Вы тут

Без грыфа «сакрэтна»


Учо­ра аб­на­ро­да­ва­лі да­ку­мен­ты, якія доў­гі час бы­лі недаступныя.

У дзень 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Асвен­цы­ма, які ад­зна­чы­лі ўчо­ра, ста­лі вя­до­мыя не­ка­то­рыя пад­ра­бяз­нас­ці вя­до­ма­га ў на­шай гіс­то­рыі дня. Гіс­та­рыч­ныя да­ку­мен­ты пра вы­зва­лен­не Чыр­во­най Ар­мі­яй вяз­няў канц­ла­ге­ра з фон­даў ра­сій­ска­га Цэнт­раль­на­га ар­хі­ва Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны аб­на­ро­да­ва­ла сі­ла­вое ве­дам­ства. Зда­быт­кам гра­мад­скас­ці ста­лі 15 уні­каль­ных па змес­це да­ку­мен­таў, боль­шасць з якіх да­гэ­туль зна­хо­дзі­ла­ся на сак­рэт­ным за­хоў­ван­ні. Най­больш ці­ка­вы­мі вы­трым­ка­мі з тых, на якіх ужо ста­іць штамп «без гры­фа «сак­рэт­на», хо­чам па­дзя­ліц­ца.

З да­ня­сен­ня на­чаль­ні­ка па­літ­упраў­лен­ня 1-га Укра­ін­ска­га фрон­ту Яшачкіна на­чаль­ні­ку Га­лоў­на­га па­лі­тыч­на­га ўпраў­лен­ня Чыр­во­най Ар­міі пра вы­зва­лен­не Асвен­цы­ма ад 28 сту­дзе­ня 1945 го­да: «27 сту­дзе­ня вой­скі вы­зва­лі­лі га­ра­ды Асвен­цым і Гжэ­зін­ка, пе­ра­ўтво­ра­ныя нем­ца­мі ў най­буй­ней­шы кан­цэнт­ра­цый­ны ла­гер для рус­кіх, укра­ін­цаў, па­ля­каў, венг­раў, чэ­хаў, юга­сла­ваў, фран­цу­заў і ін­шых на­ро­даў. Ад­мі­ніст­ра­цыя і ахо­ва ла­ге­ра збег­ла ў Гер­ма­нію. У ла­ге­ры бы­ло да 10 ты­сяч зня­во­ле­ных. Ка­ля па­ло­вы іх на­кі­ра­ва­на ў го­рад Кра­каў на філь­тра­цый­ны пункт НКУС. Рус­кія і ўкра­ін­цы на­кі­роў­ва­юц­ца на ар­мей­скія збор­на-пе­ра­сыль­ныя пунк­ты». Тут жа афі­цэр рас­каз­вае пра гіс­то­рыю ла­ге­ра смер­ці, апіс­вае яго. Удак­лад­няе Яшач­кін і тое, што нем­цы ўся­ляк імк­ну­лі­ся за­мес­ці сля­ды сва­іх зла­чын­стваў.

«Бяс­кон­цыя на­тоў­пы лю­дзей, вы­зва­ле­ныя Чыр­во­най Ар­мі­яй, ідуць з гэ­та­га ла­ге­ра смер­ці», — свед­чыць член Ва­ен­на­га са­ве­та 1-га Укра­ін­ска­га фрон­ту ге­не­рал-лей­тэ­нант Край­ні­каў у да­ня­сен­ні Сак­ра­та­ру ЦК КПСС Ге­ор­гію Ма­лян­ко­ву ад 29 сту­дзе­ня 1945 го­да. — Ся­род іх — венг­ры, італь­ян­цы, фран­цу­зы, чэ­ха­сла­ва­кі, грэ­кі, юга­сла­вы, ру­мы­ны, дат­ча­не, бель­гій­цы. Усе яны вы­гля­да­юць вель­мі зму­ча­ны­мі, сі­выя ста­рыя і ма­ла­дыя юна­кі, ма­ці з не­маў­ля­та­мі і пад­лет­ка­мі, амаль усе паў­раз­дзе­тыя. Вель­мі шмат го­лых са­вец­кіх гра­ма­дзян, жы­ха­роў Ле­нін­град­скай, Ка­лі­нін­скай, Ві­цеб­скай, Туль­скай, Мас­коў­скай аб­лас­цей, з усіх рэ­гі­ё­наў Са­вец­кай Укра­і­ны. Ся­род іх шмат па­ка­ле­ча­ных, са сля­да­мі ка­та­ван­няў і ін­шых фа­шысц­кіх звер­стваў».

Ус­па­мі­ны са­міх вяз­няў канц­ла­ге­ра ўтрым­лі­ва­юц­ца ў па­літ­да­ня­сен­ні на­чаль­ні­ка па­літ­ад­дзе­ла 100-й страл­ко­вай ды­ві­зіі, на­чаль­ні­ка па­літ­ад­дзе­лаў 60-й ар­міі і 106-га страл­ко­ва­га кор­пу­са ад 29 сту­дзе­ня 1945 го­да. З апо­ве­ду Са­ро­кі Іва­на Ва­сіль­е­ві­ча з Мін­скай воб­лас­ці, мяс­тэч­ка Ста­ро­бін, 1904 го­да на­ра­джэн­ня, які быў у ла­ге­ры з 1941 го­да: «У ла­ге­ры нас бі­лі час­та — зда­ро­вы не­мец пе­ра­хі­ляў па­лон­на­га, а дру­гі гу­ма­вай пал­кай збі­ваў да паў­смер­ці, пас­ля ча­го кі­да­лі ў ха­лод­ны хлеў. На пра­цы, ка­лі на­зі­раль­нік за­ўва­жаў, што мы не мо­жам пра­ца­ваць, тут жа бі­лі. Мно­гія не маг­лі цяр­пець і сконч­ва­лі пры пер­шай маг­чы­мас­ці жыц­цё са­ма­губ­ствам».

