Вы тут

Спынілі незаконных мігрантаў


Су­пра­цоў­ні­кі служ­бы ак­тыў­ных ме­ра­пры­ем­стваў су­мес­на з Гро­дзен­скай па­гра­ніч­най гру­пай пе­ра­кры­лі ка­нал не­за­кон­най міг­ра­цыі ў Літ­ву.

У хо­дзе спе­цы­яль­най апе­ра­цыі з до­ка­за­мі зла­чын­ства за­тры­ма­ны ар­га­ні­за­тар ка­на­ла, два яго па­ма­га­тыя і 12 не­за­кон­ных міг­ран­таў з В'ет­на­ма. Па­ма­га­ты­мі ака­за­лі­ся ўра­джэн­цы Азер­бай­джа­на і Уз­бе­кі­ста­на. Яны на роз­ных аў­та­ма­бі­лях да­ста­ві­лі да бе­ла­рус­ка-лі­тоў­скай мя­жы дзве гру­пы не­за­кон­ных міг­ран­таў.Там іх ча­каў ар­га­ні­за­тар — гра­ма­дзя­нін Ра­сіі, вы­ха­дзец з Чач­ні, які збі­раў­ся за­бяс­пе­чыць не­за­кон­ны пе­ра­ход мя­жы. Вы­свет­лі­ла­ся, да­рэ­чы, што ў яго ёсць во­пыт служ­бы ў спец­пад­раз­дзя­лен­нях, пра што свед­чыць і сур'­ёз­ная экі­пі­роў­ка гэ­тай асо­бы.

Пра­вод­зяц­ца след­чыя дзе­ян­ні, удзель­ні­кі зла­чын­най гру­пы пра­вя­ра­юц­ца на да­чы­нен­не да эк­стрэ­місц­кай і тэ­ра­рыс­тыч­най дзей­нас­ці. Вы­ра­ша­ец­ца пы­тан­не аб за­вя­дзен­ні кры­мі­наль­най спра­вы за ар­га­ні­за­цыю не­за­кон­най міг­ра­цыі, па­ве­дам­ляе прэс-цэнтр Дзяр­жаў­на­га па­гра­ніч­на­га ка­мі­тэ­та Бе­ла­ру­сі.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».