Вы тут

Не адны дома


Са­цы­яль­ныя лож­кі як вый­сце для пажылых

Га­лоў­ная бя­да Над­зеі Ся­мё­наў­ны Су­пру­нюк — не­па­слух­мя­ныя но­гі. Гля­дзець ба­лю­ча на тое, як яна пе­ра­соў­ва­ец­ца. Па ха­це — з да­па­мо­гай та­бу­рэ­так, а па ву­лі­цы ўлет­ку — най­больш на ка­ле­нях. «Дак­та­ры га­во­раць, што над­та мно­га і цяж­ка я пра­ца­ва­ла, вось і ста­лі раз­бу­рац­ца кос­ці. А як бы­ло не пра­ца­ваць, ка­лі ў мя­не лёс та­кі?» — па­чы­нае свой апо­вед 72‑га­до­вая пен­сі­я­нер­ка.

[caption id="attachment_69359" align="alignnone" width="600"]OLYMPUS DIGITAL CAMERA На­дзея Су­пру­нюк.[/caption]

У ма­ці іх бы­ло чац­вё­ра. Баць­ка па­кі­нуў сям'ю, ка­лі На­дзя бы­ла пад­лет­кам. На фер­му пай­шла пра­ца­ваць у 14 га­доў, на­ват год да­вя­ло­ся са­бе ў да­ку­мен­тах пры­ба­віць. Ус­па­мі­нае, што, ня­гле­дзя­чы на свае юныя га­ды, на фер­ме спраў­ля­ла­ся не горш за да­рос­лых. Пас­ля ра­бо­ты бе­га­ла на за­ня­ткі вя­чэр­няй шко­лы, атрым­лі­ва­ла ся­рэд­нюю аду­ка­цыю. А ка­лі ста­ла да­рос­лай, пай­шла да стар­шы­ні кал­га­са з прось­бай, каб яе на­кі­ра­ва­лі… на кур­сы ва­дзі­це­ляў гру­за­ві­ка. «Ад­ву­чы­ла­ся як след, у Ма­ла­ры­це, — рас­каз­вае На­дзея Ся­мё­наў­на, — а зда­ваць эк­за­мен на пра­вы нас пры­вез­лі ў Брэст». Гру­па скла­да­ла­ся з 40 ча­ла­век, дзе яна ад­на — дзяў­чы­на. І з усёй гру­пы зда­лі з пер­ша­га ра­зу толь­кі трое, у тым лі­ку і яна.

Мне ад­ра­зу да­лі бы­лы ва­ен­ны са­ма­звал «ГАЗ‑53». Спа­чат­ку муж­чы­ны да­па­ма­га­лі, а по­тым са­ма ўся­му на­ву­чы­ла­ся: і ру­ха­вік раз­бі­ра­ла, і ко­лы мя­ня­ла. Ва­зі­ла кар­мы, збож­жа, бы­ла, мо­жа, не ў лі­ку пе­ра­да­ві­коў, але ў хвас­це ні­ко­лі не пля­ла­ся.

Га­ды ра­бо­ты на аў­та­ма­бі­лі яна ця­пер згад­вае, як са­мы шчас­лі­вы час свай­го жыц­ця. Праў­да, по­тым да­вя­ло­ся кі­нуць — па ста­не зда­роўя. З‑за астмы пе­рай­шла ў жы­вё­ла­га­доў­лю, по­тым, не зва­жа­ю­чы на ін­ва­лід­насць, пра­ца­ва­ла ў па­ля­вод­стве. Вы­рошч­ва­ла са­мыя вя­лі­кія ў ра­ё­не ка­пус­ту і па­мі­до­ры. Тры­ма­ла і не­ма­лую ўлас­ную гас­па­дар­ку.

