Вы тут

Садавіны і агародніны — удосталь


Цэ­ны на ай­чын­ную пло­да­а­га­род­нін­ную пра­дук­цыю па­він­ны быць аб­грун­та­ва­ны­мі. На гэ­та звяр­нуў асаб­лі­вую ўва­гу прэм'­ер-мі­ністр Анд­рэй Ка­бя­коў пад­час па­ся­джэн­ня Прэ­зі­ды­у­ма Са­ве­та Мі­ніст­раў, дзе ся­род ін­ша­га раз­гля­да­ла­ся і пы­тан­не аб вы­ка­нан­ні да­ру­чэн­ня кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы па за­бес­пя­чэн­ні ўнут­ра­на­га рын­ку якас­най і не­да­ра­гой ай­чын­най пло­да­а­га­род­нін­най пра­дук­цы­яй, пе­рад­ае ка­рэс­пан­дэнт БЕЛ­ТА.

«Аб­лас­ны­мі вы­ка­наў­чы­мі ка­мі­тэ­та­мі і Мін­скім гар­вы­кан­ка­мам, у ад­па­вед­нас­ці з да­ру­чэн­нем кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, па­він­на быць за­бяс­пе­ча­на пад­тры­ман­не роз­ніч­ных цэн на пло­да­а­га­род­нін­ную пра­дук­цыю і буль­бу на да­ступ­ным для на­сель­ніц­тва уз­роў­ні, — на­га­даў прэм'­ер. — Гэ­та­му спры­яе за­ха­ван­не дзяр­жаў­на­га рэ­гу­ля­ван­ня цэн на пло­да­а­га­род­нін­ную пра­дук­цыю, ста­бі­лі­за­цый­ныя фон­ды, якія што­год ства­ра­юц­ца абл­вы­кан­ка­ма­мі і Мін­гар­вы­кан­ка­мам, а так­са­ма сіс­тэ­ма за­ку­пак Бел­ка­ап­са­ю­зам пло­да­а­га­род­нін­най пра­дук­цыі, буль­бы, дзі­ка­рас­ту­чых пла­доў і ягад у на­сель­ніц­тва».

Ад­нак, ня­гле­дзя­чы на за­бяс­пе­ча­насць унут­ра­на­га рын­ку ай­чын­най пло­да­а­га­род­нін­най пра­дук­цы­яй і буль­бай, роз­ніч­ныя цэ­ны на іх у 2014 го­дзе, кан­ста­та­ваў прэм'­ер, рас­лі вы­со­кі­мі тэм­па­мі. Акра­мя та­го, звесткі па па­ча­так гэ­та­га го­да так­са­ма ка­жуць аб тым, што тэм­пы рос­ту цэн на пло­да­а­га­род­нін­ную пра­дук­цыю вы­со­кія. Пэў­ную ро­лю ў гэ­тым, без­умоў­на, вы­кон­вае і се­зон­ны фак­тар, ад­нак кош­ты, пад­крэс­ліў Анд­рэй Ка­бя­коў, усё ж па­він­ны быць аб­грун­та­ва­ны­мі.

Сёння па асоб­ных па­зі­цы­ях ай­чын­ная плодаа­га­род­нін­ная пра­дук­цыя да­ра­жэй за ім­пар­т­ную. Гэ­та пры­во­дзіць да та­го, што до­ля ім­парт­най пра­дук­цыі на ўнут­ра­ным рын­ку рас­це. У су­вя­зі з гэ­тым Мін­сель­гас­хар­чу, абл­вы­кан­ка­мам і Мінск­аму га­рад­ско­му вы­ка­наў­ча­му ка­мі­тэ­ту да­ру­ча­на пры­няць ме­ры па па­вы­шэн­ні кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці ай­чын­най пло­да­а­га­род­нін­най пра­дук­цыі на ўнут­ра­ным рын­ку па цэ­на­вым фак­та­ры.

«Уся­го для за­да­валь­нен­ня ўнут­ра­на­га по­пы­ту па ім­пар­це ўво­зіц­ца ка­ля 430 ты­сяч тон ага­род­ні­ны і са­да­ві­ны ў год на су­му ка­ля $640 млн, з якіх ка­ля 330 ты­сяч тон ад­но­сіц­ца да кры­тыч­на­га ім­пар­ту і се­зон­ных та­ва­раў, — ска­заў пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра ганд­лю Ар­тур Кар­по­віч. — Та­кім чы­нам, ім­парт­ная плодаа­га­род­нін­ная пра­дук­цыя, якую мы ў перс­пек­ты­ве мо­жам за­мяс­ціць пра­дук­цы­яй бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці, па на­шай ацэн­цы, скла­дае да 100 ты­сяч тон на су­му ка­ля $150 млн у год.

Акра­мя та­го, сён­ня ў ста­бі­лі­за­цый­ныя фон­ды тра­ды­цый­на ўжо за­клад­ва­ец­ца больш пра­дук­цыі, чым уста­ноў­ле­на ад­па­вед­ны­мі пла­на­мі. Та­му мы здоль­ныя за­бяс­пе­чыць унут­ра­ны спа­жы­вец­кі ры­нак сва­ёй пра­дук­цы­яй у не­аб­ход­ных аб'­ёмах».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.