Вы тут

Ад чыстай вёскі — да чыстай краіны


У Клец­кім ра­ё­не для на­вя­дзен­ня па­рад­ку на зям­лі і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня на­се­ле­ных пунк­таў ство­ра­ны ра­ён­ны штаб і ра­бо­чыя гру­пы, за суб'­ек­та­мі гас­па­да­ран­ня за­ма­ца­ва­ны тэ­ры­то­рыі агуль­на­га ка­ры­стан­ня. Са­ве­ты дэ­пу­та­таў, мяс­цо­выя вы­ка­наў­чыя і рас­па­рад­чыя ор­га­ны, за­ці­каў­ле­ныя служ­бы ка­ар­ды­ну­юць і ўзгад­ня­юць сваю ра­бо­ту. У пры­ват­нас­ці, да кан­ца ліс­та­па­да мі­ну­ла­га го­да ў ра­ё­не пра­вя­лі сем су­бот­ні­каў, у якіх пры­ня­лі ўдзел усе прад­пры­ем­ствы і ар­га­ні­за­цыі — больш як 12 ты­сяч ча­ла­век. Пра гэ­та рас­ка­за­ла «Мяс­цо­ва­му са­ма­кі­ра­ван­ню» стар­шы­ня Клец­ка­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Свят­ла­на Чэ­кун.

28-151

Свят­ла­на Ула­дзі­мі­ра­ўна, у ра­ё­не ўжо ста­лі доб­рай тра­ды­цы­яй не толь­кі су­бот­ні­кі. Раз­на­стай­ныя ак­цыі і ме­ра­пры­ем­ствы, на­кі­ра­ва­ны на тое, каб го­рад і ра­ён бы­лі пры­го­жы­мі, чыс­ты­мі і пры­ваб­ны­мі.

— У мі­ну­лым го­дзе бы­лі пра­ве­дзе­на тры ак­цыі. «Зро­бім!» — у яе ме­жах ва­лан­цё­ры пры не­па­срэд­ным удзе­ле ра­ён­на­га ка­мі­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі пры­вя­лі ў на­леж­ны вы­гляд пом­ні­кі і па­ха­ван­ні во­і­наў і ах­вя­раў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, а так­са­ма зо­ну ад­па­чын­ку «Пруд г. Клецк». Ад­дзел аду­ка­цыі, спор­ту і ту­рыз­му рай­вы­кан­ка­ма доб­ра­ўпа­рад­ка­ваў тэ­ры­то­рыі ўсіх школь­ных і да­школь­ных уста­ноў, азда­раў­лен­ча­га ла­ге­ра «На­ча». Клец­кі ляс­гас пра­вёў ад­па­вед­ныя ра­бо­ты ў мес­цах, што пры­ля­га­юць да зон ад­па­чын­ку на аў­та­ма­біль­ных да­ро­гах рэс­пуб­лі­кан­ска­га і мяс­цо­ва­га пры­зна­чэн­ня, а так­са­ма да са­до­ва­га та­ва­рыст­ва «Азёр­ны».

На­ступ­ная ак­цыя — па азе­ля­нен­ні пус­ту­ю­чых тэ­ры­то­рый на­се­ле­ных пунк­таў. У вы­ні­ку з'я­ві­лі­ся зя­лё­ныя на­са­джэн­ні на ўез­дзе ў вёс­ку Лог­на­ві­чы, На­рэ­ша­ві­чы, на вы­ез­дзе з аг­ра­га­рад­ка Заа­стра­веч­ча, на пад'­ез­дзе да вёс­кі Ру­да ка­ля аў­та­да­ро­гі Клецк — Сі­ня­ўка — Лу­ні­нец, у аг­ра­га­рад­ку Сі­ня­ўка ка­ля Свя­та-Мі­ка­ла­еў­скай царк­вы. Гэ­тым зай­ма­лі­ся не­па­срэд­на ма­ла­дыя лю­дзі, прад­стаў­ні­кі Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын, сель­скіх вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.

Пад­час пра­вя­дзен­ня ак­цыі «Чыс­ты лес» лік­ві­да­ва­лі звал­кі цвёр­дых бы­та­вых ад­хо­даў. Вы­вез­лі на па­лі­гон смец­це, вы­пі­са­лі на­сель­ніц­тву 175 ку­ба­мет­раў дроў.

Доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не 58 ме­ма­ры­яль­ных комп­лек­саў, па­ха­ван­няў во­і­наў і пар­ты­зан, мір­ных жы­ха­роў, што за­гі­ну­лі ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, пра­во­дзіц­ца, так бы мо­віць, та­ла­кой: школь­ні­ка­мі, мо­лад­дзю, пра­цаў­ні­ка­мі ар­га­ні­за­цый і прад­пры­ем­стваў, сель­вы­кан­ка­ма­мі. Акра­мя та­го, у ра­ё­не 65 вяс­ко­вых мо­гі­лак, якія зна­хо­дзяц­ца на ба­лан­се сель­скіх вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў. А га­рад­скія гра­ма­дзян­скія мо­гіл­кі ку­ры­руе прад­пры­ем­ства «Клец­кая ЖКГ». На­вя­дзен­нем па­рад­ку тут зай­ма­юц­ца з пры­цяг­нен­нем ар­га­ні­за­цый го­ра­да, на­сель­ніц­тва. На ўсіх мо­гіл­ках уста­ноў­ле­ны кан­тэй­не­ры для збо­ру смец­ця, усе яны ага­ро­джа­ны.