— Ча­му за­муж не вы­хо­дзі­ла? Па-пер­шае, так і не за­га­і­ла­ся ду­шэў­ная ра­на ад здра­ды баць­кі. Па-дру­гое, пе­рад ва­чы­ма бы­ло не вель­мі шчас­лі­вае ся­мей­нае жыц­цё сяб­ро­вак юнац­тва. Ды і ды­яг­наз свой не ха­це­ла­ся ні­ко­му пры­но­сіць у па­саг. Ра­ней, па­куль бы­лі сі­лы, ні­ко­лі не ад­чу­ва­ла ся­бе па­крыў­джа­най лё­сам. Ды і ця­пер…

Ця­пер яна на ка­ле­нях апра­цоў­вае свой не­вя­лі­кі ага­род, са­дзіць і вы­коп­вае не­каль­кі ба­ра­зён буль­бы. Ка­жа, што не ўяў­ляе са­бе, каб у скле­пе бы­ло пус­та. Па­каз­вае на не­вя­лі­кае вя­дзер­ца буль­бы пад ста­лом — свая.

[caption id="attachment_69357" align="alignnone" width="600"]OLYMPUS DIGITAL CAMERA Га­лоў­ны ўрач Ол­туш­скай баль­ні­цы Іван Са­ваш і стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та Ві­тольд Пят­ке­віч (спра­ва).[/caption]

У кух­ні гас­па­ды­ні ля­жыць вя­лі­кі стос дроў, ёсць ва­да ў вёд­рах. Гэ­та за­слу­га са­цы­яль­на­га ра­бот­ні­ка Тац­ця­ны Ця­ліп­кі. «Па­дзя­куй­це, ка­лі мож­на, ма­ёй Та­ні, — ка­жа На­дзея Ся­мё­наў­на, — над­та ж яна доб­ры і ўваж­лі­вы ча­ла­век. Не толь­кі са­ма, але і з му­жам час­та да мя­не пры­яз­джа­юць, усё, што трэ­ба, па гас­па­дар­цы па­мо­гуць. І дак­та­ры доб­рыя ў Ма­ла­ры­це, — пра­цяг­вае жан­чы­на. — А ўжо ў на­шай Ол­туш­скай баль­ні­цы — ня­хай бы ўсе мед­ра­бот­ні­кі та­кія бы­лі». Ле­тась яна два ме­ся­цы зна­хо­дзі­ла­ся там на «са­цы­яль­ным лож­ку». Ця­пер, ка­жа, ка­лі ха­ла­ды на­сту­пяць, мо­жа, зноў па­про­сіц­ца на не­ка­то­ры час. А вось га­вор­ку пра дом са­ста­рэ­лых На­дзея Су­пру­нюк не пад­трым­лі­вае: «Най­лепш у сва­ёй ха­це!».

Жы­ве пен­сі­я­нер­ка, па сут­нас­ці, на ху­та­ры, уба­ку ад вёс­кі Га­лёў­ка. Ад­ной­чы яе па­крыў­дзі­лі мяс­цо­вы не­да­вяр­кі, ха­це­лі гро­шы ада­браць, па­бі­лі. Ця­пер яна ўзмац­ні­ла піль­насць. Доў­га не ад­чы­ня­ла, ка­лі мы пры­еха­лі са стар­шы­нёй сель­ска­га Са­ве­та Ві­толь­дам Пят­ке­ві­чам… А на раз­ві­тан­не па­пра­сі­ла стар­шы­ню па­спры­яць з на­рых­тоў­кай дроў на на­ступ­ны год. (На гэ­ту зі­му ў яе хо­піць. По­бач чыс­цяць ме­лі­я­ра­цый­ныя ка­на­лы, дрэ­вы пі­лу­юць, вось ме­лі­я­ра­та­ры і пра­да­юць ня­до­ра­га драў­ні­ну на­сель­ніц­тву.) Стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та па­абя­цаў.

