Вы тут

Звяртайцеся, вас пачуюць


Сён­ня лю­дзі, якія пры­хо­дзяць да мя­не на пры­ём, вель­мі рэд­ка ўзні­ма­юць аса­біс­тыя пы­тан­ні, — га­во­рыць Люд­мі­ла Мі­халь­ко­ва, дэ­пу­тат Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, абра­ная ад Жыт­ка­віц­кай вы­бар­чай акру­гі. — Іх звы­чай­на ці­ка­вяць гла­баль­ныя праб­ле­мы: ка­лі на Па­лес­сі бу­дзе нар­маль­ная ва­да, ка­лі га­за­пра­вод ахо­піць усю тэ­ры­то­рыю краю?

28-12

А як жа на­конт «тра­ды­цый­ных» пы­тан­няў?

— Вя­до­ма, ёсць і та­кія: пра не­зда­валь­ня­ю­чы стан да­рог, дэ­фі­цыт ква­лі­фі­ка­ва­ных кад­раў не­ка­то­рых спе­цы­яль­нас­цяў. Ак­ту­аль­ны­мі за­ста­юц­ца пы­тан­ні тэх­ніч­на­га аб­слу­гоў­ван­ня бу­дын­каў, ра­мон­ту да­моў і ін­шыя. Што­ме­сяц я су­стра­ка­ю­ся з жы­ха­ра­мі свай­го рэ­гі­ё­на, пра­во­жу пры­ёмы гра­ма­дзян на мес­цах, і, без­умоў­на, ні­вод­ны зва­рот не за­ста­ец­ца без ува­гі. Усе, у тым лі­ку дроб­ныя пы­тан­ні, якія ўзні­ка­юць у лю­дзей, мы звы­чай­на ра­зам імк­нём­ся тэр­мі­но­ва вы­ра­шыць на ўзроў­ні ра­ё­на. Каб ра­за­брац­ца ў той ці ін­шай сі­ту­а­цыі, пры­цяг­ва­ем роз­ныя служ­бы. Да­рэ­чы, у маю вы­бар­чую акру­гу, акра­мя Жыт­ка­віц­ка­га ра­ё­на, ува­хо­дзіць Пет­ры­каў­скі ра­ён і ча­ты­ры сель­са­ве­ты Лель­чыц­ка­га. А яшчэ лю­дзі звяр­та­юц­ца да мя­не пісь­мо­ва ў Па­ла­ту прад­стаў­ні­коў. Як стар­шы­ня па­ста­ян­най ка­мі­сіі я вя­ду пры­ём і ў Мін­ску. Што ж да­ты­чыц­ца чыс­тай ва­ды — гэ­та асаб­лі­вы боль Па­лес­ся, дзе яў­на не ха­пае стан­цый абез­жа­лез­ван­ня. На жаль, мы не мо­жам хут­ка вы­ра­шыць праб­ле­мы, якія па­тра­бу­юць вя­лі­кіх ма­тэ­ры­яль­ных за­трат — па­бу­да­ваць но­вую стан­цыю каш­туе міль­ярд­ных сум. І ўсё ж спа­дзя­ю­ся, што мы вер­нем­ся да вы­ка­нан­ня пра­гра­мы «Чыс­тая ва­да». Ня­даў­на гу­бер­на­тар Го­мель­шчы­ны Ула­дзі­мір Двор­нік па­ве­да­міў, што сё­ле­та Жыт­ка­ві­чы, як мно­гія на­се­ле­ныя пунк­ты на Го­мель­шчы­не, на­бу­дуць су­час­ны вы­гляд. Ён ро­біць усё маг­чы­мае для рэ­гі­ё­на, лі­чыць не­аб­ход­ным на­ват апя­рэ­дзіць па­жа­дан­ні лю­дзей. Вель­мі пры­ем­на пра­ца­ваць ра­зам з та­кой іні­цы­я­тыў­най вы­ка­наў­чай ула­дай, з рэ­гі­я­наль­ны­мі дэ­пу­та­та­мі.

Люд­мі­ла Сця­па­наў­на, вы ўзна­чаль­ва­е­це Па­ста­ян­ную ка­мі­сію Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па за­ка­на­даў­стве. Шэ­раг рэ­за­нанс­ных іні­цы­я­тыў на­род­ных абран­ні­каў ужо ста­лі за­ко­нам…

— Пры­ня­тыя зме­ны за­кра­ну­лі больш за 200 ар­ты­ку­лаў кры­мі­наль­на­га, ад­мі­ніст­ра­цый­на­га, гас­па­дар­ча­га, пра­цэ­су­аль­на­га і вы­ка­наў­ча­га пра­ва. Маю на ўва­зе да­су­до­вую да­мо­ву пра су­пра­цоў­ніц­тва, і кры­мі­наль­на-пра­ва­вое кам­пен­са­ван­не, і ад­каз­насць аба­вя­за­ных асоб, су­праць­дзе­ян­не не­за­кон­на­му аба­ра­чэн­ню нар­ко­ты­каў, і больш жорст­кае па­ка­ран­не для тых, хто са­дзіц­ца за руль у не­цвя­ро­зым ста­не, і мно­гія ін­шыя… Да­рэ­чы, пас­ля ўдас­ка­наль­ван­ня за­ко­на знач­на зні­зі­ла­ся коль­касць п'я­ных кі­роў­цаў і лю­дзей, якія за­гі­ну­лі на да­ро­зе па іх ві­не. Асоб­на ха­чу ска­заць пра зме­ны пры на­лі­чэн­ні мі­ні­маль­най пен­сіі. Мне мно­гія лю­дзі та­кое пы­тан­не за­да­ва­лі: ча­му я ўсё жыц­цё ад­пра­ца­ваў, а пен­сію атрым­лі­ваю пры­клад­на та­кую ж, як су­сед, які лынды біў? Нель­га ўраў­ні­лаў­кай зай­мац­ца. Ця­пер жа стаж для атры­ман­ня мі­ні­маль­най пен­сіі па­вя­лі­ча­ны да 15 га­доў. Што ты­чыц­ца транс­парт­на­га па­да­тку, яго сё­ле­та на 50% змен­шы­лі для пен­сі­я­не­раў і ін­ва­лі­даў.

На ваш по­гляд, якія гра­мад­скія, жыц­цё­выя за­па­тра­ба­ван­ні лю­дзей не­аб­ход­на тэр­мі­но­ва за­да­во­ліць?

— Ра­бо­та з людзь­мі да­зва­ляе атры­маць зрэз гра­мад­скай дум­кі, а на па­ся­джэн­ні сва­ёй ка­мі­сіі мы аб­агуль­ня­ем на­зва­ныя ў рэ­гі­ё­нах праб­ле­мы і ад­рас­уем іх ура­ду. Па­гля­дзі­це, які ма­лень­кі па­мер пен­сіі ў ін­ва­лі­даў, у тым лі­ку — ін­ва­лі­даў дзя­цін­ства. Баць­кам, якія час­та пры­свя­ча­юць ся­бе хво­ра­му дзі­ця­ці, вель­мі цяж­ка іс­на­ваць на та­кую ма­лую да­па­мо­гу. Та­му для мя­не ця­пер гэ­та — са­мае га­лоў­нае са­цы­яль­нае пы­тан­не. Мая за­да­ча сён­ня — да­бі­вац­ца, каб ад­бы­ло­ся па­вы­шэн­не пен­сіі ін­ва­лі­дам. Я б ха­це­ла ажыц­ця­віць гэ­та да кан­ца свай­го тэр­мі­ну ра­бо­ты ў Па­ла­це прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».