Вы тут

Двайняты пад наглядам


У По­лац­кім ра­ё­не ўсё больш сем'­яў з ма­ла­лет­ні­мі дзець­мі ма­юць пра­ва на да­па­мо­гу са­цы­яль­най нянь­кі. Рэ­гі­ён стаў лі­да­рам у Ві­цеб­скай воб­лас­ці па ака­зан­ні па­слу­гі па­га­дзін­на­га до­гля­ду ма­лы­х дзяцей.

— Ра­ней па­слу­гі нянь­кі аказ­ва­лі­ся бяз­вы­плат­на толь­кі сем'­ям пры на­ра­джэн­ні ад­ра­зу тра­іх і больш дзя­цей. Ця­пер пра­ва на «дзяр­жаў­ную Мэ­ры По­пінс» ма­юць сем'і, якія вы­хоў­ва­юць двай­нят ва ўзрос­це да 3 га­доў, а так­са­ма кож­ная ня­поў­ная сям'я, што вы­хоў­вае дзі­ця з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі ва ўзрос­це да 4 га­доў. Нянь­ка га­ран­та­ва­ная і поў­ным сем'­ям, якія вы­хоў­ва­юць два­іх і больш дзя­цей-ін­ва­лі­даў ва ўзрос­це да 4 га­доў. З гэ­та­га го­да ў якас­ці са­цы­яль­на­га стан­дар­ту вы­зна­ча­ны аб'­ём да­па­мо­гі ня­поў­ным сем'­ям па до­гля­дзе дзі­цяці-ін­ва­лі­да: у дзён­ны час па пра­цоў­ных днях не больш за 20 га­дзін на ты­дзень да да­сяг­нен­ня дзі­цем узрос­ту 4 га­доў, — рас­ка­за­ла Свят­ла­на Кась­я­на­ва, ды­рэк­тар тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэнт­ра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва По­лац­ка­га ра­ё­на.

Ка­рот­ка­ча­со­вае вы­зва­лен­не баць­коў ад до­гля­ду дзі­цяці-ін­ва­лі­да дае ім маг­чы­масць ад­на­віць сі­лы і вы­ра­шыць шэ­раг ся­мей­на-бы­та­вых пы­тан­няў. Раз­віц­цё та­ко­га кштал­ту да­па­мо­гі сем'­ям ак­тыў­на пад­трым­лі­ва­ец­ца По­лац­кай ра­ён­най ула­дай. За мі­ну­лы год са срод­каў ра­ён­на­га бюд­жэ­ту на вы­пла­ту за­роб­каў са­цы­яль­ным нянь­кам бы­ло вы­дат­ка­ва­на звыш 100 міль­ё­наў руб­лёў.

— У мі­ну­лым го­дзе вы­рас­ла коль­касць зва­ро­таў гра­ма­дзян у на­шу ўста­но­ву па бяс­плат­ныя па­слу­гі нянь­кі для ма­ла­лет­ніх двай­нят. Гэ­та ў пер­шую чар­гу тлу­ма­чыц­ца рос­там на­ра­джаль­нас­ці: у 2013 го­дзе — 9, у 2014 го­дзе — 16. А яшчэ лю­дзей за­да­валь­няе якасць ака­за­ных па­слуг. 18 са­цы­яль­ных ня­нек на­шай уста­но­вы па­га­дзін­на да­гля­да­юць ма­ла­лет­ніх дзя­цей, — па­ве­да­мі­ла кі­раў­нік прэс-служ­бы По­лац­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Ва­лян­ці­на Ула­сен­ка.

Сён­ня цэнтр аказ­вае на­сель­ніц­тву ра­ё­на больш за 180 са­цы­яль­ных па­слуг (са­цы­яль­на-бы­та­выя, са­цы­яль­на-ме­ды­цын­скія, са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­ныя, са­цы­яль­на-па­срэд­ніц­кія, са­цы­яль­на-рэ­абі­лі­та­цый­ныя, кан­суль­та­цый­на-ін­фар­ма­цый­ныя і ін­шыя).

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».