Ол­туш­ская ўчаст­ко­вая баль­ні­ца, якую так хва­лі­ла На­дзея Ся­мё­наў­на, здзі­ві­ла ўзор­ным па­рад­кам, ад­мыс­ло­вым ра­мон­там. «Спон­са­ры да­па­ма­га­юць, — ска­заў га­лоў­ны ўрач уста­но­вы Іван Са­ваш. — На­во­кал моц­ныя сель­гас­прад­пры­ем­ствы, іх ра­бот­ні­кі і ве­тэ­ра­ны гас­па­да­рак тут ле­чац­ца. Вось і не за­бы­ва­юць нас кі­раў­ні­кі. І не толь­кі з ра­мон­там. Буль­бу і ага­род­ні­ну, на­прык­лад, мы не ме­ра­ем, каб пор­цыі бы­лі стро­га па нор­ме».

[caption id="attachment_69358" align="alignnone" width="600"]OLYMPUS DIGITAL CAMERA Мед­сяст­ра Іван­на Са­хар­чук і стар­шая мед­сяст­ра На­тал­ля Па­ця­юк.[/caption]

У баль­ні­цы сён­ня 15 ля­чэб­ных лож­каў і 5 са­цы­яль­ных. У дзень на­ша­га на­вед­ван­ня хво­рых у ста­цы­я­на­ры бы­ло больш за 15, а на са­цы­яль­ных лож­ках зна­хо­дзі­лі­ся два ча­ла­ве­кі.

— Адзі­но­кія ста­рыя, якія пры­хо­дзяць сю­ды пе­ра­зі­ма­ваць аль­бо па­сту­па­юць на не­каль­кі ме­ся­цаў, — са­мы цяж­кі для до­гля­ду кан­тын­гент. У кож­на­га з іх свая гіс­то­рыя, як пра­ві­ла, не вель­мі шчас­лі­вая, — раз­ва­жае мед­сяст­ра Іван­на Са­хар­чук, — та­му ста­ра­ем­ся, як мо­жам, пад­ба­дзё­рыць іх, пад­тры­маць.

Іван Са­ваш ад­зна­чае, што сіс­тэ­ма ўтры­ман­ня та­кіх лю­дзей не да кан­ца пра­ду­ма­на. Ка­лі пен­сі­я­нер па­сту­пае ў ад­дзя­лен­не сяст­рын­ска­га до­гля­ду, ін­шы­мі сло­ва­мі, на са­цы­яль­ны ло­жак, з яго пен­сіі вы­ліч­ва­юць 80 пра­цэн­таў. Баль­ні­ца за­бяс­печ­вае яго до­гля­дам і хар­ча­ван­нем, а вось ме­ды­ка­мен­ты ча­ла­век па­ві­нен на­бы­ваць сам. Мно­гія з іх, пра­віль­ней ска­заць, аб­са­лют­ная боль­шасць, ма­юць па­трэ­бу ў па­ста­ян­ным пры­ёме тых ці ін­шых прэ­па­ра­таў, час­та не тан­ных. Баль­ні­ца ж не мае пра­ва вы­да­ваць ле­кі та­ко­му па­цы­ен­ту. Вось і да­во­дзіц­ца пе­ры­я­дыч­на пе­ра­во­дзіць хво­ра­га з са­цы­яль­на­га лож­ка на ля­чэб­ны. І ўсё роў­на гэ­та не вый­сце, лі­чыць сель­скі док­тар. Трэ­ба рас­пра­ца­ваць больш дас­ка­на­лую сіс­тэ­му ля­чэн­ня ста­рых — па­цы­ен­таў са­цы­яль­ных лож­каў.

Стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та Ві­тольд Пят­ке­віч, да­рэ­чы, па­ве­да­міў га­лоў­у­ра­чу, што дня­мі ён збі­ра­ец­ца пры­вез­ці яшчэ ад­ну пен­сі­я­нер­ку з вёс­кі Ра­дзеж на са­цы­яль­ны ло­жак.