А вось што ўспа­мі­наў па­ляк Та­моч­ка Лю­дыл, які за­яў­ляў, што з 1919 па 1920 год пра­ца­ваў мі­ніст­рам пош­ты і тэ­ле­гра­фа ў поль­скім ура­дзе: «...У ла­гер пры­во­зі­лі яў­рэ­яў са шмат­лі­кіх мес­цаў і ўсіх да ад­на­го, не лі­ча­чы­ся з уз­рос­там, рас­стрэль­ва­лі. У пе­чах спа­лі­лі міль­ё­ны лю­дзей. Ле­там ад спа­лен­ня тру­паў быў та­кі сму­род, што не бы­ло чым ды­хаць».

Жу­дас­ныя рэ­чы ў сва­ёй дак­лад­ной за­піс­цы на­чаль­ні­ку па­літ­упраў­лен­ня 1-га Укра­ін­ска­га фрон­ту па­ве­дам­ляе ва­ен­ны ка­рэс­пан­дэнт га­зе­ты «Пра­вда» пад­пал­коў­нік Па­ля­вы: «...Каб уста­на­віць маш­та­бы гэ­та­га ла­ге­ра, да­стат­ко­ва ска­заць, што ў пер­шыя га­ды яго іс­на­ван­ня, 1940 — 1942 гг., і да па­ло­вы 1943 го­да сю­ды ча­сам у дзень пры­бы­ва­ла да 8 цяг­ні­коў са зня­во­ле­ны­мі». Ён спа­сы­ла­ец­ца на сло­вы на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка сар­та­валь­най та­вар­най стан­цыі Асвен­цым Яна Кжэ­зіц­ка­га, які ка­заў: «У дзень мы пра­пус­ка­лі па 6—8 цяг­ні­коў, ка­лі лі­чыць, што ў кож­ным бы­ло да 30 ва­го­наў, а ў яго нем­цы за­бі­ва­лі да 50 ча­ла­век, то гэ­та дае пры­бліз­ную ліч­бу што­дзён­на­га па­ступ­лен­ня ў ла­гер зня­во­ле­ных».

Вось што яшчэ пі­ша ва­ен­ны ка­рэс­пан­дэнт: «Зня­во­ле­ных пры­во­зі­лі на цяг­ні­ках і ка­за­лі, што на гэ­тым мес­цы пра­цы іх па­він­ны пад­верг­нуць са­ні­тар­най апра­цоў­цы. Іх рас­пра­на­лі, асоб­на жан­чын і муж­чын у рас­пра­наль­нях. Яны зда­ва­лі рэ­чы, а за­тым іш­лі ў па­мяш­кан­не, на якім бы­ло на­пі­са­на «Лаз­ня». Тут іх за­бі­ва­лі то­кам вы­со­ка­га на­пру­жан­ня. За­тым пад­ло­га рас­кры­ва­ла­ся — тру­пы па­да­лі на ма­руд­на іду­чыя да пе­чаў кан­ве­е­ры, дзе зга­ра­лі. По­тым аб­га­рэ­лыя кос­ці пра­пус­ка­лі­ся праз валь­цы і іш­лі на ўгна­ен­не ага­ро­даў, раз­ме­шча­ных ва­кол ла­ге­ра...»

Не­па­да­лёк ад Асвен­цы­ма ка­ля па­сёл­ка Ба­бі­цэ зна­хо­дзіў­ся ла­гер ва­ен­на­па­лон­ных анг­лі­ча­н і ка­над­цаў. Ска­заць, што яны бы­лі ўдзяч­ны са­вец­кім сал­да­там за іх вы­зва­лен­не, — не ска­заць ні­чо­га. Фак­та­ла­гіч­ную праў­ду вай­ны свед­чыць да­ку­мент: «Я і мае та­ва­ры­шы па ла­ге­ры ад уся­го сэр­ца дзя­ку­ем ге­ра­іч­най ар­міі на­шых са­юз­ні­каў, якая вы­зва­лі­ла нас ад вер­най смер­ці. Увесь свет схі­ля­ец­ца пе­рад Чыр­во­най Ар­мі­яй, мы схі­ля­ем­ся ні­жэй за ўсіх, бо яна вы­ра­та­ва­ла нам жыц­цё, наш го­нар і не да­ла нем­цам рас­пра­віц­ца з на­мі ў гэ­тай ад­скай ма­рыл­цы».

Пас­ля та­кіх слоў гань­ба тым, хто пры­ні­жае ро­лю са­вец­кай ар­міі ў Пе­ра­мо­зе ў Дру­гой су­свет­най вай­не! І веч­ная па­мяць тым, у жыц­ці ка­го чор­най па­ла­сой з'я­віў­ся Асвен­цым, дзе мно­гія за­ста­лі­ся на­ве­кі...

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».