ва­лю­ты, а гэ­та па­ла­ві­на на­ша­га экс­пар­ту, сур'­ёз­на паў­плы­ваў на на­шу эка­но­мі­ку».

Прэ­зі­дэнт за­пэў­ніў, што мы аба­вяз­ко­ва пе­ра­адо­ле­ем гэ­тыя кры­зіс­ныя з'я­вы. Па­вод­ле яго слоў, раз­гар­ну­ла­ся вель­мі сур'­ёз­ная ра­бо­та па ды­вер­сі­фі­ка­цыі рын­каў збы­ту бе­ла­рус­кіх та­ва­раў. «Аб­ноў­ле­ны ўрад сур'­ёз­на пра­цуе ў гэ­тым на­прам­ку. Але тут мы ні­чо­га не зро­бім без ва­шай ра­бо­ты на мес­цах. Та­му што ўсё, што пры­но­сіць ка­рысць дзяр­жа­ве, шчас­це на­ро­ду, ба­гац­це гэ­тай дзяр­жа­ве, ства­ра­ец­ца там, ку­ды вы прый­дзе­це заўт­ра пра­ца­ваць», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма ска­заў: «Аб­ста­ноў­ка ня­прос­тая, але не ка­та­стра­фіч­ная і на­ват не кры­тыч­ная. Стаў­це пе­рад сва­і­мі пад­на­ча­ле­ны­мі пэў­ныя за­да­чы і да­бі­вай­це­ся іх вы­ка­нан­ня. Без уся­ля­кай ду­рас­ці, без уся­ля­кіх на­ско­каў, не трэ­ба раз­мах­ваць шаш­ка­мі, не трэ­ба ні­чо­га пры­дум­ваць. Па­мя­тай­це, што ў вас у пад­па­рад­ка­ван­ні та­кія ж лю­дзі, як вы са­мі, з та­кі­мі ж сем'­я­мі, якім яны па­він­ны ўдзя­ляць ува­гу».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».