Ма­рыя В. па­пра­сі­ла­ся ў баль­ні­цу пас­ля та­го, як пры­еха­ла ад дач­кі з Бя­ро­заў­ска­га ра­ё­на. У сям'і дач­кі свае праб­ле­мы, муж вы­пі­вае. Жан­чы­на не раз ста­на­ві­ла­ся свед­кай сва­рак, а то і скан­да­лаў. Та­му на­ват ад­ну зі­му не да­жы­ла ў гас­цях, вяр­ну­ла­ся ў сваю ха­ту. Ці­ка­ва, што на ву­лі­цы, дзе жы­ве Ма­рыя Іва­наў­на, за­ста­лі­ся тры адзі­но­кія пен­сі­я­нер­кі. Але з су­сед­ка­мі ўзнік ней­кі кан­флікт, і яны пе­ра­ста­лі на­вед­ваць яе. Гэ­та яшчэ раз па­цвяр­джае сло­вы мед­сяст­ры аб тым, што та­кія лю­дзі — са­мы скла­да­ны кан­тын­гент для до­гля­ду: уз­рост, хва­ро­бы, ха­рак­та­ры…

У 18 вёс­ках най­буй­ней­ша­га ў Ма­ла­рыц­кім ра­ё­не Ол­туш­ска­га сель­са­ве­та 51 пен­сі­я­нер ка­рыс­та­ец­ца па­слу­га­мі са­цы­яль­ных ра­бот­ні­каў. Усе ста­рыя жы­вуць у сва­іх да­мах. Па­куль та­кой пра­па­но­вы, каб сыс­ці­ся на зі­му ў ад­ным до­ме не­каль­кі­м ча­ла­ве­кам, не ўзні­ка­ла. Ві­тольд Ме­чы­сла­ва­віч лі­чыць, што гэ­та і не прос­та.

Трэ­ба яшчэ па­да­браць лю­дзей, якія ма­юць псі­ха­ла­гіч­ную су­мя­шчаль­насць — апош­няе над­звы­чай важ­на ў ста­рэ­чым уз­рос­це. Але ў ра­ё­не прак­ты­ка но­вых фор­маў са­цы­яль­най пад­трым­кі са­ста­рэ­лых лю­дзей ёсць.

Як рас­ка­заў ды­рэк­тар Ма­ла­рыц­ка­га тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэнт­ра аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва Мі­ка­лай МІ­ШЧАН­КА, у вёс­ках Арэ­ха­ва і Лу­ка­ва ўжо не­каль­кі га­доў сы­хо­дзяц­ца на зі­му па двое не­пра­ца­здоль­ных гра­ма­дзян.

— У кож­ным вы­пад­ку іх аб­слу­гоў­вае са­цы­яль­ны ра­бот­нік. І та­кая прак­ты­ка ся­бе апраўд­вае. Са­мі ста­рыя лю­дзі ка­жуць, што ім так ляг­чэй пе­ра­жы­ваць зі­му, — ха­ця б та­му, што ёсць з кім па­га­ва­рыць. Вяс­ной яны ра­зы­хо­дзяц­ца па сва­іх ха­тах. У Ля­хаў­цах ёсць прык­лад гас­ця­вой сям'і, ка­лі пра­ца­здоль­ныя лю­дзі ўзя­лі на зі­му пен­сі­я­не­раў. У Ма­ла­ры­це ад­на жан­чы­на ўзя­ла да ся­бе па­жы­лую пен­сі­я­нер­ку. Ду­маю, што та­кая прак­ты­ка з га­да­мі бу­дзе па­шы­рац­ца, — ка­жа Мі­ка­лай Мі­ка­ла­е­віч. — Ну а боль­шасць на­шых пад­шэф­ных, — гэ­та 311 ча­ла­век — аб­слу­гоў­ва­юць са­цы­яль­ныя ра­бот­ні­кі па мес­цы жы­хар­ства. Ста­рыя лю­дзі, пен­сі­я­не­ры хо­чуць жыць у сва­іх да­мах.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Ма­ла­рыц­кі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.