У Клец­кім ра­ё­не зно­сіц­ца шмат ста­рых да­моў. Знач­на больш, чым у ін­шых ра­ё­нах. Як гэ­та вам уда­ец­ца?

— У мі­ну­лым го­дзе зне­се­на 27 пус­ту­ю­чых жы­лых до­ма­ўла­дан­няў і рэ­куль­ты­ва­ва­на 27 участ­каў. У вы­ні­ку мы пры­цяг­ну­лі ў сель­ска­гас­па­дар­чы се­ва­зва­рот 25 гек­та­раў ня­вы­ка­ры­ста­ных зя­мель. Коль­касць не­за­па­тра­ба­ва­ных пло­шчаў у сель­скіх на­се­ле­ных пунк­тах удак­лад­ня­ец­ца што­год вяс­ной для пе­ра­да­чы іх сель­гас­вы­твор­цам.

У апош­ні час на вы­зва­ле­ных зя­мель­ных участ­ках пас­ля зно­су ста­рых і пус­ту­ю­чых да­моў сель­гас­ар­га­ні­за­цыі бу­ду­юць жы­лыя да­мы. Уво­гу­ле, імк­нем­ся ра­цы­я­наль­на вы­ка­рыс­тоў­ваць зя­мель­ныя рэ­сур­сы, за­бяс­печ­ваць сель­скія на­се­ле­ныя пунк­ты ад­па­вед­най інф­ра­струк­ту­рай. Сён­ня рай­вы­кан­кам ужо сфар­мі­ра­ваў 7 зя­мель­ных участ­каў для про­да­жу на ад­кры­тых тар­гах, у тым лі­ку 4 — пад ганд­лё­выя аб'­ек­ты, 2 — для ін­ды­ві­ду­аль­на­га жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва і 1 — для ўзвя­дзен­ня шмат­ква­тэр­на­га жы­ло­га до­ма. Акра­мя та­го, на тэ­ры­то­рыі ра­ё­на па­да­бра­на 5 участ­каў для бу­даў­ніц­тва вы­твор­чых баз і рэа­лі­за­цыі ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў. Спіс гэ­тых зя­мель­ных участ­каў за­цвер­джа­ны ра­шэн­нем рай­вы­кан­ка­ма і раз­ме­шча­ны на яго сай­це.

Сель­ска­гас­па­дар­чыя ар­га­ні­за­цыі ра­ё­на ак­тыў­на зно­сяць не­пры­дат­ныя да да­лей­ша­га вы­ка­ры­стан­ня сель­гас­аб'­ек­ты. У мі­ну­лым го­дзе бы­ло за­пла­на­ва­на па­зба­віц­ца ад 14 та­кіх, а фак­тыч­на знес­лі 22.

Знач­ная ра­бо­та пра­во­дзіц­ца па вы­ка­нан­ні Ука­за Прэ­зі­дэн­та № 100 «Аб ме­рах па ўдас­ка­на­лен­ні ўлі­ку і ска­ра­чэн­ні коль­кас­ці пус­ту­ю­чых і ста­рых да­моў у сель­скай мяс­цо­вас­ці». Ка­мі­сіі, ство­ра­ныя пры рай­вы­кан­ка­ме і сель­вы­кан­ка­мах, два ра­зы на год аб­сле­ду­юць усе на­се­ле­ныя пунк­ты для вы­яў­лен­ня та­кіх збу­да­ван­няў. На па­ча­так мі­ну­ла­га го­да на­ліч­ва­ла­ся 383 ста­рыя да­мы і 1271 пус­ту­ю­чы. У рэ­гістр ле­тась унес­лі 23 да­мы, па­да­лі ў суд 38 за­яў на пры­знан­не бу­дын­каў без­гас­па­дар­чы­мі. Па 22 да­мах ёсць ра­шэн­ні су­да аб пры­знан­ні іх «ні­чый­ны­мі» і пе­ра­да­чы ва ўлас­насць сель­вы­кан­ка­маў.

У Мін­скай воб­лас­ці ак­тыў­на зма­га­юц­ца з бар­шчэў­ні­кам усі­мі да­ступ­ны­мі ме­та­да­мі. Клец­кі ра­ён не вы­клю­чэн­не. Што ро­біц­ца ў вас, каб вы­вес­ці гэ­тую шкод­ную рас­лі­ну?

— У нас за­фік­са­ва­на 22 мес­цы, дзе рас­це бар­шчэў­нік Са­сноў­ска­га. У ра­ё­не рас­пра­ца­ва­ны і за­цвер­джа­ны план ме­ра­пры­ем­стваў, які пра­ду­гледж­вае што­ме­сяч­ныя ме­ры па зні­шчэн­ні бар­шчэў­ні­ка ўсі­мі зем­ле­ка­рыс­таль­ні­ка­мі. У пры­ват­нас­ці, у маі мі­ну­ла­га го­да пра­ве­дзе­на яго «лік­ві­да­цыя» на ўсёй тэ­ры­то­рыі раз­на­стай­ны­мі ме­та­да­мі, у тым лі­ку кам­бі­на­ва­ным спо­са­бам — скош­ван­нем, апра­цоў­кай хі­міч­ны­мі прэ­па­ра­та­мі, вы­коп­ван­нем, за­вор­ван­нем…

Тац­ця­на ЛАЗОЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.